Арсэнал Койданаў

беларускі футбольны клюб

«Арсэнал» — беларускі футбольны клюб з Койданава. Клюб хутка прайшоў шлях ад найніжэйшых дывізіёнай да найвышэйшай лігі, у якой дэбютаваў у сэзоне 2022 году. Па выніках першага году ў элітным дывізіёне клюб страціў сваё месца, прагуляўшы ў пераходных матчаў рагачоўскаму «Макслайну».

Арсэнал Койданаў
Заснаваны 2019
Горад Койданаў, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 1100
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022 Найвышэйшая ліга, 14 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя Рэдагаваць

Заснаваны ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Аляксеем Меляшэвічам разам з Алексам Русгальмам, прэзыдэнтам швэдзкай «Эскільстуны»[1]. Аб стварэньні новага клюбу стала вядома ў студзені 2019 году[2].

Каманда, складзеная ў асноўным зь нядаўніх дублёраў клюбаў найвышэйшай лігі, а таксама зь некалькіх дасьведчаных вэтэранаў і мясцовых гульоў, адразу заявілася ў Другую лігу. Дружына пасьпяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі футбалістамі, а таксама некалькімі дасьведчанымі выканаўцамі. Празь неадпаведнасьць стадыёну ў Койданаве патрабаваньням хатнія матчы «Арсэнал» ладзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Менску. Каманда добра пачала выступы ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымае прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу, але пазьней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацьвертым. У верасьні пасаду галоўнага трэнэра пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павал Кірыльчык. У сэзоне 2021 году камандай працягваў кіраваць Павал Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсэнал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідэрства ў табліцы і, не зважаючы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў найвышэйшую лігу.

У сэзоне 2022 году клюб захаваў асноўных гульцоў. У найвышэйшай лізе клюб стаў адным з аўтсайдэраў і доўгі час рухаваў у зоне вылету, аднак пасьпяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14 месцы з 16. У пераходных матчах за месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон «Арсэнал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у першую лігу.

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 26 жніўня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Іван Санько 1999
2   Аб Аліхан Фазылаў 2000
5   Аб Эдуард Жэўнераў 1987
7   ПА Руслан Мялкоўскі 2006
8   ПА Уладзіслаў Русенчык (ар. БАТЭ) 2001
9   Нап Альбэрт Міхайлаў 2002
10   ПА Андрэй Леўкавец 1996
11   ПА Дзьмітры Бачак 2000
13   Аб Іван Арашкевіч 2005
15   Нап Ягор Бабіч 2001
19   Аб Уладзіслаў Лях 1999
20   Аб Мікіта Халімончык 2000
21   ПА Арцём Ганжураў 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   ПА Арсень Канцадайлаў 1997
25   Нап Дзьмітры Мацяш 2000
34   Бр Арцём Сарока 1992
35   Бр Аляксей Васільеў 2004
39   Нап Мацьвей Герасімаў 2001
51   ПА Аляксандар Скшынецкі (капітан) 1990
66   Аб Арсень Агееў (ар. БАТЭ) 2004
68   ПА Даніла Жульпа (ар. БАТЭ) 2004
77   ПА Яўген Сакута 2000
88   ПА Павал Сушкоў 2004
91   ПА Уладзіслаў Лугоўскі 2004
99   Аб Іван Ціхаміраў (ар. Іслач) 2003

Статыстыка Рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2019 Другая 1   28 25 1 2 119–14 76 1/16
2020 Першая 4 26 13 7 6 41–28 46 1/4
2021 Першая 1   33 20 8 5 59–22 68 1/8
2022 Найвышэйшая 14   30 5 8 17 18–42 23 1/8

Крыніцы Рэдагаваць