Герман Баркоўскі

беларускі футбаліст

Герман Анатолевіч Баркоўскі (нар. 25 чэрвеня 2002) — беларускі футбаліст, нападнік берасьцейскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Герман Баркоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 чэрвеня 2002(2002-06-25)[1] (22 гады)
Рост 190 см
Вага 87 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 63
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019 Белшына-2 17 (6)
2020—2021 Белшына 34 (7)
2022 Рух Берасьце 0 (0)
2022 Іслач 8 (4)
2022 Іслач 6 (1)
2023 Энэргетык-БДУ 20 (6)
2024—4 Дынама Берасьце 30 (10)
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 21) 6 (0)
2024—4 Беларусь 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец бабруйскай «Белшыны». У сэзоне 2019 году выступаў за каманду «Белшына-2» у Другой лізе. У верасьні 2019 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з бабруйскім клюбам[4]. У пачатку 2020 году, пасьля таго як «Белшына» выйшла ў Найвышэйшую лігу, перайшоў у дублюючы склад клюбу, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 сакавіка 2020 году ў матчы супраць «Менска» (1:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым за сэзон яшчэ 4 разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, пры гэтым трывала гуляў за дубль. У сэзоне 2021 году, калі «Белшына» выбыла ў Першую лігу, здолеў замацавацца ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.

У студзені 2022 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дзе пасьпеў адзначыцца 4 галамі. У канцы траўня 2022 году празь сямейныя абставіны зьехаў у ЗША і застаўся там жыць. У жніўні 2022 году паводле пагадненьня бакоў кантракт зь «Іслаччу» быў скасаваны[6]. У верасьні 2022 году вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У лютым 2023 году перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[8]. У траўні і чэрвені 2023 году не гуляў праз траўмы, але пасьля вярнуў месца ў першым складзе.

У студзені 2024 года стаў гульцом берасьцейкага «Дынама»[9].

Міжнародная

рэдагаваць

24 сакавіка 2023 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборнай Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць