Уладзіслаў Клімовіч
Уладзіслаў Клімовіч (нарадзіўся 12 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца вугорскага клюбу «Дыёшд’ёр» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Уладзіслаў Клімовіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1996[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 75 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дыёшд’ёр | |
Нумар | 21 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2017 | БАТЭ | 2 (0) |
2015 | → Іслач | 11 (5) |
2016—2017 | → Нёман Горадня | 32 (1) |
2016 | → Елгава | 10 (2) |
2018—2019 | Тарпэда-БелАЗ | 56 (8) |
2020—2021 | Дынама Менск | 58 (11) |
2022 | Д’ірмат Д’ёр | 14 (0) |
2022—2023 | Нэа Саляміна Фамагуста | 27 (3) |
2023— | Дыёшд’ёр | 39 (2) |
Зборныя | ||
2015—2018 | Беларусь (да 21) | 36 (2) |
2017— | Беларусь | 43 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду «Іслачы» да канца сэзону[5]. У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду на паўгоду клюбу «Елгава»[6]. У ліпені 2016 году аддадзены ў арэнду гарадзенскаму «Нёману» да канца сэзону[7]. У студзені 2018 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ», зь якім падпісаў кантракт на два гады[8]. У складзе «Тарпэда-БелАЗ» стаў трывалым гульцом асновы.
У студзені 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскую каманду[9]. У хуткім часе стаў трэнавацца зь менскім «Дынама Менск» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным зь лідэраў. У сьнежні 2020 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11]. У сэзоне 2021 году заставаўся адным з асноўных гульцоў менчукоў.
У студзені 2022 году, пакінуўшы «Дынама» па заканчэньні кантракта, перайшоў у вугорскі клюб «Д’ірмат»[12]. Па выніках сэзону 2021—2022 гадоў «Д’ірмат» выбыў з найвышэйшага дывізіёна Вугоршчыны, і ў чэрвені 2022 году паўабаронца стаў гульцом кіпрскага клюбу «Нэа Саляміна»[13].
Міжнародная
рэдагавацьДэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 9 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Латвіі: 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2014 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 |
Іслач | 2015 | Першая ліга | 11 | 5 |
Нёман | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 27 | 1 | |
Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 29 | 6 |
2019 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 | |
Дынама Менск | 2020 | Найвышэйшая ліга | 29 | 5 |
2021 | Найвышэйшая ліга | 29 | 6 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Vladislav Klimovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Vladislav Klimovich // FBref (мн.)
- ^ а б в Vladislav Klimovich // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://teams.by/viadisiav-klimovich/player-1802/
- ^ БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду «Ислочи» (рас.)
- ^ БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду латвийской «Елгаве» (рас.)
- ^ БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду «Неману» (рас.)
- ^ Владислав Климович стал игроком «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Мышенко и Климович покинули «Торпедо-БЕЛАЗ»
- ^ Владислав Климович подписал соглашение с минским «Динамо»
- ^ Владислав Климович продлил соглашение с минским «Динамо»
- ^ Владислав Климович перешел в венгерский "Дьирмот"
- ^ Футбол. Владислав Климович сменил "Дьирмот" на "Неа Саламину"
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball