Захар Воўкаў
Захар Воўкаў (нарадзіўся 12 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Арсэнал» (у арэндзе з «Хімкаў») і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Захар Воўкаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 жніўня 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 80 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Тула (у арэндзе з клюбу «Хімкі») | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014 | Віцебск-2[d] | 7 (0) |
2014—2017 | Віцебск | 2 (0) |
2016 | → Ворша | 14 (0) |
2017 | → Нафтан | 26 (4) |
2018—2020 | БАТЭ | 56 (2) |
2021—2023 | БАТЭ | 18 (2) |
2022 | → Хімкі | 22 (1) |
2023— | Хімкі | 22 (2) |
2024— | → Арсэнал Тула | 4 (0) |
Зборныя | ||
2016—2018 | Беларусь (да 21) | 13 (1) |
2019— | Беларусь | 20 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец віцебскага футболу. У 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клюб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж году быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якога дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), калі выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Віцебск» вярнуў месца ў Найвышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дублюючы склад.
У ліпені 2016 году быў перададзены ў арэнду клюбу «Ворша»[4], дзе стаў гульцом асноўнага складу. У аршанскім клюбе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам зь віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сэзона 2017 году, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (0:1). Пазьней здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачанаў, аднак паводле выніках сэзону 2017 году «Нафтан» страціў месца ў Найвышэйшай лізе.
У сьнежні 2017 году склаў працоўнае пагадненьне з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2018 году атрымаў траўму, а па вяртаньні страціў месца ў аснове. Аднак зь лістапада зноў пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. Заставаўся гульцом асноўнага складу ў першай палове 2019 году, пасьля часьцей заставаўся на лаве запасных. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У траўні 2020 году дапамог БАТЭ здабыць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).
У жніўні 2020 году быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады паводле справе аб дамоўных матчах[9]. У кастрычніку 2020 году вырак АБФФ быў распаўсюджаны ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад эгідай арганізацыі[10]. Тым ня менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасьні 2021 году на паседжаньні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было пастаноўлена адтэрмінаваць дыскваліфікацыю на два гады. Такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасьць выступаць у нацыянальных спаборніцтвах[11].
У студзені 2022 году на правах арэнды далучыўся да расейскага клюбу «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2022—2023 гадоў з правам выкупу гульца[13]. У лютым 2023 году дамова арэнды была спыненая, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[14]. Правёў першую палову сэзону 2023 году ў якасьці асноўнага гульца барысаўчанаў. У ліпені 2023 году перайшоў у расейскі першалігавы «Хімкі»[15]. Пасьля таго, як каманда прасунулася ў Прэм’ер-лігу, футбаліст страціў месца ў асноўным складзе. У выніку на пачатку верасьня 2024 году на правах арэнды прыяднаўся да тульскага «Арсэналу» з другога дывізіёну[16].
Міжнародная
рэдагаваць11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. З 2018 году пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 4 |
БАТЭ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Zakhar Volkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Zakhar Volkov // FBref (мн.)
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/zakhar_volkov/
- ^ Кучеров и Волков перешли в «Оршу» (рас.)
- ^ Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду (рас.)
- ^ "Нафтан" планирует арендовать у "Витебска" Евгения Калинина и Захара Волкова (рас.)
- ^ БАТЭ подписал защитника "Нафтана" Захара Волкова (рас.)
- ^ Волков продлил контракт с БАТЭ (рас.)
- ^ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Айдов, Тарликовский и Горбачев - пожизненно (рас.)
- ^ ФИФА дисквалифицировала Захара Волкова до 5 августа 2022 года (рас.)
- ^ К дисквалификации Захара Волкова применена временная отсрочка исполнения (рас.)
- ^ "Химки" арендовали у БАТЭ с правом выкупа Захара Волкова (рас.)
- ^ БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в "Химки" (рас.)
- ^ Футбол. Захар Волков присоединился к БАТЭ (рас.) Праверана 2023-02-06 г. Архіўная копія ад 6 лютага 2023 г.
- ^ Захар Волков перешел в "Химки" (рас.)
- ^ Захар Волков перешел в "Арсенал" из Тулы на правах аренды (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball