Канстанцін Рудзянок
Канстанцін Рудзянок (нарадзіўся 15 сьнежня 1990 году) — беларускі футбаліст, брамнік гарадзенскага «Нёману».
Канстанцін Рудзянок | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сьнежня 1990 (32 гады) Гомель, Беларусь | |
Рост | 191 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нёман Горадня | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012 2012 2013—2014 2015—2016 2016 2017 2017—2018 2018 2018—2019 2020 2021 2021 2022 2022— |
Гомель Нафтан Дынама Берасьце Слуцак Іслач Гомель Дынама Берасьце → Тарпэда Менск (арэнда) Армавір Дынама Менск Спадарожнік Шахцёр Салігорск Іслач Нёман Горадня |
0 (0) 1 (0) 29 (0) 11 (0) 12 (0) 11 (0) 2 (0) 15 (0) 43 (0) 1 (0) 11 (0) 0 (0) 3 (0) 16 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера Рэдагаваць
Выхаванец гомельскага футболу. Гуляў за клюбны дубль «Гомлю». У траўні 2012 году пакінуў гомельчукоў[2] і ў хуткім часе перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У пачатку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама», дзе неўзабаве быў прызначаны другім брамнікам пасьля Андрэя Клімовіча. Улетку 2013 году выходзіў у асноўным складзе ў двух матчах Кубка Беларусі, а 30 лістапада 2013 году выйшаў на зьмену замест Клімовіча ў апошнім туры супраць «Славіі», тым самым дэбютаваўшы за берасьцейскі клюёб у чэмпіянаце. Пасля зыходу Андрэя Клімовіча ў «Гомель» Рудзянок стаў асноўным брамнімкам «Дынама» ў сэзоне 2014 году, згуляў у 28 матчах чэмпіянату з 32 мажлівых. У сьнежні 2014 году па заканчэньні кантракта пакінуў каманду[3].
У студзені 2015 году склаў дамову з «Слуцкам»[4]. У слуцкім клюбе стаў другім брамнікам пасьля Артура Лясько. Сэзон 2016 году праз траўму Лясько Рудзянок пачынаў асноўным брамнікам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[5] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[6], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У сьнежні 2016 году вярнуўся ў «Гомель»[7]. У складзе роднага клюбу пачаў сэзон 2017 году ў якасьці галоўнага брамніка. У ліпені 2017 году яшчэ раз далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[8]. Быў другім брамнікам дынамаўцаў пасьля Жэрэмі Малерба, пазьней, згуляўшы ў двух матчах, саступіў месца на полі Паўлу Паўлючэнку.
У пачатку 2018 году склад «Дынама» папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Аляксандр Гутар, і Рудзянок, ня маючы магчымасьці прабіцца ў склад, у сакавіку 2018 году на правах арэнды далучыўся да менскага «Тарпэда»[9]. У складзе сталічнага клюбу стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2018 году пакінуў «Тарпэда»[10], а неўзабаве скасаваў дамову і зь берасьцейцамі[11]. Неўзабаве перайшоў у расейскі «Армавір»[12]. У сэзоне 2018—2019 гадоў быў трывалым асноўным брамнікам каманды, а ў другой палове 2019 года стаў часьцей заставацца на лаве запасных.
У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Армавір»[13] і ў хуткім часе далучыўся да табару менскага «Дынама»[14]. Быў другім брамнікам менчукоў пасьля Максіма Плотнікава. У чэрвені 2020 году быў пераведзены ў дубль[15], у асноўную каманду больш не вяртаўся. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[16].
У пачатку 2021 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[17], дзе быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі. У студзені 2022 году па заканчэньні дамову пакінуў «Шахцёр»[18] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[19]. Пачынаў сэзон 2022 году ў якасьці асноўнага брамніка каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і больш не зьяўляўся на полі. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Іслач»[20]. У ліпені 2022 году склаў угоду з гарадзенскім «Нёмнам»[21]
Статыстыка Рэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 6 | –6 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | –7 | |
Іслач | 12 | –8 | ||
Гомель | 2017 | Найвышэйшая ліга | 11 | –8 |
Дынама Берасьце | 2 | –2 | ||
Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | –19 |
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ https://www.fcneman.by/by/komanda/main/761.html
- ^ Константин Руденок покинул «Гомель»(недаступная спасылка)
- ^ Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское «Динамо»
- ^ Руденок стал игроком «Слуцка»
- ^ Курлович и Руденок расстаются со «Слуцком»
- ^ «Ислочь» объявила о подписании Константина Руденка
- ^ «Гомель» подписал Константина Руденка
- ^ «Гомель» объявил о переходе Константина Руденка в брестское «Динамо»
- ^ Минское «Торпедо» арендовало у брестского «Динамо» Руденка
- ^ Константин Руденок покинул минское «Торпедо»
- ^ Брестское «Динамо» сообщило о расторжении контракта с Константином Руденком
- ^ Константин Руденок перешел в «Армавир»
- ^ Руденок расторг контракт с «Армавиром»
- ^ Константин Руденок — новый вратарь минского «Динамо»
- ^ Юрий Поклад: «Руденок переведен в дубль. Кроме молодежи, в основном составе сейчас только Плотников и Помазан»
- ^ Пятеро футболистов покинули минское «Динамо»
- ^ "Шахтер" объявил о подписании Руденка
- ^ Кадровые новости
- ^ Константин Руденок подписал контракт с "Ислочью"
- ^ Футбол. Константин Руденок расстался с "Ислочью"(недаступная спасылка)
- ^ Константин Руденок подписал контракт с "Неманом"
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)