Сяргей Кісьляк
Сярге́й Кісьля́к (нарадзіўся 6 жніўня 1987 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Сяргей Кісьляк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 жніўня 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг[4] | |
Пазыцыя | паўабаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 | Дынама Менск | 138 (34) |
2011—2016 | Рубін Казань | 66 (4) |
2012 | → Краснадар | 11 (0) |
2016—2017 | Газыянтэпспор | 12 (0) |
2018 | Іртыш Паўладар | 16 (0) |
2018—2020 | Дынама Берасьце | 61 (6) |
2021—2022 | Дынама Менск | 31 (4) |
2023— | Дынама Берасьце | 38 (5) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Беларусь (да 19)[d] | 5 (0) |
2005—2009 | Беларусь (да 21) | 31 (5) |
2009—2021 | Беларусь | 74 (9) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьФутболам пачаў займацца ў ДЮСШ гораду Камянец, а ў 2002 годзе перайшоў у РДВАР-«Дынама» зь Менску. У 2003 годзе гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. У 2004 годзе перайшоў у менскае «Дынама». Спачатку гуляў за дубль дынамаўцаў, а з сэзону 2006 году трывала замацаваўся ў першым складзе. Пазьней быў капітанам «Дынама». Улетку 2010 году знаходзіўся на праглядзе ў расейскім «Рубіне». Праз магчымы пераход здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам «Дынама», якое жадала атрымаць кампэнсацыю за гульца. У выніку, Сяргей разам з таварышам па камандзе Антонам Пуцілам на некаторы час быў выпраўлены ў дубль, прапусьціўшы некаторыя матчы клюбу ў Лізе Эўропы. У сьнежні 2010 году афіцыйна быў агалошаны футбалістам «Рубіна». У складзе «Рубіна» звычайна выкарыстоўваўся на пазыцыі флянгавага абаронцы, але да таго гуляў выключна паўабаронцу. Трывала выступаў за казанскі клюб у эўракубках, у той час як у чэмпіянаце Расіі зьяўляўся на полі радзей празь ліміт на легіянэраў.
У ліпені 2012 быў аддадзены «Рубінам» у арэнду «Краснадару» да канца году[5], пасьля вярнуўся ў Казань. У чэрвені 2016 году на правах вольнага агента перайшоў у турэцкі клюб «Газыянтэпспор», зь якім падпісаў кантракт на 2 гады[6]. У турэцкім клюбе Кісьляк узьяднаўся з Пуцілам, які таксама абараняў колеры турэцкай каманды. Спачатку ня меў трывалага месца ў першай адзінаццатцы, але пазьней пачаў часьцей зьяўляцца ў складзе. Паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў «Газіянтэпспор» страціў месца ў Супэрлізе. Улетку 2017 году празь фінансавыя чыньнікі ў клюбе перастаў за яго выступаць. Пры гэтым гулец трэнаваўся зь менскім «Дынама», аднак ФІФА не дазволіла пераход[7]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з паўладарскім «Іртышом»[8]. Здолеў замацавацца ў пачатковым складзе казаскага клюбу. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[9]. Па зыходзе зь «Іртышу» плянаваў працягнуць кар’еру ў расейскім клюбе, аднак на яго наклалі забарону на трансфэры. Некаторы час падтрымліваў форму зь менскай аматарскай камандай «Трактар».
У верасьні 2018 году падпісаў кантракт на 2,5 гады зь берасьцейскім «Дынама»[10]. У сэзоне 2018 году чаргаваў у берасьцейскай камандзе выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сэзоне 2019 замацаваўся ў першай адзінаццатцы і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У сьнежні 2020 году вярнуўся у менскае «Дынама»[11]. Там быў абраны капітанам каманды. У сэзоне 2021 годзе прапусьціў шмат матчаў праз пашкоджаньні, але ў 2022 годзе часьцей зьяўляўся на полі. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[12] і вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама»[13]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[14].
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году) на моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 году ў Швэцыі. Пацэліў на гэтым турніры абодва галы сваёй каманды ў брамы зборных Швэцыі ды Італіі.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Саудаўскай Аравіі. Хутка стаў гульцом асноўнага складу зборнай. 3 верасьня 2010 году забіў гол у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2012 супраць зборнай Францыі, які прынёс беларусам нечаканую перамогу зь лікам 1:0.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2005, 2006, 2008, 2009
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2006, 2009, 2019, 2020
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Kislyak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Syarhey Kislyak // FBref (мн.)
- ^ а б в Sergey Kislyak // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/kislyak-siarhei
- ^ «Краснодар» арендовал Сергея Кисляка (рас.)
- ^ Сергей Кисляк подписал контракт с турецким «Газиантепспором» (рас.)
- ^ ФИФА не разрешил Кисляку дозаявиться в минское "Динамо" (рас.)
- ^ Сергей Кисляк подписал годичный контракт с «Иртышом» (рас.)
- ^ Сергей Кисляк покинул "Иртыш" (рас.)
- ^ Сергей Кисляк стал игроком брестского «Динамо» (рас.)
- ^ Кисляк стал игроком минского "Динамо" (рас.)
- ^ Кисляк покинул столичное "Динамо" (рас.)
- ^ Кисляк остался динамовцем, сменив Минск на Брест (рас.)
- ^ Сергей Кисляк продолжит выступать за брестское "Динамо" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце РФПЛ (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)