Ільля Чарняк

беларускі футбаліст

Ільля́ Чарня́к (нар. 19 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік берасьцейскага «Дынама».

Ільля Чарняк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 траўня 2002(2002-05-19)[1] (22 гады)
Рост 183 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Шахцёр Салігорск 26 (7)
2023 Ахмат Грозны 2 (0)
2023 Касьпі 8 (1)
2024 Дынама Менск 4 (0)
2024—4 Дынама Берасьце 13 (1)
Зборныя
2022—4 Беларусь (да 21) 6 (0)
2024—4 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8. У 2019 годзе выступаў за дубль «Гомля», дзе хутка замацаваўся ў складзе. Таксама некаторы час гуляў у футале за БЧ, дзе стаў наймаладзейшым гульцом і аўтарам голу ў гісторыі клюбу[3]. У 2020 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе таксама гуляў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У лютым 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў заграбскае «Дынама-2»[4]. У студзені 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5] і стаў рыхтавацца да сэзону з асноўнай камандай салігорцаў. 16 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм у матчы супраць барысаўскага БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў пачатковым складзе каманды. У лютым 2023 году пакінуў «Шахцёр»[6] і хутка стаў гульцом расейскага «Ахмату»[7]. Па заканчэньні сэзону ў чэрвені 2023 году пакінуў клюб[8]. У ліпені 2023 году далучыўся да казаскага «Касьпію»[9], які пакінуў у лістападзе 2023 году пасьля таго, як клюб страціў месца ў Прэм’ер-лізе[10]. У студзені 2024 году ўзгадніў кантракт зь менскім «Дынама»[11]. У сталічным клюбе гуляў толькі на пачатку сэзону, пасьля чаго ў пэўны час страціў месца нават у заяўцы. Улетку на згоду бакоў скасаваў кантракт з клюбам, пасьля чаго ўзгадніў ўмовы кантракту зь берасьцейскім «Дынама»[12].

Міжнародная

рэдагаваць

21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць