Георгі Кандрацьеў
Гео́ргі Пятро́віч Кандра́цьеў (лац. Hieorhi Piatrovič Kandracjeŭ; нар. 7 студзеня 1960 году) — беларускі футбаліст і трэнэр. У 2011—2014 гадах — галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі. Заслужаны трэнэр Беларусі (2012). Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3]. Найлепшы трэнэр Беларусі 2011 году.
Георгі Кандрацьеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1960[1][2] (65 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1978—1979 | Віцебск | 82 (22) |
1980—1988 | Дынама Менск | 211 (66) |
1981 | → Дынама Берасьце | 12 (6) |
1989—1990 | Чарнаморац Адэса | 52 (20) |
1991 | Лякаматыў Масква | 22 (7) |
1991—1992 | Санкт-Пёльтэн | 12 (3) |
1992 | Маладэчна-2018 | 19 (4) |
1992—1993 | Тэмп Шапятоўка[d] | 28 (15) |
1993 | Вісмут Гера[d] | 5 (2) |
1998 | Славія Мазыр | 11 (2) |
Зборныя | ||
1984—1986 | СССР | 14 (4) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2003—2004 | Віцебск | |
2005—2008 | Смаргонь | |
2009—2011 | Беларусь (да 21) | |
2011—2014 | Беларусь | |
2016—2017 | Менск | |
2018 | Белшына | |
2021—2023 | Беларусь |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ дзяцінстве займаўся многімі відамі спорту адразу, у тым ліку браў удзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Паступіўшы ў Віцебскі тэхнікум фізычнай культуры, пачаў сур’ёзна займацца футболам. У гэты ж час быў залічаны ў групу падрыхтоўкі віцебскай «Дзьвіны», а празь некаторы час пачаў выступаць у гэтай камандзе за асноўны склад у Другой лізе СССР. За два сэзоны ў камандзе выявіў талент бамбардзіра, у кожным з двух сэзонаў у 1978 і 1979 гадах забіваючы па 11 мячоў.
У 1980 годзе быў запрошаны ў «Дынама» (Менск). Паколькі ў камандзе быў дэфіцыт форвардаў, амаль адразу замацаваўся ў асноўным складзе. У першым сэзоне згуляў 11 гульняў. Ужо наступны сэзон быў няўдалым, таму большую частку Кандрацьеў гуляў у дублі. Больш за тое, два месяцы ў 1981 гуляў за «Дынама» (Берасьце), адначасова зьяўляючыся яшчэ і вайскоцам. У канцы году ўсё ж такі вернуўся ў Менск. Пасьля гэтага Кандрацьеў ужо стала замацаваўся як асноўны гулец менчукоў. Быў капітанам каманды адзін сэзон. У сэзоне 1988 году ўжо па вяртаньні ў Менск Эдуарда Малафеева ў якасьці галоўнага трэнэра, гуляў нестабільна, правёўшы ўсяго толькі адзін гол. У выніку Малафееў адлічыў Кандрацьева з «Дынама».
У 1989 годзе нападнік пераехаў у Адэсу, дзе згуляў некалькі сэзонаў за «Чарнаморац». У 1991 годзе, разьлічваючы на дапамогу ў замежным працаўладкаваньні, пераехаў гуляць у Маскву за «Лякаматыў». У другой палове 1991 году тры месяцы бараніў колеры аўстрыйскага «Санкт-Пёльтэну», у якога бракавала асноўнага форварда праз траўму. Па вяртаньні да шыхтаў нападніка, Кандрацьеў зьехаў дадому.
У 1992 годзе гуляў за маладэчанскі «Мэталюрг», а ў стартавым матчы чэмпіянату Беларусі 1992—1993 гадоў ударыў судзьдзю і атрымаў дыскваліфікацыю на 15 гульняў. У 1993 годзе пераехаў ва Ўкраіну, дзе разам з экс-дынамаўцам Сяргеем Гоманавым выступаў за «Тэмп» (Шапятоўка). У 1993 годзе гуляў у обэрлізе за «Вісмут». Пасьля пяці гульняў, зьехаў дадому рабіць візу, але аформіць яе ў тэрмін не пасьпеў. У клюбе адмовіліся плаціць футбалісту заробак за спазьненьне і Кандрацьеў зноў вярнуўся дадому. У 1994—1997 гадах гуляў у Фінляндыі разам зь Юрыем Жалудковым і Валерам Алейнікам. У 1998 годзе завяршыў гульнёвую кар’еру ў мазырскай «Славіі».
Міжнародная
рэдагавацьЗ 1984 году пачаў прыцягвацца да гульняў у складзе зборнай СССР. Згуляў за каманду 14 гульняў, у пяці зь іх выходзіў у стартавым складзе. Адзначыўся чатырма галамі. Кар’ера ў зборнай завяршылася адразу пасьля зьняцця з пасады галоўнага трэнэра зборнай Эдуарда Малафеева ўлетку 1986 году.
Праца трэнэрам
рэдагавацьУ 2003 годзе паступіў і скончыў ВШТ. 12 сьнежня 2010 году ў Маскве скончыў 240-гадзіннае навучаньне ў ВШТ на трэнэрскіх курсах і атрымаў ліцэнзію Pro.
Трэнерскую працу пачаў у 1998 годзе ў якасьці другога трэнэра мазырскай «Славіі», дзе скончыў гульнёвую кар’еру. У 2000—2002 гадах працаваў другім трэнэрам «Дынама» (Менск), прычым зь ліпеня па кастрычнік 2001 году выконваў абавязкі галоўнага трэнэра. Працаваў галоўным трэнэрам віцебскага «Лякаматыва» (2003—2004) і «Смаргоні» (2005—2008) — вывеў апошні клюб у Найвышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. З 2009 году ачольваў моладзевую зборную Беларусі, зь якой стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Эўропы (2011) і здабыў права на ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2012 году. Са сьнежня 2011 году адначасова быў галоўным трэнэрам зборнай Беларусі па футболе.
На Алімпійскіх гульнях зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева заняла трэцяе месца ў групе, што не дазволіла ёй прабіцца ў чвэрцьфінал. Як галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай правёў увесь адборачны цыкль да чэмпіянату сьвету 2014 году, у якім Беларусь выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. На старце кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2016 году Беларусь у гасьцёх згуляла ўнічыю з зборнай Люксэмбургам (1:1), пасьля чаго ў хатніх матчах саступіла зборнай Украіне (0:2) і Славаччыны (1:3). На наступны дзень пасьля апошняй паразы, то бок 13 кастрычніка 2014 году, Кандрацьеў пакінуў пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[4][5].
У сэзоне 2015 году заставаўся бяз працы, але ў лістападзе стала вядома, што Кандрацьеў стане новым галоўным трэнэрам футбольнага клюбу «Менск»[6]. У студзені 2016 году афіцыйна ачоліў сталічны клюб[7]. У сэзоне 2016 году прывёў каманду да чацьвертага месца ў чэмпіянаце. У сэзоне 2017 году «Менск» узяў курс на амаладжэньне, і Кандрацьеў пагадзіўся падоўжыць супрацоўніцтва зь мяшчанамі. У новым складзе, большасьць якога фармавалі маладыя ўласныя выхаванцы, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы і скончыла сэзон на 14-м радку. Па заканчэньні чэмпіянату Кандрацьеў пакінуў каманду.
У студзені 2018 году ўзначаліў бабруйскую «Белшыну»[8], якую пакінуў у кастрычніку 2018 году[9]. У кастрычніку 2018 году, пасьля паразы ад мазырскай «Славіі» (0:2), якое фактычна пазбавіла бабруйскую каманду шанцаў на выхад у Найвышэйшую лігу, пакінуў пасаду галоўнага трэнэра[10]. У студзені 2019 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб гарадзенскага «Нёману»[11]. У лютым 2019 года стаў таксама памочнікам Міхаіла Мархеля ў моладзевай зборнай Беларусі[12]. У сакавіку праз занятасьць Мархеля самастойна праводзіў збор моладзевай каманды[13]. У чэрвені 2019 году, з прызначэньнем Мархеля галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі, увайшоў у ягоны штаб[14], у сувязі з чым пакінуў «Нёман»[15].
У красавіку 2021 году, пасьля адстаўкі Мархеля, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра зборнай Беларусі[16], а ў ліпені таго ж году быў зацьверджаны на пасадзе[17]. Пад кіраўнітвам Кандрацьева зборная трывала шэсьць паразаў запар у адборы да чэмпіянату сьвету 2022 году, а ў 2022 годзе, пасьля шэрагу перамог у таварыскіх матчах, няўдала выступіла ў Лізе нацыяў УЭФА, заняўшы апошняе месца ў групе. Адбор да чэмпіянату Эўропы 2024 году пачаўся з трох паразаў, і толькі 19 чэрвеня 2023 году зборная нарэшце здабыла перамогу ў афіцыйным матчы, адолеўшы зборную Косава (2:1). 29 чэрвеня 2023 году кіраўніцтва АБФФ звольніла Кандрацьева з пасады галоўнага трэнэра[18].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён СССР: 1982
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Georgi Kondratjev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Georgi Kondratiev // FBref (мн.)
- ^ Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман (рас.)
- ^ Руководство АБФФ приняло отставку Георгия Кондратьева
- ^ Георгий Кондратьев покидает пост главного тренера сборной Беларуси (рас.)
- ^ Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска"
- ^ Георгий Кондратьев официально возглавил "Минск"
- ^ Георгий Кондратьев официально возглавил «Белшину» (рас.)
- ^ Кондратьев покинул пост главного тренера «Белшины» (рас.)
- ^ Кондратьев покинул пост главного тренера "Белшины"
- ^ Георгий Кондратьев вошел в тренерский штаб «Немана» (рас.)
- ^ Болтрушевич, Мирослав Хлебосолов и еще 17 футболистов вызваны для подготовки к матчу против Гибралтара
- ^ Кондратьев из-за занятости Мархеля с U-17 проведет сбор молодежной сборной Беларуси
- ^ Кондратьев, Юрий Мархель, Сулима и Ровнейко войдут в штаб Михаила Мархеля в сборной Беларуси
- ^ Георгий Кондратьев покинул "Неман"
- ^ Георгий Кондратьев назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси
- ^ Георгий Кондратьев утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси
- ^ Георгий Кондратьев покинул сборную Беларуси (рас.) Праверана 2023-07-19 г.