Раман Юзапчук
Раман Юзапчук (нарадзіўся 24 ліпеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца маскавіцкага «Тарпэда».
Раман Юзапчук | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 ліпеня 1997 (26 гадоў) Магілёў, Беларусь | |
Рост | 171 см | |
Вага | 64 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда Масква | |
Нумар | 77 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015 2015—2017 2017—2021 2021—2022 2022—2023 2023— |
Дынама Менск → Бяроза-2010 (арэнда) Дынама Берасьце Рух Шахцёр Салігорск Тарпэда Масква |
0 (0) 21 (2) 56 (4) 29 (0) 24 (0) 13 (1) |
Зборныя | ||
2017—2018 2020— |
Беларусь (да 21) Беларусь |
5 (0) 20 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак яшчэ юнаком ў менскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль менчукоў, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сэзоне 2015 году гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010», куды часьцяком выпраўляліся дынамаўскія маладыя гульцы. Па заканчэньні сэзону бярозаўскі клюб спыніў існаваньне, і Раман вярнуўся ў Менск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэнаваньняў з асноўнай камандай, аднак гэтак і не згуляў за яе.
У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў менскае «Дынама»[2] і неўзабаве перайшоў да берасьцейскага «Дынама»[3]. У другой палове 2017 году гуляў за дубль, часам зьяўляўся на лаве запасных у асноўнай камандзе. Да сэзону 2018 году рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у галоўнай дружыне 2 траўня 2018 году ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 траўня дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебску» (3:1), правёўшы на пляцоўцы першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У сэзоне 2019 году звычайна выкарыстоўваўся ў ратацыі, выходзячы на замену.
У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам да ліпеня 2022 году[4]. У сэзоне 2020 году трывала замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазыцыі абаронцы. У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Рухам» і неўзабаве склаў угоду з клюбам[5]. Быў трывалым гульцом стартавага складу і гэтае берасьцейскае дружыны. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», а ў сакавіку, пасьля таго як клюб зьняўся з розыгрышу Найвышэйшай лігі, склаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам Беларусі.
У лютым 2023 году перайшоў у маскавіцкае «Тарпэда»[7].
Міжнародная рэдагаваць
У кастрычніку 2015 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы супраць зборнай Бэльгіяі (2:2). 26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 гадоў), выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4).
26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненьні рэдагаваць
«Дынама» Берасьце:
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2018 | Найвышэйшая ліга | 17 | 2 |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/roman_yuzepchuck/
- ^ Минское "Динамо" вернула из аренды Карповича и расторгло контракт с Юзепчуком
- ^ Роман Юзепчук и черногорец из второго дивизиона Таиланда Александр Вуячич стали игроками брестского "Динамо"
- ^ Юзепчук подписал новый контракт с брестским "Динамо"
- ^ Роман Юзепучук стал игроком "Руха"
- ^ "Шахтер" объявил о подписании Юзепчука
- ^ Футбол. Роман Юзепчук стал игроком московского "Торпедо" (рас.) Праверана 2023-02-03 г.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball