Іван Бахар

беларускі футбаліст

Іва́н Ба́хар (нарадзіўся 10 ліпеня 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага «Арсэналу» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Іван Бахар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 ліпеня 1998(1998-07-10)[1][2] (25 гадоў)
Рост 176 см
Вага 60 кг[3]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Тула
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2019 Менск 81 (14)
2020—2022 Дынама Менск 77 (22)
2023 Гапаэль Іроні 14 (2)
2023 Дынама Менск 14 (5)
2024—4 Арсэнал Тула
Зборныя
2017—2019 Беларусь (да 21) 11 (6)
2019—4 Беларусь 29 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», зь якім з 2014 году пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. 29 лістапада 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», зьявіўшыся на зьмену на 73-й хвіліне матчу супраць берасьцейскага «Дынама» (5:2) і стаўшы, такім чынам, наймаладзейшым гульцом Найвышэйшай лігі 2014 году. У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль менчукоў, толькі эпізадычна зьяўляючыся ў асноўнай дружыне. У сэзоне 2017 году «Менск» пастанавіў рухацца ў напрамку амаладжэньня, і Бахар разам зь іншымі маладымі футбалістамі стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу. Нярэдка выхадзіў у стартавым складзе клюбу, і звычайна выкарыстоўваўся на пазыцыі левага паўабаронцы.

У студзені 2018 году падоўжыў кантракт са сталічным клюбам[4]. У сэзоне 2018 году стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сакавіку 2019 году яшчэ на год падоўжыў пагадненьне зь «Менскам»[5]. У сэзоне 2019 году працягваў трывала гуляць у стартавым складзе, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У сьнежні 2019 году стаў гульцом менскага «Дынама»[6], дзе таксама замацаваўся ў аснове. У 2021 годзе шмат адсутнічаў праз траўмы, у 2022 годзе вярнуў месца ў аснове, з 11 галамі стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У сьнежні 2022 году перайшоў да складу ізраільскага «Гапаэль Іроні»[7]. З чэрвеня 2023 году стаў трэнавацца зь менскім «Дынама» і ў ліпені склаў працоўнае пагадненьне з клюбам[8]. У сьнежні 2023 году перайшоў у тульскі «Арсэнал»[9].

Міжнародная рэдагаваць

У 2014—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17), якой дапамог выйсьці ў элітны раўнд чэмпіянату Эўропы. Увосень 2015 году ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. На наступны год у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы забіў вырашальны гол у матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), які дапамог беларусам выйсьці ў элітны раўнд. 31 траўня 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Расеі (0:7). Стаў адным з асноўных гульцоў моладзевай зборнай.

6 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Эстоніі, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 2 0
2016 Найвышэйшая ліга 1 0
2017 Найвышэйшая ліга 23 2
2018 Найвышэйшая ліга 25 5
2019 Найвышэйшая ліга 29 7
Дынама Менск 2020 Найвышэйшая ліга 29 7
2021 Найвышэйшая ліга 18 4
2022 Найвышэйшая ліга 30 11
2023 Найвышэйшая ліга 14 5

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць