Зборная Беларусі па футболе

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — нацыянальная каманда, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.

Беларусь
Фэдэрацыя Беларуская фэдэрацыя футболу
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Найбольш гульняў Аляксандар Кульчы (102)
Найлепшы бамбардзір Максім Рамашчанка (20)
Першая гульня
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 1:1 Украіна Сьцяг Украіны
(Менск, Беларусь; 28 кастрычніка 1992)
Самая буйная перамога
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 5:0 Летува Сьцяг Летувы
(Менск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 6:1 Таджыкістан Сьцяг Таджыкістану
(Барысаў, Беларусь; 4 верасьня 2014)
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 5:0 Сан-Марына Сьцяг Сан-Марына
(Менск, Беларусь; 8 верасьня 2018)
Самая буйная параза
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія 8:0 Беларусь Нацыянальны сьцяг Беларусі
(Лёвен, Бэльгія; 30 сакавіка 2021)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Беларусь аніколі не дасягала фінальнай часткі чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнэра Эдуарда Малафеева была вельмі блізкая да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году ў Японіі і Паўднёвай Карэі, але зьведала паразу ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазыцыю зборнай Украіны. Больш пасьпяхова Беларусь брала удзел у неафіцыйных спаборніцтвах. Гэтак у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расеі, Украіны, Сэрбіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Да 2012 году каманда праводзіла большасьць хатніх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Менску, з 2014 году хатнім стадыёнам зьяўляецца «Барысаў-Арэна».

Спаборніцтвы рэдагаваць

Першы афіцыйны матч зборная згуляла 7 верасьня 1994 году ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 1996 году супраць зборнай Нарвэгіі ў Осьлё, гульня скончылася паразай зь лікам 0:1. Каманда ніводнага разу не выходзіла ў фінальную частку чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца трэцяе месца ў групе адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2002 году.

Склад каманды рэдагаваць

Наступныя футбалісты былі выкліканыя на таварыскія матчы супраць зборнай Чарнагорыі (21 сакавіка 2024 году) і зборнай Мальты (26 сакавіка 2024 году)[3].

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб
Бр Павал Паўлючэнка 1998 12 0   Пахтакор
Бр Сяргей Ігнатовіч 1992 7 0   Шахцёр
Бр Андрэй Кудравец 2003 2 0   Дынама
Аб Дзяніс Палякоў 1991 60 2   Гапаэль Хайфа
Аб Сяргей Паліцевіч 1990 43 1   Дынама Менск
Аб Кірыл Пячэнін 1997 25 0   Крылы Саветаў
Аб Уладзіслаў Малькевіч 1999 15 1   Урал
Аб Глеб Шаўчэнка 1999 15 0   Тарпэда
Аб Аляксандар Паўлавец 1996 10 0   Карміётыса
Аб Сяргей Карповіч 1994 7 0   Нёман
Аб Даніла Нячаеў 1999 7 0   Тарпэда-БелАЗ
Аб Ягор Пархоменка 2003 1 0   Нёман
ПА Макс Эбонг 1999 35 5   Астана
ПА Яўген Яблонскі 1995 32 3   Астэрас
ПА Мікіта Корзун 1995 22 0   Елімай
ПА Валеры Грамыка 1997 13 1 вольны агент
ПА Валеры Бачароў 2000 13 0   Урал
Нап Дзьмітры Анцілеўскі 1997 11 2   Гапаэль Хайфа
ПА Кірыл Капленка 1999 7 0   Балтыка
ПА Максім Кірэеў 2004 0 0   Льерс
ПА Арцём Шуманскі 2004 0 0   Арыс Лімасол
Нап Дзяніс Лапцеў 1991 32 1   Тарпэда-БелАЗ
Нап Уладзіслаў Марозаў 2000 9 2   Арока
Нап Ягор Карпіцкі 2003 1 0   Крылы Саветаў
Нап Ільля Чарняк 2002 0 0   Дынама Менск

Нядаўнія выклікі рэдагаваць

Наступныя гульцы выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.

Амплюа Гулец Год нараджэньня Гульні Галы Клюб Апошні выклік
Бр Максім Плотнікаў 1998 6 0   Касьпі Ізраіль (12 верасьня 2023)
Бр Арцём Макаўчык 2000 0 0   Дынама Менск Румынія (28 сакавіка 2023)
Бр Канстанцін Рудзянок 1990 0 0 вольны агент Косава (21 лістапада 2023)
Бр Дзяніс Шпакоўскі 2001 0 0   Менск Косава (19 чэрвеня 2023)
Аб Раман Юзапчук 1997 22 1   Хімкі Косава (21 лістапада 2023)
Аб Захар Воўкаў 1997 15 0   Хімкі Косава (21 лістапада 2023)
Аб Максім Швяцоў 1998 12 0   Дынама Менск Румынія (28 сакавіка 2023)
Аб Руслан Хадаркевіч 1993 9 0   БАТЭ Румынія (28 сакавіка 2023)
Аб Мікіта Сьцяпанаў 1996 1 0   Атыраў Румынія (28 сакавіка 2023)
Аб Лео Капілевіч 2003 0 0   Сэвільля Атлетыка Ізраіль (12 верасьня 2023)
Аб Ягор Хвалько 1997 0 0   Кяпаз Косава (19 чэрвеня 2023)
ПА Уладзіслаў Клімовіч 1996 37 1   Дыёшд’ёр Косава (21 лістапада 2023)
ПА Арцём Быкаў 1992 27 1   Дынама Менск Ізраіль (12 верасьня 2023)
ПА Юры Кавалёў 1993 22 1   Балтыка Ізраіль (12 верасьня 2023)
ПА Дзьмітры Падстрэлаў 1998 14 1   Дынама Менск Косава (19 чэрвеня 2023)
ПА Аляксандар Сялява 1992 10 0   Дынама Менск Ізраіль (12 верасьня 2023)
ПА Дзяніс Грачыха 1999 5 0   Жэніс Румынія (28 сакавіка 2023)
ПА Дзьмітры Барадзін 1999 0 0   Кайсар Швайцарыя (15 кастрычніка 2023)
Нап Максім Скавыш 1989 33 4   Тарпэда-БелАЗ Косава (21 лістапада 2023)
Нап Іван Бахар 1998 29 2   Арсэнал Косава (21 лістапада 2023)
Нап Павал Савіцкі 1994 28 7   Нёман Ізраіль (12 верасьня 2023)
Нап Віталь Лісаковіч 1998 21 5   Балтыка Ізраіль (12 верасьня 2023)
Нап Арцём Канцавы 1999 9 1   Урал Косава (21 лістапада 2023)
Нап Уладзімер Хвашчынскі 1990 8 1   Дынама Менск Румынія (28 сакавіка 2023)

Рэкорды рэдагаваць

Найбольш гульняў рэдагаваць

 
Аляксандар Кульчы больш за іншых апранаў кашулю нацыянальнай зборнай.

Рэкардсмэнам зборнай Беларусі паводле колькасьці згуляных матчаў ёсьць Аляксандар Кульчы, які мае на сваім рахунку 102 сустрэчы ў кашулі зборнай. Упершыню гулец згуляў за нацыянальную дружыну 14 лютага 1996 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны. У складзе зборнай адзначыўся пяцьцю галамі, пры гэтым першы быў улучаны ў браму зборнай Азэрбайджану ў таварыскім матчы ў Маладэчне.

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Аляксандар Кульчы (102)
  2. Сяргей Гурэнка (80)
  3. Аляксандар Глеб (80)
  4. Сяргей Карніленка (78)
  5. Цімафей Калачоў (76)
  6. Аляксандар Мартыновіч (75)
  7. Сяргей Кісьляк (74)
  8. Сяргей Амельянчук (74)
  9. Сяргей Штанюк (71)
  10. Станіслаў Драгун (68)

Сяргей Алейнікаў правёў 81 гульню за зборныя СССР, СНД і Беларусі.

Найбольш галоў рэдагаваць

Тоўстым пазначаныя дзейныя гульцы

  1. Максім Рамашчанка (20)
  2. Сяргей Карніленка (17)
  3. Віталь Кутузаў (13)
  4. Вячаслаў Глеб (12)
  5. Станіслаў Драгун (11)
  6. Раман Васілюк (10)
  7. Валянцін Бялькевіч (10)
  8. Віталь Радзівонаў (10)
  9. Цімафей Калачоў (10)
  10. Сяргей Кісьляк (9)

Трэнэры рэдагаваць

Трэнэр Час працы Гульні Перамогі Нічыі Паразы Мячы
Міхаіл Вергеенка 28 кастрычніка 1992 — 25 траўня 1994
5 студзеня 1997 — 8 верасьня 1999
24 2 6 16 22–40
Сяргей Бароўскі 17 жніўня 1994 — 9 кастрычніка 1996
9 кастрычніка 1999 — 4 чэрвеня 2000
26 4 9 13 21–43
Эдуард Малафееў 16 жніўня 2000 — 12 чэрвеня 2003 22 10 5 7 31–31
Валеры Стральцоў (в. а.) 7 верасьня 2002 1 0 0 1 0–3
Анатоль Байдачны 8 жніўня 2003 — 10 сьнежня 2005 22 10 4 8 34–29
Юры Пунтус 24 лютага 2006 — 14 ліпеня 2007 14 3 4 7 19–26
Бэрнд Штанге 30 ліпеня 2007 — 30 лістапада 2011 49 17 14 18 65–54
Георгі Кандрацьеў 8 сьнежня 2011 — 13 кастрычніка 2014 28 9 8 11 37–35
Андрэй Зыгмантовіч (в. а.) 27 кастрычніка — 4 сьнежня 2014 2 1 0 1 3–5
Аляксандар Хацкевіч 4 сьнежня 2014 — 6 сьнежня 2016 18 6 6 6 14–19
Ігар Крывушэнка 1 сакавіка 2017 — 13 чэрвеня 2019 25 8 4 13 23–37
Міхаіл Мархель з 20 чэрвеня 2019 году 0 0 0 0 0–0
Усяго З 1992 году 231 70 60 101 269–322

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць