Сяргей Мілінкавіч-Савіч
Сярге́й Мілі́нкавіч-Са́віч (па-сэрбску: Sergej Milinković-Savić / Сергеј Милинковић-Савић; нар. 27 лютага 1995 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клюбу «Аль-Гіляль» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі. Ёсьць сынам футбаліста Нікала Мілінкавіча і баскетбольнай гульчыхі Міланы Савіч.
Сяргей Мілінкавіч-Савіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 лютага 1995[1][2] (29 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Гіляль | |
Нумар | 22 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2014 2014—2015 2015—2023 2023— |
Ваяводзіна Генк Ляцыё Аль-Гіляль |
13 (3) 24 (5) 267 (57) 34 (12) |
Зборныя | ||
2017— | Сэрбія | 54 (9) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьНе зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Гішпаніі, пачаў займацца футболам у акадэміі сэрбскага клюбу «Ваяводзіна». Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў з клюбам 26 сьнежня 2012 году[3]. 23 лістапада 2013 году Мілінкавіч-Савіч дэбютаваў у пачатковым складзе ў гасьцявым матчы супраць «Ягодзіны», але клюб саступіў зь лікам 3:0. 9 сакавіка 2014 году спартовец забіў свой першы гол у матчы супраць «Спартака» (1:1). У чэрвені 2014 году Мілінкавіч-Савіч склаў пяцігадовую дамову з бэльгійскім клюбам «Генк» і атрымаў кашулю з нумарам 20[4]. 2 жніўня 2014 году ён дэбютаваў у складзе новай дружыны ў хатнім матчы супраць «Сэркль Бруге» (1:1). Дзякуючы добраму сэзону, гулец прыцягнуў увагу «Ляцыё», які набыў футбаліста. 31 ліпеня 2015 году Мілінкавіч-Савіч далучыўся да табару італьянскага клюбу[5]. Дэбют прыпаў на хатнюю перамогу над нямецкім «Баерам» зь лікам 1:0 у матчы першага этапу плэй-оф Лігі чэмпіёнаў 18 жніўня 2015 году[6]. Гулец адразу ж стаў футбалістам асноўнага складу клюбу.
Міжнародная
рэдагавацьУ кастрычніку 2015 году Мілінкавіч-Савіч быў выкліканы ў нацыянальную зборную Сэрбіі Радаванам Чурчычам да кваліфікацыйных матчаў да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць Альбаніі і Партугаліі[7]. Але гулец на пляцоўцы не зьявіўся. У траўні 2016 году футбаліст зноўку быў выкліканы да складу зборнай Славалюбам Мусьліным на таварыскія матчы супраць зборных Кіпру, Ізраілю і Расеі[8]. Аднак, паслугі гульца не былі выкарыстаныя, пасьля чаго Мусьлін заявіў, што Мілінкавіч-Савіч не ўпісваецца ў тактычныя схемы дружыны. Дэбют гульца адбыўся толькі 10 лістапада 2017 году ў матчы супраць зборнай Кітаю ўжо пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Младэна Крстаіча[9].
Дасягненьні
рэдагаваць«Ваяводзіна»:
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2014
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2017, 2019
«Аль-Гіляль»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2024
- Уладальнік Кубка Саудаўскай Арабіі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Саудаўскай Арабіі: 2023
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergej Milinkovic-Savic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergej Milinkovic-Savic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Sergej Milinković Profesionalac». FK Vojvodina.
- ^ «Milinković-Savić predstavljen u Genku». Sportal.
- ^ «Lazio, Milinkovic-Savic: c’è l’accordo col Genk, in campo già per la Supercoppa». La Gazzetta dello Sport.
- ^ «Milinkovic-Savic Emotional On Lazio Champions League Debut». Forza Italian Football.
- ^ «Ćurčić objavio spisak za Albaniju: Sergej Milinković-Savić debituje!». Blic.
- ^ «Muslinovi „Orlovi“ Ovo je spisak nove reprezentacije Srbije u fudbalu». Blic.
- ^ «Sergej konačno 'Orao', nema Svilara i Živkovića!». b92.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball