Сяргей Алейнікаў

савецкі і беларускі футбаліст

Сярге́й Яўге́навіч Але́йнікаў (нарадзіўся 7 лістапада 1961 году ў Менску) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр.

Сяргей Алейнікаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лістапада 1961 (63 гады)
Менск, БССР
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1981—1989
1989—1990
1990—1992
1993—1995
1996
1997
1998
Дынама Менск
Ювэнтус
Леччэ
Гамба Осака
Адэвольд
Ананьні
Карыльяна
220 (31)
30 (3)
59 (2)
83 (14)
5 (0)

9 (1)
Зборныя
1984—1991
1992
1992—1994
СССР
СНД
Беларусь
73 (6)
4 (0)
4 (0)
Трэнэрскія клюбы
1998—1999
2000—2001
2003
2003
2003—2005
2005—2007
2007—2008
2011—2012
2014
Ананьні
Пантэдэра 1912
Тарпэда-Мэталюрг Масква
Віднае
Моладзевая акадэмія Капэртына
Моладзевая акадэмія «Ювэнтусу»
Крас
Крас
Дайнава Аліта

Па гульнявым амплюа — паўабаронца.

Выступаў за клюбы:

  • «Дынама» (Менск) (1981—1989, капітан каманды ў 1985—1989)
  • «Ювэнтус» (Турын, Італія) (1989/1990, 30 матчаў, 3 галы)
  • «Леччэ» (Італія) (1990/1991-1992/1993, 29 матчаў у сэрыі А)
  • «Гамба» (Асака, Японія) (1993—1995, 83 матчы, 14 галоў)
  • «Адэвольд» (Удэвала, Швэцыя) (1996, 5 матчаў)
  • «Карыльяна» (Італія, аматарскі клюб, сэрыя «С2») (1997/98)
  • «Ананьні Фантана» (Італія, аматарскі клюб, сэрыя «D») (1998/99, гулец/трэнэр)

Дасягненьні

рэдагаваць

У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол. Чэмпіён СССР 1982, фіналіст Кубка СССР 1987. Уладальнік Кубка Італіі 1990. У эўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў. Уладальнік Кубка УЭФА 1990 году.

За зборную СССР/СНД у 1984—1992 правёў 77 матчаў, забіў 6 галоў. Віцэ-чэмпіён Эўропы 1988, удзельнік чэмпіянату Эўропы 1992, чэмпіянатаў сьвету 1986 і 1990. Ляўрэат прызоў за адны з самых хуткіх галоў на чэмпіянаце сьвету 1986 (матч СССР — Вугоршчына, 4-я хвіліна) і чэмпіянаце Эўропы 1988 (матч СССР — Ангельшчына, 3-я хвіліна).

Выступаў за зборную сьвету супраць зборнай Бразыліі ў матчы, прысьвечаным 50-годзьдзю Пэле (Мілян, 1990 год).

У 1992—1994 гадах выступаў за зборную Беларусі (4 матчы).

7 разоў уваходзіў у сьпісы найлепшых футбалістаў СССР. Тры разы прызнаваўся Футбалістам году ў Беларусі (1984, 1986, 1988). Заслужаны майстар спорту СССР (1988). Па выніках апытаньня да 50-годзьдзя УЭФА быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі за 50 гадоў.

У сэзоне 1998—1999 гадоў трэніраваў італьянскую каманду «Ананьі Фантана» (сэрыя «D»). У сэзоне 2000/01 — «Понтэдэру» (сэрыя «D»). У 2003 г. (да траўня) — галоўны трэнэр «Тарпэда-Мэталюрг» (Масква). З чэрвеня па верасень 2003 г. — галоўны трэнэр у падмаскоўным клюбе «Віднае». Зь сьнежня 2003 г. — каардынатар груп усіх узростаў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы ў Капэрціна, Італія. Трэнэр у філіяле футбольнай акадэміі клюбу «Ювэнтус» у Лечэ (з 2005 г.) У 2007—2008 і 2011—2012 гадах трэнэр італьянскай каманды «ФК Крас» (з 6 дывізіёну Італіі). У сакавіку 2014 году прызначаны галоўным трэнэрам летувіскага клюбу «Дайнава» з Аліты[1], але ўжо ў траўні пакінуў клюб празь непаразуменьні з кіраўніцтвам клюбу, за гэты пэрыяд «Дайнава» прайграла ўсе 14 гульняў з розьніцай мячоў 1–75[2].

Клюб Сяргея Алейнікава

рэдагаваць

У гонар футбаліста газэта «Прессбол» запачаткавала Клюб Сяргея Алейнікава, у які ўвахозяць беларускія футбалісты, што згулялі 500 ці болей гульняў на вышэйшым узроўні (лічацца гульні ў вышэйшых дывізіёнах краінаў, кубках краінаў, кантынэнтальных кубках, гульнях у складзе маладзёвай, алімпійскай і нацыянальный зборнай СССР і Беларусі).

Літаратура

рэдагаваць
  • Алейников С. Е., Беленький Д. И. И жизнь, и слезы, и футбол… — Мн.: Полымя, 1992. — 256 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць