Максім Касараб

беларускі футбаліст

Максі́м Дзьмітрыевіч Касара́б (нар. 10 чэрвеня 2003) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Максім Касараб
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 2003(2003-06-10)[1] (21 год)
Рост 185 см
Вага 80 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Менск 44 (2)
2024—4 Дынама Берасьце 25 (1)
Зборныя
2021 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2023—4 Беларусь (да 21) 12 (2)
2024—4 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у менскім «Дынама», а ў веку 10 гадоў трапіў у структуру «Менску». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль, а таксама браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА. Тады ж стаў зрэдку прыцягвацца да асноўнай каманды. Упершыню за галоўную каманду «Менску» згуляў 5 верасьня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

Перад сэзонам 2021 году стаў трывала трэнавацца з асноўнай камандай клюбу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сэзон 2022 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы, а ў 2023 годзе зноў пачаў выступаць у першай адзінаццатцы сталічнага клюбу. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[3].

У студзені 2024 году склаў трохгадовае пагадненьне зь берасьцейскага «Дынама»[4]

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 24 сакавіка 2023 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборнай Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць