Сяргей Карповіч
Сяргей Карповіч (нарадзіўся 29 сакавіка 1994 году, Пятрышкі, Беларусь) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману».
Сяргей Карповіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 78 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2017 | Дынама Менск | 30 (0) |
2013 | → Бяроза-2010 | 24 (0) |
2015 | → Нафтан | 11 (1) |
2016 | → Менск | 14 (0) |
2017 | → Гарадзея | 12 (0) |
2018 | Тарпэда-БелАЗ | 18 (0) |
2019—2020 | Іслач | 57 (2) |
2021 | Кайсар | 17 (0) |
2021—2022 | Балтыка | 27 (1) |
2022—2024 | Нёман Горадня | 66 (7) |
Зборныя | ||
2012 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2013—2016 | Беларусь (да 21) | 33 (2) |
2020— | Беларусь | 15 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец СДЮШАР менскага «Дынама», з 2010 году пачаў гуляць за дубль менчукоў. Сэзон 2013 году павёў у арэндзе ў клюбе «Бяроза-2010», дзе трывала гуляў у аснове, дамапог клюбу заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2013 году вярнуўся ў «Дынама»[5].
Сэзон 2014 году пачаў у дублі «Дынама». 4 траўня 2014 году дэбютаваў за «Дынама» у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на 89-й хвіліне замест Андрэя Залескага ў матчы супраць «Белшыны» (4:1). Пазьней стаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе менскага клюбу на пазыцыі правага абаронцы, здолеўшы выцесьніць з складу Залескага. Падчас групавога раўнду Лігі Эўропы сэзону 2014—2015 гадоў малады абаронца правёў 4 матчы за клюб.
Пасьля сыходу з клюбу галоўнага трэнэра Ўладзімера Жураўля і пачаткам працы новага спэцыяліста Душана Угрына, Сяргей ня страціў сваё месца ў асноўным складзе, выйшаўшы ў дэбютным матчы сэзону 2015 году супраць гарадзенскага «Нёману». У ліпені 2015 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да канца сэзону[6]. У сакавіку 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск»[7], у ліпені 2016 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[8]. У сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея» да канца сэзону[9]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў «Дынама» з арэнды[10]. У сьнежні 2017 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ», зь якім падпісаў кантракт на два гады[11]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[12]. У складзе новай каманды хутка замацаваўся на пазыцыі асноўнага правага абаронцы. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам[13]. Заставаўся гульцом стартавага складу ў сэзоне 2020 году, згуляўшы ўсе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі.
У студзені 2021 году накіраваўся на прагляд у расейскі клюб «Тамбоў», аднак пераход не адбыўся. У лютым 2021 году пакінуў «Іслач»[14] і неўзабаве далучыўся да казаскага «Кайсару», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Пакінуў «Кайсар» паводле пагадненьня бакоў у ліпені 2021 году[16] і неўзабаве стаў гульцом калінінградзкай «Балтыкі»[17]. Пакінуў расейцаў паводле заканчэньня кантракту ў чэрвені 2022 году[18].
У ліпені 2022 году склаў угоду з гарадзенскім «Нёманам»[19]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У пачатку 2023 году не прымаў удзел у таварыскім матчах каманды, а ў лютым падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[20]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог камандзе здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату[21]. У студзені 2024 году падпісаў новае пагадненьне зь «Нёманам»[22].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2010—2012 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 25 студзеня 2014 году дэбютаваў у зборнай да 21 году ў матчы супраць зборнай Казахстану на Кубку Садружнасьці. Хутка замацаваўся ў моладзевай зборнай як асноўны правы абаронца.
23 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненьні
рэдагаваць«Дынама»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
«Нёман»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Нафтан | 11 | 1 | ||
Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
Дынама Менск | 4 | 0 | ||
Гарадзея | 2017 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
Дынама Менск | 4 | 0 | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Karpovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergey Karpovich // FBref (мн.)
- ^ а б в Sergey Karpovich // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://www.fcneman.by/by/komanda/main/760.html
- ^ Гущенко, Куган и еще ряд игроков вернулись в минское «Динамо» по окончании аренды (рас.)
- ^ «Нафтан» подтвердил аренду Сергея Карповича (рас.)
- ^ Минское «Динамо» отдало в аренду Сергея Карповича «Минску», Валерия Горбачика — «Смолевичам-СТИ» (рас.)
- ^ Минское «Динамо» объявило о подписании Сергея Концевого и возвращении из аренды Сергея Карповича (рас.)
- ^ «Городея» арендовала у минского «Динамо» Сергея Карповича (рас.)
- ^ Минское «Динамо» вернула из аренды Карповича и расторгло контракт с Юзепчуком (рас.)
- ^ Сергей Карпович подписал двухлетний контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Карпович стал игроком «Ислочи» (рас.)
- ^ "Ислочь" продлила контракт с Карповичем
- ^ Сергей Карпович покинул "Ислочь"
- ^ "Кайсар" объявил о подписании Карповича
- ^ "Кайсар" объявил об уходе Карповича
- ^ Карпович сменил "Кайсар" на "Балтику"
- ^ Калининградская «Балтика» объявила об уходе четверых футболистов
- ^ Сергей Карпович - игрок "Немана"
- ^ Карпович на год продлил контракт с "Неманом" (рас.) Праверана 2023-02-10 г.
- ^ Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (рас.)
- ^ Сергей Карпович остался в "Немане" (рас.)