Хімкі (футбольны клюб)
«Хі́мкі» (па-расейску: Химки) — расейскі футбольны клюб з аднайменнага гораду Маскоўскае вобласьці. Заснаваны 30 студзеня 1997 году. Свае хатнія матчы ладзіць на Арэне-Хімкі.
Хімкі | |
Поўная назва | Футбольный клуб «Химки» |
---|---|
Заснаваны | 1996 |
Горад | Хімкі, Расея |
Стадыён |
Арэна-Хімкі Умяшчальнасьць: 18 636 |
Кіраўнік | Хімкі |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | Першая ліга, 1 месца (падвышэньне) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fckhimki.ru (рас.) |
Гісторыя
рэдагавацьФутбольная каманда «Хімкі» зьявілася ў 1996 годзе, дзякуючы аб’яднаньню двух гарадзкіх камандаў «Наватар» і «Родзіна»[2], якія бралі ўдзел у гарадзкіх і абласных пяршынствах. Па стварэньні каманда правяла сэзон у аматарскай лізе, пасьля чаго атрымала права згуляць у Трэцяй лізе. У выніку 30 студзеня 1997 годзе быў закладзены прафэсійны клюб. «Хімкі» паступова прасоўваліся ў герархіі расейскага футболу. Першым трэнэрам быў Уладзімер Штапаў, якога ў 2000 годзе зьмяніў Віктар Папаеў, колішні гулец маскавіцкага «Спартаку».
З 2001 годзе каманда ўжо гуляла ў другім дывізіёне. У складзе клюбу пачалі зьяўляцца знакамітыя футбалісты, як то Аляксандар Данішэўскі, Павал Паграбняк, Андрэй Ціханаў, Уладзімер Бясчасных і Юры Драздоў. У 2005 годзе «Хімкі» дакрочылі да фіналу Кубка Расеі, дзе зьведалі паразу ад ЦСКА[3]. У сэзоне 2006 годзе клюб дамогся прасоўваньня ў элітны дывізіён. У 2007 годзе галоўным трэнэрам клюбу стаў Славалюб Мусьлін. У канцы 2008 году вырашаўся лёс клюбу, бо празь цяжкі фінансавы стан кіраўніцтва Маскоўскай вобласьці мела на мэце аб’яднаньне «Хімак» з раменскім «Сатурнам», але абодва клюбы працягнулі сваё існаваньне. Паводле вынікаў сэзону 2009 году каманда страціла месца ў Прэм’ер-лізе, вярнуўшыся на доўгі час у другі дывізіён. Вяртаньне ў найвышэйшую лігу Расеі адбылося толькі ў 2020 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/fk-khimki/mitarbeiterhistorie/verein/3719
- ^ «История: 1995-1997 г.г.». ФК «Хімкі».
- ^ «История: 2001-2006 г.г.». ФК «Хімкі».