Андрэй Кудравец

беларускі футбаліст

Андрэ́й Кудраве́ц (нар. 2 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік расейскага «Дынама» і зборнай Беларусі.

Андрэй Кудравец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 2003(2003-09-02)[1] (21 год)
Рост 191 см
Вага 84 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Масква
Нумар 47
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 БАТЭ 52 (0)
2023—4 Дынама Масква
2023 БАТЭ 7 (0)
Зборныя
2021 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2022 Беларусь (да 21) 1 (0)
2022—2023 Беларусь 2 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец ДЮСШ-2 гораду Барысава, з канца 2019 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сэзону 2020 году ўжо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасьці рэзэрвовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Сэзон 2021 году распачаў рэзэрвовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе пасьля таго, як на разьмінцы перад сустрэчай з «Энэргетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан.

У красавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з барысаўскім клюбам да канца 2024 году[2]. У жніўні 2023 году перайшоў у маскавіцкае «Дынама», склаўшы пяцігадовы кантракт, але пры гэтым застаўся ў БАТЭ да канца сзону 2023 году ў якасьці арэндаванага гульца[3]. У сьнежні 2023 году пакінуў БАТЭ[4].

Міжнародная

рэдагаваць

Гулец прыцягваўся да выступаў за юнацкія і юніёрскія зборныя Беларусі. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6). У складзе нацыянальнай зборнай дэбютаваў 17 лістапада 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Сырыі, пакінуўшы браму без прапушчаных галоў.

Дасягненьні

рэдагаваць

БАТЭ:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць