Павал Савіцкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Савіцкі.
Павел Савіцкі (нарадзіўся 12 ліпеня 1994 году, Горадня, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Павел Савіцкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1994 (28 гадоў) Горадня, Беларусь | |
Рост | 175 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нёман Горадня | |
Нумар | 88 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2017 2014—2015 2018—2020 2021 2022— |
Нёман Горадня → Ягелёнія Беласток (арэнда) Дынама Берасьце Рух Берасьце Нёман Горадня |
181 (53) 5 (0) 75 (33) 26 (4) 24 (9) |
Зборныя | ||
2010—2011 2011 2012—2016 2014— |
Беларусь (да 17) Беларусь (да 19) Беларусь (да 21) Беларусь |
6 (10) 2 (1) 36 (6) 24 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Выхаванец ДЮСШ «Белкард» (Горадня). Першы трэнэр — Аляксандар Ярашэвіч. Прафэсійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль. У сэзоне 2011 году дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі й замацаваўся ў асноўным складзе клюбу: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасьць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы сталіся ўзроставымі рэкордамі найвышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на 3 гады. У чэмпіянаце 2012 году правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. У сьнежні 2014 году падпісаў новы кантракт зь «Нёманам»[2], пасьля чаго быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі» з правам выкупу[3]. У чэрвені 2015 году вярнуўся з арэнды ў «Нёман»[4]. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5].
МіжнароднаяРэдагаваць
1 сакавіка 2012 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Казахстану. 18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану.
ДасягненьніРэдагаваць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018, 2019
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2018
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2018
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013, 2016, 2017, 2018
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 5 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 6 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 25 | 15 | |
Дынама Берасьце | 2018 | Найвышэйшая ліга | 29 | 15 |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ https://www.fcneman.by/by/komanda/main/59.html
- ^ Павел Савицкий продлил контракт с «Неманом»(рас.)
- ^ Если «Ягеллония» воспользуется опцией выкупа Савицкого, то контракт поляки подпишут с хавбеком до 2020 года(рас.)
- ^ Савицкий вернулся в «Неман»(рас.)
- ^ Павел Савицкий подписал трехлетний контракт с брестским «Динамо»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)