Арока (футбольны клюб)
«Арока» (па-партугальску: Arouca) — партугальскі футбольны клюб з гораду Арока. Заснаваны ў 1951 годзе.
Арока | |
Поўная назва | Futebol Clube de Arouca |
---|---|
Заснаваны | 1951 |
Горад | Арока, Партугалія |
Стадыён |
Муніцыпальны Умяшчальнасьць: 5000 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга |
· 2023—2024 | 7 месца |
fcarouca.eu (парт.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў закладзены 25 сьнежня 1951 году як даччыны клюб «Порту»[2]. Свае першыя пяць дзесяцігодзьдзяў каманда спаборнічала ў рэгіянальных лігах Авэйру. За два гады з 2006 па 2008 гады клюб здолеў прасунуцца да трэцяга дывізіёну, калі галоўным трэнэрам каманды некалькі месяцаў з гэтага пэрыяду быў вядомы партугальскі тэлевядоўца Жоржы Габрыел[3].
Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Арока» заняла другое месца ў Другой лізе партугальскага першынства і прасунулася ў Прымэйра-Лігу ўпершыню ў сваёй гісторыі[4][5]. У тым годзе найлепшым бамбардзірам ня толькі клюбу, але і ўсёй лігі стаў бразыльскі нападнік Жуэану, які паклаў на свой рахунак 24 галы. Улады гораду Арока ўшанавалі клюб залатым мэдалём[6], выдаткаваўшы клюбу дадатковыя фінансавыя сродкі дзеля рамонту і пашырэньня стадыёну[7].
У сэзоне 2015—2016 гадоў за часам працы Літу Відыгала на пасадзе галоўнага трэнэра «Арока» фінішавала на 5 месцы, гарантаваўшы сабе ўдзел у эўрапейскіх турнірах[8]. У розыгрышы Лігі Эўропы партугальцы за кошт голу ў гасьцёх перамаглі нідэрляндзкі «Гэраклес» і прасунуліся далей у стадыю плэй-оф, дзе саступілі грэцкаму «Алімпіякосу»[9]. Ужо праз год пасьля добрага сэзону «Арока» страціла месца ў элітным дывізіёну, спусьціўшыся да прыступку ніжэй[10]. Пры гэтым «Арока» у другім дывізіёне таксама не ўтрымалася, перайшоўшы ў трэці дыівізіён. Шлях вяртаньня да Прымэйра-Лігі быў такім жа хуткім, як і выпадзеньне да трэцяга дывізіёну. За два сэзон клюб здолеў вярнуцца да найвышэйшай лігі, разграміўшы ў пераходных матчах «Рыю Аві» ў травеньскіх матчах 2021 году. Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў «Арока» паўтарыла сваё дасягненьне ў выглядзе 5 радку ў выніковай табліцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/8024/
- ^ «História». Arouca.
- ^ «Jorge Gabriel não esquece passagem por Arouca». Metro News.
- ^ «Vitor Oliveira: o especialista das subidas». Record.
- ^ «Arouca sobe à I Liga pela primeira vez na sua história». Público.
- ^ «Câmara de Arouca atribui medalha de mérito ao clube». Record.
- ^ «Arouca: estádio renovado em contrarrelógio». Mais Futebol.
- ^ «Académica desce à II Liga, Arouca conquista Liga Europa». Público.
- ^ «Chori saves Olympiacos». Agona Sport.
- ^ «Arouca perde no Estoril e desce à segunda divisão». SAPO.