Станіслаў Драгун

беларускі футбаліст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Драгун (неадназначнасьць).

Станіслаў Драгун (4 чэрвеня 1988) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Станіслаў Драгун
Станіслаў Драгун
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1988 (36 гадоў)
Менск, Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2007—2008
2008—2012
2013—2015
2016
2017
2017—2022
Лякаматыў Менск
Гомель
Дынама Менск
Крылы Саветаў
Дынама Масква
Арэнбург
БАТЭ
38 (2)
39 (4)
129 (25)
74 (6)
21 (0)
11 (0)
136 (42)
Зборныя
2011—2020 Беларусь 68 (11)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у ДЮСШ «Працоўныя рэзэрвы» ў Менску. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 10 жніўня 2011 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Баўгарыі. У студзені 2013 году перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», зь якімі заключыў кантракт на тры гады[2]. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама» да лета 2019 году[3]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Арэнбург»[4]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5].

У верасьні 2020 году ён разам з іншымі футбалістамі выступіў супраць гвалту, за што потым трапіў у «чорны сьпіс» Мінспорту. У 2023 годзе футбаліст ужо не гуляў.

4 чэрвеня 2023 году абвясьціў пра завяршэньне спартовай кар'еры [6].

  «Дзень нараджэньня — сумнае сьвята, але сёньня яно сумнае ўдвая! Сёньня — Draga-game over!) Ну што ж, усім дзякуй — усе свабодныя! Было слаўнае паляваньне»  

—Станіслаў Драгун, Instagram

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2017 Найвышэйшая ліга 13 2
2018 Найвышэйшая ліга 28 5

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць