Дзяніс Лявіцкі
Дзяніс Лявіцкі (нарадзіўся 5 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».
Дзяніс Лявіцкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 185 см[3] | |
Вага | 79 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 | Дняпро Магілёў | 75 (9) |
2018—2020 | Тарпэда-БелАЗ | 22 (0) |
2020 | → Белшына | 12 (4) |
2021 | Гомель | 24 (2) |
2022—2023 | СКА Хабараўск | 24 (2) |
2023— | Тарпэда-БелАЗ | 29 (1) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Беларусь (да 21) | |
2024— | Беларусь | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗ 2013 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сэзоне 2016 году ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да сканчэньня сэзону 2018 году[4]. 8 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Віцебска» (4:0). Пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе магіляўчанаў. 3 лістапада 2017 году адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазыцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).
У ліпені 2018 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[5]. Да канца сэзону 2018 году чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Найвышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаючы таксама за дубль. У сэзоне 2019 году пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У 2020 годзе толькі зрэдку выходзіў на замену. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[6]. Стаў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[7].
У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[8]. Замацаваўся ў камандзе на пазыцыі левага абаронцы, дзе дапамог «Гомлю» паводле выніку сэзону 2021 году заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 году пакінуў гомельскі клюб[9] і неўзабаве стаў футбалістам расейскага «СКА-Хабараўска»[10]. Сышоў з хабараўскага клюбу па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2023 году[11]. У ліпені 2023 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[12]. Прапусьціў першыя некалькі месяцаў праз траўмы, але з кастрычніка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца 2024 году[13].
Міжнародная
рэдагаваць26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4).
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2017 | Найвышэйшая ліга | 17 | 2 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 | |
Тарпэда-БелАЗ | 4 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Denis Levitskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в https://championship.abff.by/players/285
- ^ а б в г https://www.fcgomel.by/team/main-roster/denis-levitskiy/
- ^ Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
- ^ "Торпедо-БелАЗ" переманило у "Днепра" 21-летнего защитника
- ^ Левицкий арендован «Белшиной», Богданов – «Смолевичами»
- ^ "Белшину" покинуло 10 футболистов
- ^ Денис Левицкий перешел в "Гомель"
- ^ "Гомель" сообщил о расставании с Денисом Левицким
- ^ Денис Левицкий перешел в "СКА-Хабаровск"
- ^ Денис Левицкий покинул "СКА-Хабаровск" (рас.) Праверана 2023-06-15 г.
- ^ Левицкий стал новичком "Торпедо-БелАЗа" (рас.) Праверана 2023-07-07 г.
- ^ Денис Левицкий остается в "Торпедо-БелАЗе" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)