Максім Плотнікаў

беларускі футбаліст

Максім Плотнікаў (нарадзіўся 28 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага «Касьпію» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Максім Плотнікаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1998(1998-01-28)[1] (26 гадоў)
Рост 187 см
Вага 82 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2021 Дынама Менск 37 (0)
2017—2018 Дняпро Магілёў 24 (0)
2018 Тарпэда-БелАЗ 4 (0)
2022 Шахцёр Салігорск 12 (0)
2023 Касьпі 20 (0)
2024—4 Арсэнал Койданаў
Зборныя
2018—2020 Беларусь (да 21) 4 (0)
2019—4 Беларусь 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
12 верасьня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросьце далучыўся да менскага «Дынама». З 2015 году пачаў выступаць за дубль менчукоў і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды. 9 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе менчукоў, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (4:0), дзе «Дынама» ў асноўным складалася з маладых гульцоў. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[4]. У «Промні» стаў асноўным брамнікам і паводле вынікаў сэзону дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.

У студзені 2018 году пасьля вяртаньня з арэнды трэнаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасьля падпісаньня дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сэзон[5]. Пачынаў сэзон 2018 году ў дублі «Промня», у Найвышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.

У ліпені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У сьнежні 2018 году вярнуўся ў менскае «Дынама» з арэнды[7]. Застаўся ў камандзе на сэзон 2019 году, дзе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам сталічнай дружыны. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з клюбам[8]. Зь лета 2020 году стаў радзей зьяўляцца ў складзе праз траўмы, у 2021 годзе ўвогуле не выходзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[9]. У студзені 2022 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым склаў дамову з клюбам[10]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам, зь верасьня саступіў месца на поле Сяргею Чэрніку. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[11].

У лютым 2023 года стаў гульцом казаскага «Касьпію»[12].

Міжнародная рэдагаваць

У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы заставаўся на лаўцы запасных. 8 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць Альбаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасьля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў праз траўм.

9 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Прамень 2018 Найвышэйшая ліга 8 –12
Тарпэда-БелАЗ 4 –3

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в https://team.abff.by/players/381
  2. ^ а б https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Plotnikov-372&season=2022MEN
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/maksim_plotnikov/
  4. ^ Трансферныя навіны.(недаступная спасылка)
  5. ^ Максiм Плотнiкаў адпраўляецца ў арэнду.. Афіцыйны сайт «Дынама» (2018-01-30). Архіўная копія ад 2018-05-17 г.
  6. ^ «Торпедо-БелАЗ» арендовало у минского «Динамо» Плотникова (рас.)
  7. ^ Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  8. ^ Максим Плотников продлил контракт с минским "Динамо" (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
  9. ^ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
  10. ^ Максим Плотников стал игроком "Шахтера" (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
  11. ^ Максим Плотников расторг контракт с "Шахтером" из-за долгов по зарплате (рас.) Праверана 2023-01-31 г.
  12. ^ Плотников и Бугулов заключили контракты с "Каспием". К этому близок и Подстрелов (рас.) Праверана 2023-02-02 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць