Дынама Масква (футбольны клюб)

расейскі футбольны клюб

«Дына́ма» (па-расейску: Динамо) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Заснаваны ў 1923 годзе. Уладальнік Кубка Расеі (1995). 11-разовы чэмпіён СССР, шасьціразовы ўладальнік Кубка СССР. Адзін з двух клюбаў, разам з кіеўскім «Дынама», які прыняў удзел ва ўсіх розыгрышах чэмпіянату СССР.

Дынама Масква
Заснаваны 18 красавіка 1923
Горад Масква, Расея
Стадыён Арэна Хімкі, Хімкі
Умяшчальнасьць: 18 636
Кіраўнік Дынама[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Савецкі пэрыяд

рэдагаваць
 
Фёдар Чулкоў

18 красавіка 1923 году на ўстаноўчым сходзе паводле ініцыятывы Фэлікса Дзяржынскага было створана першае ў Савецкім Саюзе ведамаснае спартовае таварыства «Дынама»[1]. У кнізе Ўладзімера Верхалашына «Дынамаўцы» апісана, як першым энтузіястам стварэньня пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» — працоўным штабу войскаў ДПУ Паўлу Ўральцу, Міхаілу Лаўрэнцьеву, Дзьмітрыю Іванову, Кірылу Кузьміну й начальніку палітаддзела войскаў ДПУ Леаніду Нядолю-Ганчарэнку прыйшла ў лютым ідэя стварэньня спартовага таварыства чэкістаў, і як была абрана назва таварыства[2].

Футбол быў адным зь любімых відаў спорту чэкістаў. У пачатку 1920-х гадоў у частках ДПУ й сярод супрацоўнікаў гэтага ведамства былі створаны футбольныя калектывы, якія сабралі многіх здольных гульцоў і якія ўдзельнічалі ў першынствах сярод частак і злучэньняў. Савет зноў створанага Маскоўскага пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» й ягоны вучэбна-спартовы аддзел паставілі пытаньне аб стварэньні новай, «інструктарскай», паказальнай каманды, якая павінна была стаць на адзін узровень з наймацнейшымі маскоўскімі камандамі таго часу. Яна павінна была служыць узорам для астатніх камандаў ведамства, шукаць свой асаблівы стыль і манеру, перадаваць іх іншым дынамаўскім камандам ў нізавых арганізацыях.

Трэба было знайсьці энэргічнага чалавека, які добра ведае футбол, які здолеў бы запрасіць у шэрагі новай каманды адораных футбалістаў і зьяднаць іх. Выбар упаў на Фёдара Чулкова, які служыў у тыя гады ў войсках ДПУ. Уладзімер Кузьмін, загадчык вучэбнай часткай грамадзтва, даведаўся, што Фёдар да прызыву ў войска гуляў за КФС брамнікам і добра ведае шматлікіх футбалістаў Масквы, і пасьля размовы зь ім вырашыў даручыць яму працэс фармаваньня каманды. Чулкоў быў выкліканы для грунтоўнай размовы на Савет. Кандыдатура Чулкова як чалавека, якому даручалася фармаваньне каманды, не выклікала пярэчаньняў. Такім чынам, у пачатку красавіку 1923 году перад Чулковым была пастаўлена задача на працягу месяца сфармаваць каманду, якая магла б супернічаць з тагачаснымі лепшымі камандамі сталіцы. Астатнія тры каманды, якія патрабавалі для дэбюту ў групе наймацнейшых, было вырашана сфармаваць зь лепшых футбалістаў воінскіх частак і цэнтральнага апарату ведамства.

Чулкоў, адкінуўшы такія варыянты, як фармаваньне каманды з маладых камсамольцаў, якія служылі ў ДПУ, і спробы запрашэньня вядомых футбалістаў зь вядучых камандаў, вырашыў запрасіць у «Дынама» былых партнэраў па КФС, кар’ера большасьці зь якіх падыходзіла да канца й якія валодалі вопытам і майстэрствам. Ён разьлічваў, што ў іх будзе вучыцца моладзь. У клюб былі запрошаны Васіль Жытароў (экс-гулец зборнай Расейскай імпэрыі, удзельнік Алімпіяды 1912 году; быў абраны капітанам каманды), Міхаіл Дзянісаў, Мікалай Троіцкі й іншыя. Аднак у каманды не было свайго стадыёну, на якім можна было б праводзіць паўнавартасную вучэбна-трэніровачную работу. Былі праблемы й са спартовым рыштункам — таварыства не магло забясьпечыць каманды бутцамі й формай. На першыя матчы дынамаўцы выходзілі ў форме КФС — белыя футболкі з чорным каўнерыкам і чорныя трусы.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Андрэй Лунёў 1991
2   Аб Элі Даса 1992
3   Аб Фабіян Бальбуэна (капітан) 1991
5   Аб Мілан Майстаравіч 2005
6   Аб Рабэрта Фэрнандэс 2000
7   Аб Дзьмітры Скопінцаў 1997
8   ПА Хорхэ Караскаль 1998
10   ПА Бітэльлю 2000
11   Нап Артур Гомэс 1998
13   Нап Мумі Нгамалё 1994
14   Нап Эль-Мэгдзі Маўгуб 2003
18   Аб Нікаляс Марычаль 2001
20   Нап Вячаслаў Грулёў 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   ПА Люіс Чавэс 1996
31   Бр Ігар Ляшчук 1996
34   ПА Лука Гагнідзэ 2003
47   Бр Андрэй Кудравец 2003
50   ПА Аляксандар Куціцкі 2002
59   Аб Іван Лепскі 2005
70   Нап Канстанцін Цюкавін 2002
74   ПА Данііл Фамін 1997
77   Нап Дзяніс Макараў 1998
80   Аб Станіслаў Бясьсьмертны 2004
88   ПА Віктар Акішор 2006
91   Нап Яраслаў Гладышаў 2003
93   Аб Дыега Ляксальт 1993
  1. ^ Журнал «Великие клубы». «Динамо» № 10 (22) 2007 г., стр. 4
  2. ^ Футбольный клуб Летопись. Официальный сайт «Динамо».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць