Сяргей Ігнатовіч
Сяргей Ігнатовіч (нарадзіўся 29 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага «Ардабасы» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Сяргей Ігнатовіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 88 кг[4] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ардабасы | |
Нумар | 71 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2019 | Дынама Менск | 48 (0) |
2012 | → Бяроза-2010 | 10 (0) |
2013 | → Бяроза-2010 | 20 (0) |
2020 | Дынама Берасьце | 18 (0) |
2021 | Менск | 3 (0) |
2022 | Іслач | 24 (0) |
2023—2024 | Шахцёр Салігорск | 26 (0) |
2024— | Ардабасы | |
Зборныя | ||
2012 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
2017— | Беларусь | 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец СДЮШАР менскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль менчукоў. Першую палову сэзону 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 году вярнуўся ў «Дынама», дзе гуляў за дубль, але нярэдка зьяўляўся на лаве запасных асноўнага складу. 26 верасьня 2012 году дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы супраць пінскай «Хвалі» (5:0). Сэзон 2013 годк зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусьціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. У пачатку сэзону 2014 году вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасьці другога брамніка. 24 жніўня 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч супраць «Слуцку» (0:0). У далейшым стаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе сталічнага клюбу, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.
У сэзоне 2015 году Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 году, пасьля пераходу Гутара ў расейскі «Арэнбург», стаў гульцом пачатковага складу. У пачатку 2017 году, пасьля няўдалай гульні ў першым матчы сэзона (2:2 супраць берасьцейскага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. У верасьні 2017 году падоўжыў супрацу з дынамаўцамі да канца 2019 году[5]. Канец сэзона 2017 году прапусьціў праз траўму. У сэзоне 2018 году быў другім брамнікам пасьля Андрэя Гарбунова, а ў 2019 годзе — другім брамнікам пасьля Максіма Плотнікава. Толькі ў кастрычніку і лістападзе ў сувязі з траўмай Плотнікава займаў месца ў браме асноўнай каманды. У лістападзе 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў менскі клюб[6].
У студзені 2020 года пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве склаў зь ім угоду[7]. У сэзоне 2020 году рэгулярна зьяўляўся на полі, чаргуючыся ў складзе з Паўлам Паўлючэнкам. У студзені 2021 году далучыўся да «Менска» і ў лютым афіцыйна падпісаў пагадненьне з клюбам[8]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам, але хутка атрымаў траўму і больш на полі не зьяўляўся. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[9].
У красавіку 2022 году стаў гульцом «Іслачы»[10]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка каманды. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[11]. У студзені 2023 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12], дзе стаў асноўным брамнікам. Паводле вынікаў сэзону 2023 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі[13]. Улетку 2024 году пакінуў салігорскі клюб і далучыўся да дзейнага чэмпіёна Казахстану клюбу «Ардабасы»[14].
Міжнародная
рэдагаваць13 лістапада 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі.
Дасягненьні
рэдагаваць- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2017
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016, 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2020, 2023
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017, 2023
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 2 | –0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 16 | –12 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | –6 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 4 | –3 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Ignatovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Syarhey Ignatovich // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Sergei Ignatovich // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Sergej-Ignatovich-603&season=2023MEN
- ^ Сергей Игнатович продлил контракт с минским "Динамо"
- ^ Минское "Динамо" объявило о расставании с Игнатовичем
- ^ Игнатович - новый голкипер брестского "Динамо"
- ^ Сергей Игнатович подписал контракт с "Минском"
- ^ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском"
- ^ Сергей Игнатович подписал контракт с "Ислочью"
- ^ Футбол. Голкипер "Ислочи" Сергей Игнатович покинул клуб в статусе свободного агента (рас.) Праверана 2023-01-01 г. Архіўная копія ад 1 студзеня 2023 г.
- ^ Сергей Игнатович сменил "Ислочь" на "Шахтер" (рас.) Праверана 2023-01-05 г.
- ^ Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (рас.)
- ^ "Ордабасы" презентовал новичка — Сергея Игнатовича