Сяргей Гурэнка

беларускі футбаліст і трэнэр

Сярге́й Віта́левіч Гурэ́нка (нарадзіўся 30 верасьня 1972 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Найлепшы футбаліст Беларусі (1999). Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.

Сяргей Гурэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасьня 1972 (52 гады)
Горадня, Беларусь
Рост 172 см
Вага 72 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1989—1995
1995—1999
1999—2001
2000—2001
2001—2002
2002—2003
2003—2008
2009
2014
Нёман Горадня
Лякаматыў Масква
Рома Рым
Рэал Сарагоса (арэнда)
Парма
П’ячэнца
Лякаматыў Масква
Дынама Менск
Партызан-2002
185 (5)
112 (4)
7 (0)
11 (0)
11 (0)
25 (1)
113 (2)
13 (0)
7 (0)
Зборныя
1994—2006 Беларусь 80 (3)
Трэнэрскія клюбы
2009—2010
2010—2012
2017—2018
2019—2020
2021
2021
Дынама Менск
Тарпэда-БелАЗ Жодзін
Дынама Менск
Дынама Менск
Рытэрай
Шахцёр

Кар’ера

рэдагаваць

Зь верасьня 2012 году па 2013 год зьяўляўся намесьнікам генэральнага дырэктара па спорце ў менскім «Дынама»[1].

У 2014 годзе быў заяўлены менскім клюбам «Партызан-2002» для ўдзелу ў другой лізе чэмпіянату Беларусі[2], дзе згуляў 7 матчаў[3].

У чэрвені 2015 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Славалюба Мусьліна (зь якім раней працаваў у «Амкары») у бэльгійскім клюбе «Стандард»[4], але ўжо ў жніўні пасьля шасьці тураў чэмпіянату трэнэрскі штаб быў адпраўлены ў адстаўку[5].

У траўні 2017 году прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра менскага «Дынама»[6]. Пакінуў «Дынама» пасьля сэзону 2018 году[7]. У чэрвені 2019 году ізноў прызначаны галоўны трэнэрам менскага «Дынама»[8].