Макс Эбонг

беларускі футбаліст

Афрыд Макс Эбонг (нар. 26 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Астана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Макс Эбонг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 жніўня 1999(1999-08-26)[1][2] (25 гадоў)
Рост 180 см
Вага 72 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Астана
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019 Шахцёр Салігорск 33 (2)
2020—4 Астана 102 (7)
Зборныя
2018—2019 Беларусь (да 21) 10 (1)
2019—4 Беларусь 44 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у Віцебску, аднак юнаком патрапіў у структуру салігорскага «Шахцёру». У лістападзе 2016 году склаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[5]. У сэзоне 2017 году выступаў за дублюючы склад «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся, гуляў таксама ў юнацкай лізе УЭФА.

Да сэзона 2018 году рыхтваўся разам з асноўнай камандай «Шахцёра». Дэбютаваў за клюб 11 сакавіка 2018 году ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (3:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. 23 красавіка таго ж году ў матчы з тым жа «Дняпром» (1:1) дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а ў траўні замацаваўся ў пачатковым складзе. У жніўні 2018 году не гуляў праз пашкоджаньне, па аднаўленьні стаў нерэгулярна зьяўляцца на пляцоўцы. У пачатку сэзону 2019 году быў гульцом ратацыі, а з траўня замацаваўся ў аснове, калі пераважна выходзіў у стартавым складзе.

У студзені 2020 году перайшоў да шэрагай казаскай «Астану»[6]. Адразу ў лютым стаў уладальнікам Супэркубка Казахстану ў матчы супраць «Кайсару»[7]. Эбонг згуляў у дэбютным матчы ў Прэм’ер-лізе 7 сакавіка 2020 году супраць клюбу «Кызылжар». А першага голу прыйшлося чакаць да 19 сакавіка 2021 году, калі паўабаронца адзначыўся голам ў браму клюбу «Касьпі». У сэзоне 2022 году разам з клюбам стаў чэмпіёнам Казахстану, а ў 2023 годзе дабраўся да групавога этапу Лігі канфэрэнцыяў УЭФА. Паводле вынікаў сэзону 2023 году быў прызнаны футбалістам году Беларусі[8].

У сьнежні 2023 году зьявілася інфармацыя, што футбаліст можа працягнуць кар’еру ў азэрбайджанскім «Нэфтчы»[9]. У студзені 2024 году казаскія СМІ паведамілі, што футбаліст пакінуў клюб[10], але ў выніку Эбонг выправіўся на перадсэзонны збор з камандай у тым жа месяцы.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Шахцёр»:

«Астана»:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2018 Найвышэйшая ліга 16 2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць