Арцём Быкаў

беларускі футбаліст

Арцём Генадзевіч Быкаў (нар. 19 кастрычніка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Арцём Быкаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1992(1992-10-19)[1][2] (32 гады)
Рост 182 см[3]
Вага 75 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010 Энэргетык-БДУ 50 (6)
2011—2018 Дынама Менск 126 (10)
2012 Бяроза-2010 12 (2)
2015 Менск 10 (1)
2018—2020 Дынама Берасьце 46 (3)
2021—2024 Дынама Менск 88 (16)
2024 Лямія 15 (0)
2025—4 Дынама Берасьце 11 (4)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 17 (4)
2014—2023 Беларусь 27 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 чэрвеня 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у менскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Дынама».

У сэзоне 2013 году замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 22 верасьня 2013 году ў канцы матча супраць «Нёману» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[5], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасьля вяртаньня, 26 кастрычніка 2013 году, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласьці паразіўшы браму «Гомлю».

У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным апорным паўабаронцам менчукоў, часам гуляў як флянгавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 году падчас матчу зь берасьцейскім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Любэнам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 году. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[6]. У складзе «Менску» замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Дынама»[7]. У сэзоне 2016 году трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у цэнтры паўабароны, пазьней стаў выступаць у якасьці левага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[8]. У жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[9] і неўзабаве падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[10]. У складзе берасьцейскай каманды стаў гуляць у пачатковым складзе. Сэзон 2019 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак у траўні атрымаў траўму, і да канца сэзону зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[11].

У студзені 2021 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[12], дзе стаў гульцом стартавай адзінаццаткі. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[13]. Улетку 2024 году прыяднаўся да грэцкага клюбу «Лямія»[14][15][16]. У складзе грэцкай каманды ня здолеў замацавацца, згуляўшы вобмаль матчаў у стартавым складзе, а апошнія матчы чэмпіянату ўвогуле на полі не зьяўляўся. У лютым 2025 году вярнуўся ў складзе берасьцейскага «Дынама»[17][18].

Міжнародная

рэдагаваць

18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1). З 2018 году чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 году не згуляў у таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Дынама» Берасьце:

«Дынама» Менск:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 12 1
Менск 10 1
Дынама Менск 2016 Найвышэйшая ліга 20 3
2017 Найвышэйшая ліга 29 2
2018 Найвышэйшая ліга 15 1
Дынама Берасьце 12 2
  1. ^ а б в Artem Bykov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Artem Bykov // FBref (мн.)
  3. ^ а б в г https://dynamo-brest.by/by/player/38-vysshaya-liga-2025/12-artem-bykov
  4. ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bykau-artsiom
  5. ^ Ги Эссаме: «Быков попросил у меня прощения». By.Tribuna.com (рас.)
  6. ^ Артем Быков до конца сезона на правах аренды будет играть в «Минске» (рас.)
  7. ^ Футбол. Артем Быков может продолжить карьеру в "Минске"
  8. ^ Быков продлил контракт с минским "Динамо"
  9. ^ Артем Быков покинул минское "Динамо"
  10. ^ Артем Быков перешел в брестское "Динамо"
  11. ^ Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским "Динамо"
  12. ^ Минское "Динамо" обявило о возвращении Артема Быкова
  13. ^ Футбол. Артем Быков продлил контракт с минским "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-23 г. Архіўная копія ад 23 студзеня 2023 г.
  14. ^ Артем Быков подписал контракт с "Ламией" (рас.). Football.by
  15. ^ Артем Быков — игрок греческой "Ламии" (рас.). Sport5.by
  16. ^ Греческая "Ламия" объявила о подписании контракта с Артемом Быковым (рас.). Прессбол.
  17. ^ Артем Быков вернулся в брестское "Динамо" (рас.). Football.by (2025-02-10). Праверана 2025-03-23 г.
  18. ^ Артем Быков вернулся в брестское "Динамо" (рас.). Sport5 (2025-02-10). Праверана 2025-03-23 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць