Максім Рамашчанка
Максі́м Юр'евіч Рама́шчанка (па-ўкраінску: Максим Юрійович Ромащенко; нарадзіўся 31 ліпеня 1976 году) — беларускі футбаліст украінскага паходжаньня, паўабаронца. Найлепшы бамбардзір нацыянальнай зборнай Беларусі (20 галоў). Найлепшы футбаліст Беларусі 2004 году. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[4].
Максім Рамашчанка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 ліпеня 1976[1][2][3] (48 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1993 | Александрыя | 17 (2) |
1993—1994 | Дняпро Магілёў | 15 (1) |
1994 | Бабруйск | 1 (0) |
1995—1996 | Славія Мазыр | 58 (21) |
1997—2000 | Дынама Масква | 89 (15) |
2000—2003 | Газыянтэпспор | 62 (20) |
2003—2004 | Трабзанспор | 20 (6) |
2004—2006 | Дынама Масква | 43 (9) |
2007 | Тарпэда Масква | 27 (15) |
2008—2009 | Бурсаспор Бурса | 36 (4) |
2009 | Хімкі | 8 (0) |
2010 | Салют Белгарад[d] | 10 (1) |
2010—2012 | Дынама Бранск[d] | 52 (9) |
2012—2013 | Хімкі | 13 (0) |
Зборныя | ||
1995—1997 | Беларусь (да 21) | 12 (5) |
1998—2008 | Беларусь | 64 (20) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец днепрапятроўскага футболу. Пачынаў дарослую кар’еру ва Ўкраіне, у клюбе «Паліграфтэхніка». З 1993 году выступаў у Беларусі за «Дняпро», «Фандак» і МПКЦ (разам з апошнім клюбам стаў чэмпіёнам краіны).
Выступаў у маскоўскім «Дынама» з 1997 году па 2006 год (зь перапынкам). У дублюючым складзе «Дынама» правёў 14 матчаў і забіў 3 галы. За асноўны склад правёў 116 матчаў, забіў 22 мячы. У 2007 годзе быў гульцом маскоўскага «Тарпэда», які выступаў у першым дывізіёне Расеі. Клюб ня даў рады ў справе вяртаньня ў Прэм’ер-лігу, а ўмовы новага кантракта, прапанаванага тарпэдаўскім кіраўніцтвам, Рамашчанка не задаволілі, і ён пакінуў каманду. У студзені 2008 году Рамашчанка склаў працоўную дамову з турэцкім клюбам «Бурсаспор» тэрмінам на паўтара гады. 26 чэрвеня 2009 году Максім падпісаў кантракт з расейскімі «Хімкамі» таксама тэрмінам на паўтара гады[5]. Па заканчэньні сэзону на правах свабоднага агента пакінуў клюб.
26 студзеня 2010 году падпісаў кантракт зь белгарадзкім «Салютам», які раней ачоліў быў ягоны брат Міраслаў. Улетку таго ж году Максім, на ўзаемную згоду скасаваў кантракт з клюбам. 23 ліпеня падпісаў кантракт з бранскім «Дынама» да канца 2010 году з магчымай пралангацыяй, а 10 студзеня 2011 году клюб падоўжыў пагадненьне з паўабаронцам паводле схемы «год + паўгады». У канцы жніўня 2012 году вярнуўся ў «Хімкі»[6]. Завяршыў прафэсійную кар’еру ў 2013 годзе па сканчэньні сэзону ў клюбе «Хімкі»[7] і застаўся жыць у Маскве.
Міжнародная
рэдагавацьУ 1998—2008 гадах быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы бамбардзір зборнай (20 галоў). Усяго за зборную зрабіў адзіны хет-трык і чатыры дубля, у тым ліку аформіў дубль у браму зборнай Італіі ў матчы 13 кастрычніка 2004 году, калі беларусы ў гасьцях саступілі зь лікам 4:3.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Maksim Romashchenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Maksim Romaschenko // FBref (мн.)
- ^ а б в MAKSIM ROMASHENKO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман (рас.)
- ^ "Химки" подписали контракт с Максимом Ромащенко (рас.) Афіцыйны сайт «Хімкаў» Архіўная копія ад 29 жніўня 2014 г.
- ^ "Химки" заявили Ромащенко и Гвазаву (рас.)
- ^ Максим Ромащенко: посещаю тренерские курсы, планирую в скором времени получить лицензию (рас.)