Мікіта Корзун

беларускі футбаліст

Мікі́та Іва́навіч Ко́рзун (лац. Mikita Ivanavič Korzun; нарадзіўся 6 сакавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабронца казаскага клюбу «Елімай» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Мікіта Корзун
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1995(1995-03-06)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 174 см
Вага 68 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Елімай
Нумар 81
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015 Дынама Менск 47 (0)
2016—2020 Дынама Кіеў 20 (0)
2018 Дынама Менск 12 (1)
2019 Аль-Фатэг 11 (0)
2019—2020 Вілафранкенсі[d] 12 (0)
2020—2023 Шахцёр Салігорск 59 (2)
2024—4 Елімай 19 (7)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 19)[d] 5 (1)
2013—2016 Беларусь (да 21) 14 (1)
2016—4 Беларусь 28 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 кастрычніка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай акадэміі «Дынама», у структуры якога пачаў гуляць з 2011 году. У асноўнай камандзе дэбютаваў 26 верасьня 2012 году ў матчы 1/8 Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі», калі правёў на полі ўсе 90 хвілінаў. Дэбют у чэмпіянаце адбыўся 17 лістапада 2012 году ў матчы супраць «Тарпэда-БелАЗ», калі Мікіта ўжо ў кампенсаваны час замяніў Станіслава Драгуна. У сэзоне 2013 году пачаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе дынамаўцаў, пры гэтым нярэдка выходзіў у стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2013 году быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Футбольная надзея Беларусі»[5].

Сэзон 2014 годк распачынаў у першай адзінаццатцы «Дынама», але ў красавіку 2014 году атрымаў траўму, празь якую прапусьціў амаль увесь сэзон. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 году, але неўзабаве атрымаў паўторную траўму і ўжо не зьяўляўся ў складзе да канца чэмпіянату. Сэзон 2015 году распачаў на лаўцы запасных, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе менчукоў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, стаў адным з асноўных гульцоў каманды.

У лістападзе 2015 году цікавасьць да Корзуна стаў праяўляць данецкі «Шахтар»[6]. Пазьней Мікіта быў запрошаны ў іншы ўкраінскі клюб — кіеўскае «Дынама». 1 лютага 2016 году было афіцыйна абвешчана аб падпісаньні кантракту[7]. У сэзоне 2015—2016 гадоў выйшаў на поле толькі ў апошнім матчы сэзону, а ў другой палове 2016 году пачаў часьцей зьяўляцца ў складзе. У пачатку 2017 году зноў страціў месца ў аснове, выступаў за моладзевы склад. У першай палове сэзону 2017—2018 гадоў зноў стаў трапляць у склад, аднак у 2018 годзе перастаў зьяўляцца на полі. Па заканчэньні сэзону «Дынама» выставіла Корзуна на трансфэр, і ў ліпені 2018 году паўабаронца на правах арэнды вярнуўся ў менскае «Дынама»[8]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, зь лістапада 2018 году не гуляў праз траўмы.

Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2018 году вярнуўся ў Кіеў, аднак у студзені 2019 году ня трапіў у склад каманды на замежны збор і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду саудаўскаму клюбу «Аль-Фатэг»[9]. У жніўні 2019 году пакінуў «Аль-Фатэг»[10] і на правах арэнды далучыўся да клюбу «Вілафранкенсі» з другога дывізіёну Партугаліі[11].

Пакінуў партугальскую каманду па сканчэньні арэнды ў чэрвені 2020 году, пасля чаго трэнаваўся з рознымі беларускімі клюбамі, шукаючы варыянты для працягу кар’еры. У верасьні 2020 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы кантракт да 2023 году[12]. У траўні 2023 году паводле пастановы кантрольна-дысцыплінарнага камітэту АБФФ быў аштрафаваны за ўдзел у дамоўных матчах і атрымаў гадавую дыскваліфікацыю ў выпадку нясплаты штрафу[13]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Шахцёр» па заканчэньні тэрміну дзеяньня кантракту[14].

У студзені 2024 году стаў гульцом казаскага клюбу «Елімай»[15].

Міжнародная

рэдагаваць

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 19 лістапада 2013 году дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Армэніі. У траўні 2016 году з складу моладзевай зборнай быў у надзвычайным парадку выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў сувязі з траўмамі іншых гульцоў[16].

27 траўня 2016 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 19 0
Дынама Менск 2018 Найвышэйшая ліга 12 1
  1. ^ а б в Nikita Korzun // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Nikita Korzun // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Nikita Korzun // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/nikita_korzun/
  5. ^ Никита Корзун признан лучшим в номинации "Футбольная надежда Беларуси" (рас.)
  6. ^ Донецкий "Шахтер" готов заключить контракт с Никитой Корзуном без просмотра (рас.)
  7. ^ Киевское "Динамо" объявило о подписании контракта с Никитой Корзуном (рас.)
  8. ^ Минское "Динамо" арендовало Никиту Корзуна (рас.)
  9. ^ Никита Корзун стал игроком клуба "Аль-Фатех" (рас.)
  10. ^ Футбол. Никита Корзун разорвал контракт с "Аль-Фатехом" из Саудовской Аравии (рас.) Праверана 1 верасня 2019 г. Архіўная копія ад 25 кастрычніка 2020 г.
  11. ^ Никита Корзун перешел в португальский "Вилафранкенше" (рас.)
  12. ^ Корзун стал игроком "Шахтера" (рас.)
  13. ^ Официально (рас.) Афіцыйны сайт АБФФ
  14. ^ Фессу Меме Плакка, Никита Николаевич и Никита Корзун покидают «Шахтер» по истечении срока действия контрактов (рас.) Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра»
  15. ^ Официально: Корзун и Золотов стали игроками казахстанского "Елимая" (рас.)
  16. ^ Никита Корзун вызван в национальную сборную Беларуси (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць