Гісто́рыя Эсто́ніі — падзеі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі з моманту пачатку расьсяленьня там людзей і да сёньняшняга дня.

Першыя чалавечыя паселішчы ўзьніклі на гэтай тэрыторыі прыблізна за 9500—9600 гадоў да нашай эры ў рамках так званай кундзкай культуры. Да X—XIII стагодзьдзяў склалася раньнефэадальная структура грамадзтва, дзе на чале земляў стаялі старэйшыны і правадыры ваенных дружын.

У XIII стагодзьдзі крыжакі, здушыўшы супраціўленьне эстаў, уключылі гэтыя землі ў склад Лівонскага ордэну. З гэтага часу немцы на працягу некалькіх стагодзьдзяў займалі ў Эстоніі ключавыя пазыцыі ва ўладных структурах, культуры, эканоміцы і г. д. У XVI стагодзьдзі Эстонія прайшла эпоху Рэфармацыі, з гэтага часу асноўнай рэлігійнай канфэсіяй на яе тэрыторыі стала пратэстанцтва. У тым жа стагодзьдзі паводле вынікаў Лівонскай вайны паўночная Эстонія ўвайшла ў склад Швэцыі, яшчэ праз паўстагодзьдзя таксама ў Швэцыю была ўключаная і паўднёвая Эстонія, якая да гэтага ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай.

Пасьля Вялікай Паўночнай вайны паміж Швэцыяй і Расеяй Эстонія ў 1721 годзе была ўлучаная ў склад Расейскай імпэрыі. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1897 году ў Эстоніі пражывала 958 000 чалавек, зь іх эстонцы складалі трохі больш за 90%, расейцы — 4% і немцы — 3,5%.

Пасьля распаду Расейскай імпэрыі 24 лютага 1918 году была абвешчаная незалежная і дэмакратычная Эстонская Рэспубліка. Незалежнасьць была дасягнута падчас Вызваленчай вайны. 2 лютага 1920 году Савецкая Расея і Эстонія падпісалі мірную дамову аб узаемным прызнаньні. 22 верасьня 1921 году Эстонія стала сябрам Лігі Нацыяў.

У выніку падзелу сфэраў уплыву паміж СССР і Нямеччынай у 1939 годзе Эстоніі быў навязаны «Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстонскай Рэспублікай», а 6 жніўня 1940 году Эстонія была ўключана ў склад СССР, што ў эстонскім і эўрапейскім праве й гістарыяграфіі разглядаецца як акупацыя. У пэрыяд з 7 ліпеня 1941 па 24 лістапада 1944 году тэрыторыя Эстоніі была акупаваная нацысцкай Нямеччынай. Пасьля таго, як савецкія войскі аднавілі кантроль над тэрыторыяй Эстоніі, яна зноў была ўключана ў склад СССР. ЗША і шэраг іншых краінаў гэта ўключэньне прызналі дэ-факта і не прызналі дэ-юрэ.

20 жніўня 1991 году незалежнасьць Эстоніі была адноўлена. 17 верасьня 1991 году Эстонія была прынята ў ААН. У 2004 годзе Эстонія стала сябрам Эўрапейскага Зьвязу і НАТО.

Дагістарычны і старажытны пэрыяды

рэдагаваць
 
Каменныя могільнікі бронзавага веку на поўначы Эстоніі
Асноўны артыкул: Старажытная Эстонія
Глядзіце таксама: Эсты і Чудзь

Жыцьцё людзей на тэрыторыі сучаснай Эстоніі стала магчымым пасьля адступленьня ледавіку падчас апошняга ледавіковага пэрыяду. Паводле археалягічных зьвестак, найстаражытным зь вядомых паселішчаў тут зьяўлялася стаянка старажытных людзей на беразе ракі Пярну ля вёскі Пулі, каля гораду Сіндзі, прыкладна ў 9500—9600 гадах да нашай эры. Гэтыя і пазьнейшыя паселішчы паляўнічых і рыбакоў адносяцца да так званай кундзкай культуры[1][2]. Яна існавала аж да эпохі мэзаліту (V тысячагодзьдзі да нашай эры)[3]. З V па III тысячагодзьдзе да н. э. тэрыторыя Эстоніі была заселена народамі нарвенскай культуры і культуры ямачна-грабеністай керамікі[4]. У эпоху нэаліту (IV—II тысячагодзьдзі да н. э.) іх зьмяняе культура шнуравай керамікі. У другой палове нэаліту, пачынаючы прыкладна з 2900 гг. да н. э., на тэрыторыі Эстоніі сталі разводзіць скаціну — кароваў, коз, авечак і сьвіней[5], да I тысячагодзьдзя да н. э. жывёлагадоўля стала галоўнай галіной гаспадаркі[6].

У I тысячагодзьдзі да н. э. насельніцтва тэрыторыі цяперашняй Эстоніі пераходзіць да аселага ладу жыцьця і будуе першыя ўмацаваныя паселішчы. Найбольш вядомыя зь іх — Асва і Рыдала на востраве Саарэмаа і Іру пад Талінам. Зь сярэдзіны I тысячагодзьдзя да н. э. разьвіваюцца сухапутныя і марскія кантакты з суседзямі. Гэты пэрыяд вядомы ў археалёгіі як культура каменных магільнікаў[7]. У першыя стагодзьдзі нашай эры асновай гаспадаркі становіцца земляробства, у 2-й палове I тысячагодзьдзя шырокае распаўсюджваньне атрымала ральнічае земляробства з выкарыстаньнем скаціны ў якасьці цяглавай сілы[8].

Назва Эстонія можа паходзіць ад слова «Aestii», якое ўпершыню згадваецца рымскім гісторыкам Тацытам у 98 годзе н. э. у трактаце «Пра паходжаньне германцаў і месцазнаходжаньне Германіі»[9][10]. Так, на ягоныя словы, германцы называлі народы, якія жылі на паўночны ўсход ад ракі Вісла. Зрэшты, дарэчнасьць атаясамліваньня эстаў зь фіна-вугорскімі плямёнамі — продкамі эстонцаў — можа быць няпоўнай, а пад гэтым экзаэтнонімам маглі мецца на ўвазе балты[11]. Палітоляг Рэйн Таагепэра(en) адзначае той факт, што эстонцы зьяўляюцца карэнным народам, які на працягу некалькіх тысячагодзьдзяў пражываў на гэтай зямлі[12]. Эстонская мова паводле паходжаньня адносіцца да прыбалтыйска-фінскае групы фіна-вугорскай галіны ўральскае сям’і моваў[13], плямёны-носьбіты гэтых моваў зьявіліся на тэрыторыі цяперашняй Эстоніі ў выніку міграцыі з усходу і поўначы прыкладна ў 3300-3200 гадах да н. э.[14]

 
Мааканды на тэрыторыі Эстоніі напачатку XIII стагодзьдзя

XI стагодзьдзе стала пераломным момантам у характары засяленьня Эстоніі: мноства старых гарадзішчаў-паселішчаў былі закінуты, але пабудаваны новыя і больш магутныя. Узрасла колькасьць насельніцтва і плошчы земляробства. Да канца жалезнага веку сфармавалася сыстэма адміністрацыйнага падзелу. Асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у старажытнай Эстоніі быў кіхельканд, якіх налічвалася агулам каля 45. Яны складаліся з вакавых акруг, у якія ўваходзілі ад некалькіх дзясяткаў да сотні сялібаў (сямейных фэрмаў). Кіхельканды аб’ядноўваліся ў мааканды. Да пачатку XIII стагодзьдзя іх было восем: Вірумаа, Ляэнэмаа, Равала, Саарэмаа, Сакала, Угандзі, Хар’юмаа, Ярвамаа[15][16]. Асноўнай сацыяльна-эканамічнай адзінкай была сямейная фэрма[17]. Да X—XIII стагодзьдзяў склалася раньнефэадальная структура грамадзтва, дзе на чале земляў стаялі старэйшыны і правадыры ваенных дружынаў[18]. Культура гэтага пэрыяду знайшла адлюстраваньне ў эпасе «Калевіпаэг»[13]. Тым ня менш, працяглыя працэсы складаньня цэнтралізаванае дзяржаўнасьці з боку эстаў не адбываліся.

Каля 1030 году адбыўся паход князя Яраслава Мудрага ў эстонскія землі. Вынікам паходу было заснаваньне гораду Юр’еў (Тарту). У 1061 годзе мясцовыя плямёны адбілі горад[19]. У далейшым эсты, з аднаго боку, і пскавіцяне з наўгародцамі, зь іншага, зьдзяйсьнялі да пачатку XIII стагодзьдзя ўзаемныя набегі[20][21] Аналягічныя канфлікты адбываліся ў эстаў са скандынаўскімі вікінгамі з IX стагодзьдзя[13][6].

Сярэднявечча

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Сярэднявечная Эстонія

Сярэднявеччам у Эстоніі лічыцца пэрыяд з пачатку XIII і да другой паловы XVI стагодзьдзя, гэта значыць з пачатку распаўсюджаньня хрысьціянства і да Лівонскай вайны[22].

Хрысьціянства прыйшло ў Эстонію значна пазьней, чым у іншыя краіны Эўропы. Спачатку на гэтай тэрыторыі зьявіліся місіянэры, затым пачалася ваенная экспансія, якую падтрымлівалі разрозьненыя сілы: папская курыя, гамбурска-брэменскія арцыбіскупы, Тэўтонскі ордэн, Дацкае і Швэдзкае каралеўствы. Першыя спробы папскіх місіянэраў зьвярнуць эстаў у хрысьціянства пачаліся ўжо ў 1170-я гады, але посьпеху ня мелі[23].

Заваяваньне Эстоніі крыжакамі

рэдагаваць
 
Дацкая Эстляндыя і Лівонская канфедэрацыя
Асноўныя артыкулы: Дацкая Эстляндыя і Лівонскі ордэн

У XII стагодзьдзі пачаўся Лівонскі крыжовы паход. Да эстонскай зямлі крыжакі дабраліся да 1206—1208 гадоў. У 1217 годзе эсты пацярпелі паразу ў бітве пры Вільяндзі, у якой загінуў старэйшына Лембіту[24][25][26].

У 1219 годзе дацкі кароль Вальдэмар II заваяваў Паўночную Эстонію, перамогшы эстаў у бітве пры Лінданісэ. Нямецкі Ордэн мечнікаў заваяваў Паўднёвую Эстонію ў 1224 годзе і востраў Саарэмаа (Эзэль) у 1227 годзе. У выніку гэтыя землі патрапілі пад уладу Лівонскага ордэну[13]. Фармаваньне новай адміністрацыйнай сыстэмы на заваяваных землях працягвалася да канца XIII стагодзьдзя[23]. Асноўнымі прычынамі паразы сталі колькасная і ваенна-тэхнічная перавага праціўніка, а таксама адсутнасьць цэнтралізаванай палітычнай улады ў эстаў[27][28].

На заваяваных ордэнам землях былі створаны Эзэль-Віцкае (Саарэ-Ляэнэскае) і Дэрпцкае (Тартускае) біскупствы. Паўночная частка Эстоніі ўваходзіла ў склад дацкага каралеўства[13]. У 1240 годзе дацкі кароль дараваў землі для стварэньня Талінскага біскупства. Пасьля пераўтварэньня Рыскага біскупства ў арцыбіскупства ў 1251 годзе Дэрпцкае і Эзэль-Віцкае біскупствы перайшлі ў падпарадкаваньне да Рыскага арцыбіскупа. Талінскі біскуп падпарадкоўваўся арцыбіскупу Люнду і сьвецкай улады на сваёй тэрыторыі ня меў[23]. Адміністрацыйна гэтыя землі ўтваралі нямецкія ўладаньні разам зь іншымі ўладаньнямі, якія месьціліся на суседніх землях ліваў, куршаў, зэмгалаў, сэлаў і латгалаў (сучасная Латвія).

Канфлікты новых уладаў зь мясцовым насельніцтвам прывялі да паўстаньняў, самым вядомым зь якіх стала паўстаньне Юр’евай ночы ў Дацкай Эстляндыі ў 1343 годзе[29]. Датчане не змаглі самастойна зладзіцца зь ім і заклікалі на дапамогу Тэўтонскі ордэн. У далейшым з-за росту ўнутраных праблемаў 29 жніўня 1346 году дацкі кароль Вальдэмар IV Атэрдаг прадаў дацкую частку Эстляндыі вялікаму магістру Тэўтонскага ордэну Генрыху Дузэмэру за 19 тысячаў срэбных кёльнскіх марак[30], а апошні перадаў Эстляндыю ляндмайстру Тэўтонскага ордэну ў Лівоніі Госьвіну фон Герыке[31][26][32].

Нямецкае кіраваньне

рэдагаваць

У рэгіёне была сфармаваная фэадальная сыстэма. Фэадаламі былі нямецкія рыцары, біскупы і нешматлікія эстонскія старэйшыны, якія былі хутка германізаваны. Правы сялянаў сыстэматычна абмяжоўваліся аж да ўвядзеньня прыгоннага права да XVI стагодзьдзя[33][32]. У 1550 годзе натуральныя падаткі дасягнулі 25%, а першы выпадак продажу селяніна асобна ад зямлі датуецца 1495 годам[34].

Уся адміністрацыйная і судовая ўлада знаходзілася ў руках нямецкіх магістратаў. У гарадох утварыліся купецкія гільдыі і цэхі рамесьнікаў. Рэвель, Дэрпт, Пэрнаў і Фэлін уваходзілі ў Ганзейскі зьвяз. Самі ж эстонцы, якія складалі каля 80% насельніцтва, заставаліся сялянамі і ня мелі асабістай свабоды да скасаваньня прыгоннага права ў 1816—1819 гадах[33]. У XIV стагодзьдзі існавалі істотныя рознагалосьсі паміж буйнымі фэадаламі Лівоніі, якія прыводзілі да ўзброеных сутыкненьняў[35]. У XV стагодзьдзі адбылася кансалідацыя саслоўяў і ўрэгуляваньне адносінаў паміж імі[36].

Архітэктурнае аблічча гарадоў, асабліва Таліну (таксама называўся ў розны час Калывань, Лінданісэ й Рэвэль) зь яго сярэднявечнай готыкай, фармаваўся пад моцным уплывам заходняй і паўночнаэўрапейскай («ганзейскай») архітэктуры. Насельніцтва Эстоніі ў 1550 годзе склала каля 250 тысячаў чалавек, зь якіх прынамсі 6% жылі ў гарадох, у тым ліку 8000 у Таліне і 6000 у Тарту[34] Гарады Эстоніі адыгрывалі істотную ролю ў гандлі паміж рускімі гарадамі і Захадам[37]. Першая ў Эстоніі бібліятэка была заснаваная ў Таліне ў 1552 годзе[38].

Існуюць рознагалосьсі наконт дачыненьня каталіцкай царквы да эстонскага насельніцтва. Энцыкляпэдыя «Кругасьвет» піша, што «каталіцкая вера мела слабое распаўсюджваньне сярод эстонцаў з прычыны таго, што царква не праяўляла цікавасьці да іх мовы і культуры»[33]. Энцыкляпэдыя Эстоніка, насупраць, сьцьвярджае, што «каталіцкая царква, ва ўсякім разе, у гарадах, праяўляла вялікую ўвагу да так званых „нянемцаў“ (эстонцаў)». Ва ўсіх талінскіх цэрквах і манастырох, акрамя нямецкай, чыталіся пропаведзі і па-эстонску. Сярод сялянаў былі распаўсюджаны язычніцкія звычаі, пераплеценыя з каталіцкімі абрадамі. Да XVI стагодзьдзя жыхары Эстоніі сталі карыстацца хрысьціянскімі імёнамі, якія прыйшлі на зьмену старажытным эстонскім[39].

Рух Рэфармацыі, пачатак якой быў пакладзены Марцінам Лютэрам у Нямеччыне (1517), атрымаў шырокае распаўсюджаньне на тэрыторыі сучаснай Эстоніі. Асновай Рэфармацыі ў Эстоніі паслужылі эканамічныя супярэчнасьці гарадоў як гандлёвых цэнтраў з аднаго боку, і Ордэну і рыцарства зь іншага. Лютэранскія прапаведнікі пачалі сваю рэгулярную дзейнасьць у Таліне і Тарту ўвесну 1524 году. Увосень таго ж году выбухлі забурэньні, у якіх гараджане (галоўным чынам просты люд і маладыя купцы) у іканаборстве руйнавалі ня толькі прыхадзкія цэрквы і манастыры, але і жыльлё духавенства[40]. У сельскай мясцовасьці ўкараненьне лютэранства адбывалася значна больш павольна, і нават у XVIII стагодзьдзі сельскія лютэранскія сьвятары жаліліся на прыхільнасьць сваіх вернікаў да каталіцкіх абрадаў[41]. Адным з патрабаваньняў Рэфармацыі было правядзеньне набажэнства на мовах мясцовых народаў, што стала прычынай выданьня ў Нямеччыне першых кніг на эстонскай мове (1525 ці 1535)[18][42][37].

Эстонія ў Новы час

рэдагаваць

Лівонская вайна

рэдагаваць
 
Узяцьце Нарвы Іванам Жахлівым

У XVI стагодзьдзі Лівонская канфэдэрацыя, Маскоўскае царства, Вялікае Княства Літоўскае, Швэдзкае і Дацкае каралеўствы ўступілі ў буйны і працяглы канфлікт за тэрыторыі, сярод якіх была і тэрыторыя сучаснай Эстоніі. Гэты канфлікт, які доўжыўся з 1558 па 1583 гады, атрымаў назву Лівонская вайна. Вынікам канфлікту быў распад Лівонскай канфэдэрацыі, Эстонія была падзелена паміж Швэцыяй і Вялікім Княствам Літоўскім, праз паўстагодзьдзя Паўднёвая Эстонія таксама была перададзена Швэцыі[18][43].

Да пачатку Лівонскай вайны (1558—1583) насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Эстоніі складала ад 250 000 да 300 000 чалавек. На пачатковым этапе вайны Лівонская канфэдэрацыя апынулася ня ў стане супрацьстаяць расейскім войскам, была хутка разгромлена і ўжо ў 1561 годзе спыніла існаваньне, перадаўшы свае землі ВКЛ. Акрамя таго, у 1559 годзе Данія купіла востраў Эзэль і частку тэрыторыі сучаснай заходняй Эстоніі. Дацкі кароль аддаў гэтыя землі ў валоданьне герцага Магнуса Гольштэйна. Аднак знайшліся й іншыя прэтэндэнты на «лівонскую спадчыну». Рэвель у 1561 годзе добраахвотна прыняў пратэкцыю Швэцыі, і адначасова швэдзкае падданства прыняло рыцарства Хар’юмаа, Ярвамаа і Вірумаа. У 1561 годзе тэрыторыя Дэрпцкага біскупства была захоплена войскамі Маскоўскага царства[44].

У 1561 годзе швэдзкае войска высадзілася ў Рэвелі і ўзяло пад кантроль паўночную частку сярэднявечнай Лівоніі. Не прызнаючы швэдзкіх захопаў, Данія і Рэч Паспалітая (да якіх далучыўся і Вольны горад Любэк) у 1563 годзе пачалі супраць швэдаў г. зв. Скандынаўскую сямігадовую вайну, якая працягвалася да 1570 году. У выніку кааліцыі не ўдалося адняць швэдзкія ўладаньні ў Эстляндыі.

У 1570 годзе на землях Лівонскай канфэдэрацыі цар Іван IV Жахлівы стварыў Лівонскае каралеўства на чале з дацкім прынцам, герцагам Магнусам, васалам Маскоўскага царства. Падчас Лівонскай вайны маскоўскія войскі двойчы бралі ў аблогу Рэвель (у 1570 і 1577 годзе), але ўзяць не змаглі. Да моманту заканчэньня Лівонскай вайны насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Эстоніі скарацілася да 120—140 тыс. чалавек. Расея саступіла ўсе захопленыя ў Лівоніі тэрыторыі Рэчы Паспалітай (Ям-Запольскае перамір’е, 1582) і Швэцыі (дамовы 1583 і 1595)[45][42]. Тэрыторыі Эстоніі, падпарадкаваныя Рэчы Паспалітай, атрымалі назву Інфлянты і былі падзеленыя на ваяводзтвы.

Падзел тэрыторыі

рэдагаваць
 
Талін у 1630-я гады. Гравюра Адама Алеарыя

З моманту разьдзелу Лівоніі паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй і да пачатку XX стагодзьдзя Эстляндыяй (эст. Eestimaa) называлі толькі паўночную частку сучаснай тэрыторыі краіны, паўднёвая ж называлася Ліфляндыяй[46].

Напачатку XVII стагодзьдзя барацьба за Балтыю паміж Швэцыяй і Рэччу Паспалітай працягнулася. Паводле ўмоваў Алтмарцкага замірэньня 1629 году, якое скончыла барацьбу, да Швэцыі адышла цалкам уся Ліфляндыя (якая ўключала сучасную паўднёвую Эстонію і паўночную Латвію), што пазьней таксама пацьвердзілася Аліўскім мірам[45]. Пасьля паразы ў вайне 1643—1645 гадоў Данія саступіла кантроль над Эзэлем, і Швэцыя авалодала ўсёй сучаснай тэрыторыяй Эстоніі[18][44][42].

У складзе Швэцыі

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Швэдзкая Эстляндыя

Швэдзкае панаваньне аспрэчвалася Рэччу Паспалітай у вайне 1654—1660 гадоў і Маскоўскім царствам у вайне 1656—1658 гадоў, але Швэцыя захавала свае пазыцыі ў Эстляндыі да канца стагодзьдзя (гл. вышэй). Насельніцтва Эстляндыі аднавілася да 400 000 чалавек. Немцы, якія страцілі палітычную ўладу, заставаліся кіруючай сацыяльна-эканамічнай клясай[42]. На тэрыторыі Эстоніі былі створаны Эстляндзкая і Ліфляндзкая губэрні[47].

Сфэрай, дзе швэдзкае кіраваньне аказала максымальны ўплыў на Эстонію, была адукацыя. З канца XVII стагодзьдзя атрымала распаўсюджваньне школьнае навучаньне на эстонскай мове. У 1632 годзе на 4 гады раней за Гарвард быў заснаваны Дэрпцкі (Тартускі) унівэрсытэт. У 1684 годзе пры падтрымцы швэдзкай каралеўскай улады каля Дэрпту была адкрыта настаўніцкая сэмінарыя, дзе выкладаў Бэнгт Готфрыд Фарсэліюс, пашырылася выданьне кніг на эстонскай мове[48].

У гады Вялікага голаду (1695—1697) з-за неўрадлівых гадоў насельніцтва скарацілася прыблізна на 70 000 чалавек. Найбуйнейшымі з гарадоў былі Талін, Дэрпт, Нарва, Арэнсбург, Пэрнаў (Пярну), Фэлін.

Да XVII стагодзьдзя асновай эканомікі Эстоніі служыў гандаль. У сілу выгоднага тэрытарыяльнага разьмяшчэньня праз Талін і Нарву праходзілі тавары з Эўропы ў Расею і назад. Рака Нарва забясьпечвала сувязь з Расеяй: Псковам, Ноўгарадам, Масквой. Асноўную колькасьць арыстакратаў-землеўладальнікаў у Эстоніі складалі немцы і швэды. У 1671 годзе быў прыняты закон, які дазваляў вяртаньне беглых сялянаў, а таксама іх запіс у прыгонных кнігах. У Сярэднявеччы Эстонія зьяўлялася буйным пастаўшчыком збожжа ў паўночныя краіны. Толькі ў XVII стагодзьдзі пачалася індустрыялізацыя здабыўных галін і дрэваапрацоўкі. Абмеркаваньне меркаванай адмены прыгоннага права выклікала хваляваньне буйных нямецкіх землеўладальнікаў[49].

Напачатку XVIII стагодзьдзя інтарэсы Расейскай імпэрыі ў Балтыйскім рэгіёне сутыкнуліся з інтарэсамі Швэцыі. Вялікая Паўночная вайна (1700—1721) завяршылася капітуляцыяй Швэцыі і далучэньнем у 1710 годзе Эстляндыі і Ліфляндыі да Расейскай імпэрыі, што было афіцыйна замацавана Ніштацкай мірнай дамовай 1721 году. Звычайныя для таго часу рабаваньні і забойствы былі ўзмоцнены царскім загадам ужываньня тактыкі «выпаленай зямлі» і дэпартацыяў мясцовага насельніцтва[50][51].

У складзе Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Галоўны будынак Тартускага ўнівэрсытэту

На тэрыторыі сучаснай паўночнай Эстоніі была ўтворана Рэвельская губэрня (з 1783 — Эстляндзкая губэрня), а сучасная паўднёвая Эстонія разам з сучаснай паўночнай Латвіяй утварылі Ліфляндзкую губэрню. Пасьля далучэньня эстляндзкіх земляў да Расейскай імпэрыі Пётар I аднавіў правы нямецкай арыстакратыі, часткова страчаныя ёй пры швэдзкім кіраваньні[52]. Калі ў Швэцыі ўзровень адукацыі нямецкага дваранства быў нормай, то ў Расеі ён апынуўся параўнальна высокім, і таму остзэйскія немцы сталі кадравым рэзэрвам вышэйшых чыноўнікаў імпэрыі. Сяляне ж, насупраць, былі канчаткова запрыгонены[53][54]. У гэты пэрыяд склаўся так званы «остзэйскі асаблівы парадак», якім вызначаліся адносіны паміж дзьвюма губэрнямі і Расейскай імпэрыяй. За нямецкім дваранствам была замацавана адміністрацыйная і судовая ўлада, мясцовай эвангелічна-лютэранскай царкве была нададзеная поўная свабода нароўні з Маскоўскай праваслаўнай царквой, якая панавала ў імпэрыі[55].

За час Вялікай Паўночнай вайны і эпідэміі чумы 1710—1711 гадоў насельніцтва Эстляндыі паменшылася да 150—170 тыс. чалавек, але неўзабаве пачало імкліва расьці і да 1765 году дасягнула 400 000 чалавек[26][52]. У 1739 годзе на эстонскай мове была ўпершыню выдадзена Біблія[56]. Да канца XVIII стагодзьдзя больш за палову эстонскага насельніцтва губэрні ўмела чытаць. Да канца XIX стагодзьдзя пісьменнасьць была амаль пагалоўнай[54]. Важны ўплыў на духоўнае разьвіцьцё эстонскіх сялянаў аказалі рэлігійныя рухі піетызму і брацтва гернгутэраў[57], а затым нямецкае Асьветніцтва. Дзеячы Асьветніцтва крытыкавалі прыгоннае права і выступалі за паляпшэньне сыстэмы адукацыі[58].

Да 1790 году насельніцтва Эстляндзкай губэрні налічвала каля 500 тыс. чалавек. Вырасла і гарадзкое насельніцтва (1782): Рэвель — 10 700, Дэрпт — 3400, Нарва — 3000, Пэрнаў — 2000. У першай палове XIX стагодзьдзя немцы складалі 40-50% гараджанаў, і толькі 20—40% зьяўляліся эстонцамі. Асноўнай мовай справаводзтва ў гарадах і на губэрнскім узроўні была нямецкая[18].

У 1802 годзе зноў адчыніўся заснаваны ў 1632 годзе Дэрпцкі ўнівэрсытэт, дзьверы якога былі зачыненыя падчас Паўночнай вайны[54]. У тым жа годзе была праведзена рэформа, якая зьмякчыла прыгоннае права, забясьпечыла маёмасныя правы сялянаў на рухомую маёмасьць і стварыла суды для рашэньня сялянскіх пытаньняў. Скасаваньне прыгоннага права ў Эстляндзкай губэрні ў 1816 і ў Ліфляндзкай губэрні ў 1819 стала важным крокам на шляху вызваленьня сялянаў, аднак прайшло яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў, перш чым яны атрымалі права набываць зямлю ва ўласнасьць[59].

У 1821 годзе пачынае выходзіць «Сялянскі штотыднёвік» (эст. «Marahwa Naddala-Leht») пад рэдакцыяй Ота Масінга. У 1838 годзе ў Дэрпце засноўваецца «Таварыства навукоўцаў Эстоніі», удзельнікамі якога былі такія навукоўцы, як Фрыдрых Робэрт Фэльман і Фрыдрых Рэйнхальд Крэйцвальд. У 1843 годзе пастар Эдуард Аарэнс стандартызаваў артаграфію і граматыку эстонскай мовы на аснове фінскай замест выкарыстанай раней нямецка-лацінскай мадэлі[60].

Пасьля вызваленьня сялянаў іх эканамічнае становішча пагоршылася. Сьледзтвам сталі хваляваньні, якія выразіліся ў руху за зьмену спавяданьня зь лютэранства на праваслаўе, якое прынялі дзясяткі тысячаў сялянаў. Гэта стала прычынай правядзеньня завяршальнай аграрнай рэформы. Закон 1849 году ў Ліфляндыі і 1856 году ў Эстляндыі падзяліў землі маёнткаў і дазволіў прадаваць і здаваць зямлю ў арэнду сялянам[61]. У 1863 годзе сяляне атрымалі дакумэнты, якія засьведчвалі асобу, і права на свабоду перамяшчэньня. Да канца XIX стагодзьдзя больш за 80% сялянаў у населеных эстонцамі паўночных паветах Ліфляндзкай і звыш 50% у Эстляндзкай губэрні зьяўляліся ўладальнікамі ці арандатарамі зямлі, што станоўча адбілася на эканоміцы краіны. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1897 году ў Эстоніі пражывала 958 000 чалавек, зь іх эстонцы складалі трохі больш за 90%, расейцы — 4% і немцы — 3,5%[18]

Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Эстоніі, як і ў астатняй імпэрыі, пачалося актыўнае разьвіцьцё капіталізму. Асноўнай галіной прамысловасьці стала тэкстыльная, расло машынабудаваньне, узьнікла цэмэнтавая прамысловасьць[62]. Але галоўным чынам Эстонія заставалася аграрнай краінай да сярэдзіны XX стагодзьдзя.

Пэрыяд нацыянальнага абуджэньня

рэдагаваць
   
Эстонскія нацыянальныя дзеячы
Карл Робэрт Якабсан і Якаб Хурт

Аграрныя рэформы і разьвіцьцё сыстэмы адукацыі пры імпэратары Аляксандры II спрыялі зараджэньню эстонскага нацыянальнага руху[33]. Яскравым прадстаўніком такога руху стаў Якаб Хурт (1839—1906) — заснавальнік нацыянальнай ідэалёгіі, які лічыў, што місія руху павінна быць культурнай, а не палітычнай. Больш радыкальны кірунак узначальваўся Карлам Робэртам Якабсанам (1841—1882), пэдагогам, пісьменьнікам, журналістам, заснавальнікам першай палітычнай эстонскай газэты «Са́кала» (эст. Sakala). Сфармуляваная ім палітычная праграма патрабавала роўных правоў для немцаў і эстонцаў. Ён адзначаўся расейскім урадам, як галоўны праціўнік балтыйскіх немцаў у Эстляндзкай губэрні[63]. Ёхан Вольдэмар Янсэн у 1857 годзе ўпершыню выкарыстаў у якасьці назвы словазлучэньне эстонскі народ (эст. eesti rahvas) замест ранейшага народ зямлі (па-эстонску: maarahvas)[64].

Таварыства эстонскіх пісьменьнікаў (1872—1893), заснаванае ў Дэрпце і аб’ядналае эстонскіх інтэлектуалаў, арганізавала збор фальклёру і этнаграфічных матэрыялаў і іх публікацыю на эстонскай мове. З 1870 году быў утвораны першы эстонскі тэатар — «Ванэмуйнэ». У 1869 годзе было арганізаванае першае Сьпеўнае сьвята — фэстываль песьні, які сабраў больш за тысячу сьпевакоў і музыкаў і аўдыторыю звыш 12 тыс. чалавек. Гэты фэстываль, які праходзіць кожныя 4 гады, і сёньня зьяўляецца адной з самых вядомых традыцыяў Эстоніі[64].

У канцы XIX стагодзьдзя з-за ўзмацненьня Нямеччыны царскі ўрад пачаў праводзіць палітыку зьніжэньня нямецкага ўплыву, названую палітыкай русіфікацыі[65]. У 1882—1883 гадах расейскі сэнатар М. А. Манасеін арганізуе рэвізію ў прыбалтыйскіх губэрнях. Рэвізія паказала, што остзэйскія немцы дагэтуль пануюць у адміністрацыйных органах, эканамічнай і палітычнай сфэрах. Былі праведзены рэформы, пасьля якіх практычна ўся адміністрацыйная ўлада была сканцэнтравана ў руках расейцаў. У 1888 годзе на агульнаімпэрскі ўзор рэарганізавана мясцовая паліцыя, у 1889 годзе ў Прыбалтыцы ўводзіцца агульнарасейская судовая сыстэма. На мяжы 80-х і 90-х гадоў быў прыняты шэраг захадаў па выцясьненьні нямецкага ўплыву з адукацыйнай сфэры, у прыватнасьці, быў русіфікаваны Дэрпцкі ўнівэрсытэт (у 1893 годзе пераназваны ў Юр’еўскі ўнівэрсытэт). Але рэформы так і не былі завершаны — большасьць чыноўнікаў не была знаёмая зь мясцовымі ўмовамі і ня ведала эстонскай мовы. Такім чынам, уплыў остзэйскіх немцаў застаўся нязьменным аж да 1917 году[66].

У 1897 годзе насельніцтва Эстляндзкай губэрні і паўночных паветаў Ліфляндзкай губэрні (зь пераважным эстонскім насельніцтвам) склала 958 тыс. чалавек: 90% — эстонцы, каля 4% — расейцы і 3,5% — остзэйскія немцы. Каля 65% насельніцтва былі заняты ў сельскай гаспадарцы, 14% працавалі ў індустрыяльным сэктары і будаўніцтве, каля 14% былі заняты на транспарце і ў сфэры абслугоўваньня. Працэнт эстонцаў у Рэвелі вырас з 51,8 у 1867 годзе да 88,7 у 1897 годзе[54]. Балтыйскія немцы і расейцы заставаліся інтэлектуальнай, эканамічнай і палітычнай элітай грамадзтва, сяляне і рабочыя былі пераважна эстонцамі[66].

У бітвах Першай сусьветнай вайны ўдзельнічала каля ста тысячаў эстонцаў, у тым ліку каля 3000 афіцэраў і 8-9 генэралаў[67][68]. Шэсьць ордэнаў, уключаючы Георгіеўскі крыж 4-й ступені за асабістую адвагу, атрымаў будучы герой Вызваленчай вайны Юліюс Купер’янаў.

Пад уплывам рэвалюцыйнага руху ў Расейскай імпэрыі ў 1905 годзе ў Эстляндзкай губэрні пракацілася хваля масавых страйкаў і сялянскіх хваляваньняў. Эстонская нацыянальная буржуазія выступіла з патрабаваньнем правядзеньня лібэральных рэформаў. Урад імпэрыі адказаў жорсткімі рэпрэсіямі, 328 эстонцаў былі расстраляныя ці павешаны, лідэры беглі за мяжу[69]. Арганізаваныя выступленьні рабочых аднавіліся ў 1912 і асабліва з 1916[70].

Рэвалюцыя 1917 году і стварэньне Эстонскай Рэспублікі

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Стварэньне Эстонскай Рэспублікі

Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Эстоніі

рэдагаваць

Падчас Лютаўскай рэвалюцыі 2 (15) сакавіка 1917 году органы дзяржаўнай улады Расейскай імпэрыі ў Рэвелі спынілі сваё існаваньне. Часовы ўрад Расеі прызначыў камісарам Эстляндзкай губэрні рэвельскага гарадзкога старшыню Яана Поску[71]. Часовы ўрад выдаў пастанову «Аб часовай арганізацыі адміністрацыйнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня Эстляндзкай губэрні», паводле якога ў склад Эстляндзкай губэрні былі ўключаны паўночныя паветы Ліфляндзкай губэрні з эстонскім насельніцтвам і ствараўся дарадчы орган пры губэрнскім камісары — Часовы Земскі Савет Эстляндзкай губэрні. Задачай Земскага савету было рашэньне мясцовых пытаньняў, увядзеньне падаткаў і нормаў, а таксама распрацоўка законапраектаў[72].

З красавіка 1917 году ў расейскім войску сталі стварацца эстонскія нацыянальныя вайсковыя часткі пад камандаваньнем Ёхана Лайданэра[73]. Паралельна сваю агітацыю ў гарадох і раскватараваных у Эстоніі часьцях расейскага войска вялі бальшавікі. Яны сталі ствараць Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў[74].

Падчас Маанзундзкай апэрацыі 6 (19) верасьня — 23 верасьня (6 кастрычніка) 1917 году нямецкі флёт прарваўся ў Рыскі заліў, і нямецкі дэсант акупаваў астравы Маанзундзкага архіпэлягу[75].

У кастрычніку-лістападзе 1917 году ў Эстоніі ішла барацьба паміж бальшавікамі, якія ўтварылі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Эстляндзкай губэрні, і Земскім саветам. Бальшавікі абвясьцілі вярхоўным органам улады Выканаўчы камітэт Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Эстляндзкай губэрні і апублікавалі праект канстытуцыі Эстляндзкай рабочай камуны, у якім будучая Эстонская савецкая рэспубліка абвяшчалася аўтаномнай часткай Расейскай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі[76].

21—22 студзеня (3—4 лютага) 1918 году былі праведзены выбары ў Эстонскі Ўстаноўчы сход, у выніку якіх першае месца заняла РСДРП(б), атрымаўшы 37,1% галасоў[77]. Устаноўчы сход меркавалася адкрыць 15 лютага 1918 году, але савецкія ўлады 27 студзеня (9 лютага) адмянілі гэта рашэньне[78].

Нямецкая акупацыя і абвяшчэньне незалежнасьці

рэдагаваць

18-20 лютага 1918 году войскі 8-й нямецкай арміі і Паўночнага армейскага корпусу пачалі наступ у бок Рэвелю.

 
Маніфэст да ўсіх народаў Эстоніі
 
Мэмарыяльная дошка на будынку ў Таліне, дзе была абвешчана незалежнасьць Эстонскай рэспублікі

19 лютага 1918 году Земскі сход сфармаваў Камітэт выратаваньня Эстоніі ў складзе Канстантына Пятса, Юры Вільмса і Канстантына Коніка. Камітэт 24 лютага апублікаваў «Маніфэст да ўсіх народаў Эстоніі», які абвяшчаў Эстонію незалежнай дэмакратычнай рэспублікай, нэўтральнай у адносінах да расейска-нямецкага канфлікту[79]. Камітэтам быў сфармаваны Часовы ўрад Эстоніі.

Да 4 сакавіка ўсе эстонскія землі былі цалкам акупаваны немцамі. Паводле Берасьцейскага міру РСФСР адмовілася ад сваіх правоў на акупаваныя Нямеччынай рэгіёны Балтыі. Нямецкія акупацыйныя ўлады не прызналі незалежнасьці Эстоніі і ўсталявалі ў краі ваенна-акупацыйны рэжым, пры якім на ключавыя адміністрацыйныя пасады прызначаліся афіцэры нямецкай арміі або остзэйскія немцы. У красавіку 1918 году пры падтрымцы акупацыйных уладаў былі скліканы Эстляндзкі і Ліфляндзкі ляндэсраты (літаральна — зямельныя рады, складаліся галоўным чынам з остзэйскіх немцаў), а затым (12 красавіка) — аб’яднаны Балтыйскі ляндэсрат[80]. Ляндэсрат прыняў рашэньне аб стварэньні на тэрыторыі Эстляндзкай і Ліфляндзкай губэрняў Балтыйскага герцагства. 22 верасьня 1918 году імпэратар Вільгельм II падпісаў дзяржаўны акт аб прызнаньні Балтыйскага герцагства незалежнай дзяржавай. Афіцыйнае абвяшчэньне новай дзяржавы плянавалася на 17 кастрычніка[81].

Увосень 1918 году ў Нямеччыне пачалася рэвалюцыя, якая прывяла 9 лістапада да зьвяржэньня манархіі. 11 лістапада 1918 году паміж ваюючымі краінамі было падпісана Камп’енскае перамір’е, якое адзначыла заканчэньне Першай сусьветнай вайны. У адпаведнасьці з умовамі перамір’я Нямеччына была абавязана вывесьці войскі з усіх акупаваных тэрыторыяў.

Вайна за незалежнасьць

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Эстонская вызваленчая вайна
 
Сьцяг незалежнай Эстоніі

12 лістапада рада старэйшынаў Земскага савету сфармавала новы склад Часовага ўраду пад старшынствам Канстантына Пятса, які 17 лістапада быў вызвалены зь нямецкага канцэнтрацыйнага лягеру і 20 лістапада прыбыў у Рэвель. 19 лістапада ў Рызе прадстаўнікі Нямеччыны падпісалі з Часовым урадам дамову аб перадачы апошняму ўсёй улады ў краіне[82]. У сваю чаргу Рэвельскі Савет рабочых дэпутатаў зьвярнуўся за падтрымкай да ўрада Савецкай Расеі. У Чырвонай арміі фармаваліся асобныя эстонскія часткі (г. зв. чырвоныя эстонскія палкі).

29 лістапада 1918 году часткі савецкай 7-й арміі, у тым ліку і чырвоныя эстонскія палкі, занялі Нарву, дзе ў той жа дзень была абвешчана Эстляндзкая працоўная камуна. Урад РСФСР дэкрэтам ад 7 сьнежня 1918 году прызнаў незалежнасьць Эстляндзкай працоўнай камуны. 5—7 сьнежня савецкія войскі аднавілі наступ. Да студзеня 1919 Чырвоная Армія заняла дзьве траціны тэрыторыі краіны і стаяла за 35 кілямэтраў ад Таліну[83].

 
Эстонскі бронецягнік у студзені 1919 году

Да гэтага часу Часоваму ўраду ўдалося стварыць умовы для пералому ў вайне. На баку Эстоніі выступілі брытанскі флёт у Фінскім заліве і замежныя добраахвотнікі са Швэцыі і Фінляндыі. Эстонскаму камандаваньню быў падпарадкаваны Асобы Пскоўскі Добраахвотніцкі корпус Белай арміі. 23 сьнежня галоўнакамандуючым эстонскімі войскамі быў прызначаны палкоўнік Ёхан Лайданэр. У эстонскую армію ўступілі 2132 афіцэры былой царскай арміі эстонскага паходжаньня[84]. 7 студзеня 1919 году эстонскія войскі перайшлі ў наступ і выцесьнілі па-за межы Эстоніі Чырвоную армію[83].

У траўні 1919 году супрацьстаяньне Эстоніі з РСФСР перайшло ў новую фазу. Войскі белых, якія знаходзіліся на тэрыторыі Эстоніі і былі падпарадкаваны эстонскаму галоўнакамандаваньню, сумесна з эстонскімі войскамі правялі два наступы на Петраград. Эстонская армія прыняла ўдзел і ў баях у пскоўскім кірунку ў траўні 1919 году, авалодаўшы 25 траўня Псковам[85]. Наступ на Петраград скончыўся няўдачай, Паўночна-Заходняя армія пад камандаваньнем генэрала Юдзеніча была вымушана ў лістападзе 1919 гады адступіць на тэрыторыю Эстоніі, дзе была інтэрнаваная[86]. Празь некаторы час урад камуны пераехаў на захад ад Эстоніі й хутка быў распушчаны ўрадам РСФСР.

Важнай падзеяй 1919 году ў гісторыі барацьбы за незалежнасьць стала перамога 3-й дывізіі эстонскай арміі пад камандаваньнем генэрал-маёра Эрнэста Пыдэра над аддзеламі Прыбалтыйскага ляндэсвэру пад латвійскім горадам Цэсіс (эстонская назва — Выну). Гэта дасягненьне зьяўлялася адной з шэрагу перамог у паходзе эстонскай арміі на Рыгу, які адбываўся 20 чэрвеня — 3 ліпеня 1919 году, у канчатковым выніку якога з латвійскай сталіцы былі выцесьнены ўзброеныя пранямецкія фармаваньні Андрыеўса Ніедры і адноўлены ўрад Латвійскай Рэспублікі на чале з Карлісам Улманісам. З 1934 году гадавіна бітвы пад Выну 23 чэрвеня 1919 году адзначаецца як Дзень Перамогі і зьяўляецца эстонскім дзяржаўным сьвятам[83].

2 лютага 1920 году паміж Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікай і Эстонскай Рэспублікай была заключана мірная дамова, у якой абодва бакі афіцыйна прызналі адзін аднаго. Гэта была першая міжнародная дамова абедзьвюх дзяржаваў[83].

Першая Эстонская Рэспубліка (1920—1940)

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Эстонская Рэспубліка (1920—1940)

Пэрыяд з 1920 па 1934 год

рэдагаваць

15 чэрвеня 1920 году Ўстаноўчы Сход ухваліў праект першае канстытуцыі Эстонскае Рэспублікі. У дзяржаве быў уведзены фармальны прынцып падзелу ўладаў, аднак насамрэч урад падначальваўся парлямэнту. Парлямэнт таксама прызначаў судзьдзяў. Спалучаючыся з моцнымі інструмэнтамі прамога народнага волевыяўленьня ў выглядзе рэфэрэндумаў, гэта спрычынілася да дысбалянсу ўладаў і крайняй нестабільнасьці ўраду[87][88][89]. З 1920 па 1934 гады зьмяніліся 23 урады[90].

22 верасьня 1921 году Эстонія стала сябрам Лігі нацыяў[18][91]

У сьнежні 1924 году эстонскімі камуністамі пры падтрымцы і садзейнічаньні СССР была прадпрынятая спроба ўзброенага паўстаньня, якая правалілася з-за абыякавасьці працоўных і падтрымкі ўраду арміяй[92]. Пасьля гэтага камуністычная партыя была забаронена, а камуністы страцілі істотную частку свайго палітычнага ўплыву на эстонскае грамадзтва[89].

 
Будаўніцтва чыгункі ў 1928 годзе

Росту эканомікі дала імпульс зямельная рэформа — канфіскаваныя буйныя землеўладаньні остзэйскіх немцаў былі перададзены малазямельным хутаранцам і вэтэранам Вызваленчай вайны[93]. Пасьля эканамічнага спаду 1923—1924 гадоў міністар фінансаў Ота Штрандман ініцыяваў новую эканамічную палітыку, накіраваную на разьвіцьцё экспарту. Аднак падчас сусьветнага эканамічнага крызісу (1929—33) кошты на эстонскія экспартныя тавары рэзка зьнізіліся. У 1928 годзе была праведзена грашовая рэформа, і марка заменена на крону, курс якой быў прывязаны да брытанскага фунту стэрлінгаў[94]. У 1929 годзе было падпісана гандлёвае пагадненьне, а 4 жніўня 1932 году — пакт аб ненападзе паміж Эстонскай Рэспублікай і Савецкім Саюзам[95][96].

Падчас сусьветнага эканамічнага крызісу ў Эстоніі на палітычную сцэну выйшла праварадыкальная Ліга вэтэранаў Вызваленчай вайны (эст. Vabadussõjalaste Liit), скар. «вапсы» (эст. vapsid). У 1933 годзе канстытуцыйны рэфэрэндум падтрымаў прапанаваныя «вапсамі» зьмены — абмежаваньне заканадаўчай улады парлямэнту, памяншэньне колькасьці парлямэнтарыяў са 100 да 50 і ўзмацненьне ўлады прэзыдэнта, аж да магчымасьці накладаньня прэзыдэнтам вэта на рашэньні парлямэнту, увядзеньне прамых выбараў прэзыдэнта[97].

Дзяржаўны пераварот 1934 году і рэжым Пятса

рэдагаваць
Асноўныя артыкулы: Дзяржаўны пераварот 1934 году ў Эстоніі і Дыктатура Пятса

Другая канстытуцыя набыла моц у студзені 1934 году. Парлямэнцкая форма кіраваньня была ліквідавана, улада перайшла ў рукі кіраўніка дзяржавы Канстантына Пятса. Асьцерагаючыся непазьбежнай перамогі партыі «вапсаў» на будучых выбарах і карыстаючыся нададзенымі новай канстытуцыяй амаль дыктатарскімі паўнамоцтвамі, 12 сакавіка 1934 году ён сумесна зь Ёханам Лайданэрам, які зноў узначаліў эстонскую армію, зьдзейсьніў дзяржаўны пераварот. У выніку ваеннага перавароту было ўсталявана аўтарытарнае кіраваньне і абвешчана надзвычайнае становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным пратэктарам Эстоніі (Riigihoidja), Ліга вэтэранаў была забаронена, каля 400 сябраў гэтай арганізацыі былі арыштаваны, выбары адменены, паўнамоцтвы парлямэнту 5-га скліканьня, які ўхваліў дзеяньні Пятса і Лайданэра, былі падоўжаны. Нягледзячы на гэта, у кастрычніку 1934 году парлямэнт быў распушчаны[98].

Распачаты пэрыяд, празваны «эпохай бязмоўя», характарызаваўся згортваньнем парлямэнцкай дэмакратыі, аўтарытарным кіраваньнем і ўзмацненьнем эстонскага нацыяналізму. Краінай фактычна кіраваў трыюмвірат, які складаўся з прэзыдэнта (Канстантын Пятс), галоўнакамандуючага арміяй (Ёхан Лайданэр) і міністра ўнутраных справаў (Каарэл Ээнпалу). У сакавіку 1935 году ў Эстоніі была ўведзена аднапартыйная сыстэма[99].

Разам з тым эканоміка краіны, асабліва яе прамысловасьць, перажыла пэрыяд бурнага росту. Вялікае значэньне для эканомікі краіны мелі тэкстыльная, хімічная і харчовая прамысловасьць, мэталаапрацоўка, дрэваапрацоўка, вытворчасьць паперы, здабыча торфу і фасфарытаў. Была разьвіта сельская гаспадарка. У некаторых галінах прамысловасьці дамінаваў замежны капітал. Галоўнымі гандлёвымі партнёрамі былі Вялікабрытанія і Нямеччына. Дзель СССР у замежнагандлёвым абароце да канца 1930-х прыкметна скарацілася. Эстонія экспартавала мясныя прадукты, масла, рыбу, яйкі, тэкстыльныя тавары, паперу, цэлюлёзу, фанэру, лупняковую аліву і бэнзін, цэмэнт і шкло; імпартаваліся прамысловая прадукцыя і сыравіна. Асаблівасьцю эканомікі Эстоніі 1930-х гадоў стала разьвіцьцё каапэратыўнага руху. У сувязі з павышэньнем узроўню жыцьця рэжым Пятса атрымаў падтрымку большасьці насельніцтва[98].

12 верасьня 1934 году Эстонія падпісала пакт аб супрацоўніцтве, згодзе і ўзаемнай дапамозе зь Летувой і Латвіяй.

Канстытуцыя 1937 году

рэдагаваць

У 1937 годзе скліканы Пятсам Нацыянальны сход (Rahvuskogu) ухваліў трэцюю канстытуцыю Эстонскай Рэспублікі, заснаваную на прапановах кіраўніка дзяржавы. Канстытуцыя набыла моц 1 студзеня 1938 году. Апазыцыя байкатавала гэты акт.

У адпаведнасьці з новай канстытуцыяй кіраўніком дзяржавы станавіўся прэзыдэнт, які абіраўся на 6 гадоў. Прэзыдэнт атрымліваў уладу распускаць урад і накладаць вета на рашэньні парлямэнту. Больш таго, прэзыдэнт атрымаў і заканадаўчыя паўнамоцтвы — у пэрыяд паміж сэсіямі парлямэнту і ў выпадку «дзяржаўнай неабходнасьці» ён мог асабіста выдаваць законы ў відзе прэзыдэнцкіх дэкрэтаў (Пятс шырока выкарыстоўваў гэту магчымасьць яшчэ да прыняцьця канстытуцыі). У новай канстытуцыі захоўваліся ўсе асноўныя грамадзянскія правы, але заставалася магчымасьць абмежаваць свабоду слова для захаваньня дзяржаўнай бясьпекі і маралі. Выбарчы ўзрост быў павялічаны з 20 да 22 гадоў. Была ўведзена дзьвюхпалатная парлямэнцкая сыстэма: Дзяржаўная дума (Riigivolikogu), сябры якой выбіраліся на 5 гадоў, і Дзяржаўная рада (Riiginõukogu), якая складалася з 40 сябраў, 10 зь якіх прызначаліся прэзыдэнтам. Такім чынам, Эстонія станавілася не парлямэнцкай, а прэзыдэнцкай рэспублікай. Адным з палажэньняў, якое істотна абмежавала дэмакратыю, стала тое, што рэфэрэндум, які мог бы зьмяніць канстытуцыю, мог адбыцца толькі на рашэньне прэзыдэнта. 24 красавіка 1938 году парлямэнт абраў Пятса на пасаду прэзыдэнта, і ў той жа дзень адбылася яго інаўгурацыя на гэту пасаду[100].

Эстонія ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Эстонія ў Другой сусьветнай вайне

Далучэньне Эстоніі да СССР

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Акупацыя Эстоніі Савецкім Саюзам
 
Молатаў падпісвае дамову.
За ім Рыбэнтроп, справа Сталін

23 жніўня 1939 году паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам быў складзены Дагавор аб ненападзе (пакт Молатава — Рыбэнтропа). Паводле сакрэтнага дадатковага пратаколу прадугледжвалася ўключэньне Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі, Усходняй Польшчы і Бэсарабіі ў сфэру інтарэсаў СССР[101][102]. Пазьней да зоны інтарэсаў СССР была дададзеная Летува й выключаная Фінляндыя.

Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны і ўварваньня арміяў Нямеччыны і СССР у Польшчу, 24 верасьня 1939 году міністар замежных справаў СССР Молатаў ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў заключэньня пакту аб узаемадапамозе, які таксама «забясьпечваў бы Савецкаму Саюзу права мець на тэрыторыі Эстоніі апорныя пункты ці базы для флёту і авіяцыі». Эстонскі ўрад вымушаны быў 28 верасьня заключыць такі пакт, які прадугледжваў разьмяшчэньне на тэрыторыі Эстоніі савецкіх вайсковых баз і 25-тысячнага вайсковага кантынгенту[103][104].

16 чэрвеня 1940 году Молатаў уручыў эстонскаму амбасадару ноту, у якой патрабаваў неадкладнага ўводу ў Эстонію дадатковага кантынгенту савецкіх войскаў колькасьцю 90 000 чалавек і звальненьня ўраду, пагражаючы ў адваротным выпадку вайсковым уварваньнем і акупацыяй Эстоніі. Урад прыняў ультыматум[105]. 17 чэрвеня 1940 году ў Талін уступілі савецкія войскі; адначасова на рэйдзе ўсталі караблі Балтыйскага флёту і быў высаджаны марскі дэсант. Савецкія вайскоўцы прадыктавалі прэзыдэнту Эстоніі Пятсу склад новага ўраду на чале зь Ёханэсам Варэсам (Барбарусам). Фактычна кіраўніцтва краінай ажыцьцяўлялася амбасадай СССР. Пачаліся арышты і дэпартацыі грамадзянаў Эстонскай Рэспублікі[106][107][108]. Сучасная гістарыяграфія Эстоніі, краінаў Эўропы, а таксама нормы права гэтых краінаў разглядаюць гэтыя палітычныя падзеі як акупацыю Эстоніі, якая адбывалася ў рамках пасьлядоўнай акупацыі краінаў Балтыі Савецкім Саюзам.

На распараджэньне савецкага прадстаўніка Жданава былі праведзены пазачарговыя выбары ў парлямэнт. Паводле афіцыйных зьвестак у іх прынялі ўдзел 591 030 грамадзянаў, ці 84,1% ад агульнай колькасьці выбарцаў. За кандыдатаў «Саюзу працоўнага народу» (кандыдатаў іншых партыяў не рэгістравалі[109][110]) прагаласавала 548 631 чалавек, ці 92,8% ад колькасьці тых, што галасавалі. Выбары прайшлі з парушэньнямі дзеючых законаў, у тым ліку канстытуцыі[106][107][111][112], а вынікі былі фальсыфікаваныя[113][114]. 21 ліпеня першая сэсія парлямэнту новага скліканьня прыняла рашэньне аб усталяваньні ў краіне Савецкай улады і ўтварэньні Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 22 ліпеня была прынята дэклярацыя аб уваходжаньні Эстоніі ў склад СССР. 6 жніўня 1940 году VII сэсія Вярхоўнага Савету СССР прыняла пастанову аб прыняцьці ў склад СССР Эстонскай ССР[115].

Большасьць гісторыкаў і палітолягаў характарызуюць гэты працэс як акупацыю і анэксію[116][117][118]. Паводле афіцыйнай расейскай трактоўкі ўвод савецкіх войскаў нельга называць акупацыяй, паколькі рашэньне аб ўваходжаньні балтыйскіх краінаў у склад СССР у 1940 годзе было аформлена юрыдычна карэктна, і ўвод войскаў быў ажыцьцёўлены ў адпаведнасьці з дамовы паміж Савецкім Саюзам і Эстоніяй. ЗША і шэраг іншых краінаў гэту анэксію прызналі дэ-факта і не прызналі дэ-юрэ[119][120][121][122].

Паводле справаздачы Міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні злачынстваў супраць чалавечнасьці(en) пад эгідай прэзыдэнта Эстоніі, апублікаванай у 2001 годзе, на працягу году да пачатку вайны паміж Савецкім Саюзам і Нямеччынай (22 чэрвеня 1941 году) у Эстоніі было арыштавана каля 7000 чалавек, зь якіх было пакарана сьмерцю прынамсі 1850, галоўным чынам па абвінавачваньні ў антысавецкай дзейнасьці[109]. 14 чэрвеня 1941 году паводле зьвестак сучасных дасьледчыкаў з Эстоніі было выслана 10 016 — 10 250 чалавек[123]. 14 чэрвеня адзначаецца ў Эстоніі як «Дзень жалобы»[124][51].

Акупацыя Эстоніі нацысцкай Нямеччынай

рэдагаваць

Пасьля нападу Нямеччыны на СССР з 22 чэрвеня 1941 году на тэрыторыі Балтыі разгарнуліся баі паміж Чырвонай арміяй і вэрмахтам. 7 ліпеня нямецкія войскі падышлі да мяжы Эстоніі, а 28 жніўня апошнія часьці Чырвонай Арміі пакінулі Талін.

 
Помнік ахвярам Галакосту ў канцлягеры Клёага

Значная частка эстонцаў успрыняла прыход нямецкай арміі як вызваленьне ад савецкай няволі і з запалам падтрымала акупацыйныя ўлады[125], калябарацыянісцкая арганізацыя «Омакайтсэ»[126] аказвала актыўнае судзейнічаньне айнзацкамандзе 1А ў зьнішчэньні жыдоў[127].

На тэрыторыі Эстоніі была створана акупацыйная адміністрацыя ў выглядзе генэральнай акругі (генэральнага камісарыяту) Эстлянд (ням. Generalbezirk Estland) на чале з Карлам-Зыгмундам Літцманам. Акупацыйнымі ўладамі было сфармаванае самакіраваньне на чале з эстонскім палітыкам, былым кіраўніком Эстонскага вызваленчага камітэту (у Фінляндыі) Хяльмарам Мяэ. Разам зь Летувой, Латвіяй і Беларусяй Эстонія складала райхскамісарыят Остлянд[128].

28 жніўня 1942 году было абвешчана пра стварэньне Эстонскага легіёну войскаў СС і пачатак прыёму ў яго добраахвотнікаў. Зь вясны 1943 году, калі стаў адчувацца недахоп добраахвотнікаў, нямецкія ўлады пачалі праводзіць мабілізацыі. Сябры «Омакайтсэ», 3-я эстонская добраахвотніцкая брыгада СС, а таксама паліцэйскія батальёны ўдзельнічалі ў баях з партызанамі, расстрэлах мірнага насельніцтва, рабаваньнях, зьнішчэньні цэлых вёсак у Беларусі і масавай адпраўцы мірнага насельніцтва ў Нямеччыну[129].

У нямецкую армію ў 1944 годзе было мабілізавана прыкладна 38 тыс. жыхароў Эстоніі. 2 лютага 1944 году Чырвоная Армія фарсіравала раку Нарву. На тэрыторыі Эстоніі да канца верасьня ішлі цяжкія баі, у якіх удзельнічалі ў тым ліку эстонскія падразьдзяленьні па абодва бакі фронту, і яны ня раз сутыкаліся ў братазабойчых бітвах.

У сакавіку 1944 году эстонскімі палітыкамі першай рэспублікі быў створаны Нацыянальны Камітэт Эстонскай Рэспублікі на чале з Юры Улуатсам, які спрабаваў сфармаваць нацыянальны ўрад на чале з Ота Тыіфам. 19 жніўня Юры Улуатс выйшаў у этэр з заклікам прыкласьці ўсе сілы для барацьбы з наступам войскаў Чырвонай Арміі.

Вяртаньне тэрыторыі Эстоніі пад кантроль СССР

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Талінская апэрацыя (1944)

22 верасьня а 11 гадзіне дня ў Талін увайшла рухомая група 8-га Эстонскага стралковага корпусу; крыху пазьней — перадавыя атрады 8-й арміі. А дзявятай гадзіне вечару 22 верасьня 1944 году штаб 8-й арміі паведаміў у ваенны савет Ленінградзкага фронту пра заняцьце Таліну. На вежы Доўгі Герман быў узьняты чырвоны сьцяг. 25 верасьня 1944 году ўлада ў Таліне перайшла ў рукі ўраду Эстонскай ССР, які вярнуўся з эвакуацыі.

Баі на Маанзундзкіх астравах доўжыліся да канца лістапада. 24 лістапада 1944 году была захоплена паўднёвая частка востраву Саарэмаа і тым самым Эстонія зноў была пад кантролем савецкіх войскаў.

Паводле зьвестак энцыкляпэдыі «Кругасьвет» за час вайны загінула каля 80 тысячаў і эмігравала 70 тысячаў жыхароў Эстоніі[130]. Брытанскія гісторыкі Джон Хайдэн і Патрык Салман пішуць, што Эстонія страціла 5% даваеннай тэрыторыі і 6% даваеннага насельніцтва[131].

Эстонія ў складзе СССР

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Саветызацыя

рэдагаваць
 
Сьцяг Эстонскай ССР

Па заканчэньні нямецкай акупацыі былі ўзноўленыя органы камуністычнай партыі й савецкае ўлады на тэрыторыі Эстоніі. У 1944—1950 усе органы мясцовага самакіраваньня былі распушчаныя й паўсюль замененыя адміністрацыйнымі органамі на савецкі ўзор[132]. Скончылася нацыяналізацыя, якая распачалася яшчэ да вайны: прыватны сэктар у прамысловасьці быў ліквідаваны ў 1945 годзе, у гандлі — у 1947. З 1947 пачалася калектывізацыя сельскае гаспадаркі, напрыканцы 1950 году ў Эстоніі было 2213 калгасаў[133]. У 1950 годзе пачалося зьліцьцё малых калгасаў у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі. У выніку цэнтралізацыі сельскагаспадарчае вытворчасьці на 1955 год у Эстоніі было 908 калгасаў і 97 саўгасаў. Колькасьць занятых на вытворчасьці ўзрасла з 26 тысячаў у 1945 да 81 тысячы ў 1950. Эканоміка Эстоніі ўсё мацней інтэгравалася ў эканоміку СССР цераз пастаўкі сыравіны й камплектавых вырабаў. Прымусовая калектывізацыя справакавала ўзброены супраціў савецкай уладзе, які атрымаў назву «лясныя браты» (эст. metsavennad), супраціў дзейнічаў да 1953 году[130]. Асобныя агмені супраціву фіксаваліся й да канца 1960-х гг.

У 1944—1945 гадох частка тэрыторыі Эстонскае ССР (2330 квадратных кілямэтраў) зь перавагай расейскага насельніцтва была перададзеная РСФСР[132][134].

Пасьляваенная індустрыялізацыя рэзка зьмяніла этнічны балянс Эстоніі шляхам маштабнае міграцыі прамысловых працоўных зь іншых частак СССР, асабліва з РСФСР. Гэта спрычынілася да пагрозы самабытнасьці эстонскага народу. Аднак маштабныя інвэстыцыі ў спалучэньні з кваліфікаванай працоўнай сілай прывялі да хуткага аднаўленьня эканомікі й росту ўзроўню жыцьця. Асноўныя высілкі дзяржавы былі накіраваныя на аднаўленьне апрацоўчае прамысловасьці й дабычу гаручых лупнякоў на паўночным усходзе краіны[131]. У 1948 годзе ў Кохтла-Ярвэ быў пабудаваны першы ў сьвеце газалупняковы камбінат[135].

Пасьляваенныя рэпрэсіі

рэдагаваць
 
Сьвечкі на Пляцы Свабоды ў Таліне ў памяць 65-й гадавіны сакавіцкай дэпартацыі 1949 году

Падчас падрыхтоўкі да сакавіцкага пленуму Камуністычнай партыі Эстоніі ў 1950 годзе й пасьля яго значная частка кіроўчых кадраў камуністаў, якія пражывалі ў Эстоніі да 1940 году, былі зьнятыя са сваіх пастоў, а многія арыштаваныя й рэпрэсаваныя падчас кампаніі па барацьбе з «буржуазным нацыяналізмам». Былы міністар Аўгустын Хансэн(et) быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, якое адбылося ў 1952 годзе. Кампанія закранула таксама галіну культуры[132][136].

У 1944—1953 гадох у Эстоніі было рэпрэсавана, паводле ацэнак эстонскіх гісторыкаў, каля 36 тысячаў чалавек, у асноўным паводле абвінавачаньня ў калябарацыянізьме, а таксама за ўдзел і падтрымку антысавецкіх партызанскіх фармаваньняў, агульны лік удзельнікаў якіх разам з памочнікамі склаў ад 10 да 30 тысячаў чалавек[137][132]. Алена Зубкова прыводзіць лічбу 67 470 рэпрэсаваных падчас мерапрыемстваў па ліквідацыі нацыянальнага супраціву (1944—1952)[138]. Джон Гайдэн і Патрык Салман называюць лічбу ў 124 тысячаў дэпартаваных, зь якіх 80 тысячаў было вывезена толькі ў 1949 годзе[139], але гэтыя лічбы істотна пераўзыходзяць афіцыйныя эстонскія зьвесткі аб дэпартацыях (усяго крыху больш за 30 тысячаў чалавек[132]). Дэпартаваных адпраўлялі галоўным чынам у Краснаярскі край і Новасыбірскую вобласьць[140][141]. Дэпартацыя эстонскіх сялянаў была найважнейшым інструмэнтам савецкае палітыкі. Яна пазбаўляла ўзброены супраціў падтрымкі сельскага насельніцтва й ізалявала тых, хто выступаў супраць калектывізацыі[139][142].

Агулам паводле сучасных ацэнак Эстонія страціла за часы Другой сусьветнай вайны й пэрыяду рэпрэсіяў каля 180—200 тыс. чалавек, то бок блізу 17,5-20% насельніцтва[143][144][145][146], у тым ліку такія нацыянальныя меншасьці, як немцы[a], швэды[b] і жыды[c].

Пасьлясталінскі пэрыяд

рэдагаваць
 
Савецкая паштовая марка 1960 году
 
Жылая забудова ў Таліне

Эстонія як адна з 15 (спачатку — 16) саюзных рэспублік мелі фармальныя прыкметы дзяржаўнасьці, аднак усе ключавыя рашэньні ў жыцьці Эстоніі прымаліся цэнтральнаю ўладай СССР у Маскве. У прыватнасьці, у кастрычніку 1944 году ў Маскве было створана Бюро ЦК ВКП(б) па Эстоніі. Да ягонага роспуску ў 1947 годзе бюро іграла вырашальную ролю ў кіраваньні рэспублікай[132]. Пвлітычная ўлада належала Эстонскай камуністычнай партыі, якая была тэрытарыяльнай арганізацыяй КПСС. Распарадчую ўладу зьдзяйсьняў Савет Міністраў, а парлямэнт — Вярхоўны Савет ЭССР — быў поўнасьцю дэкаратыўным органам[147].

У пасьлясталінскі пэрыяд, калі генэральным сакратаром камуністычнае партыі СССР стаў Мікіта Хрушчоў, наступіла палітычная «адліга». У 1956 годзе пачалося вяртаньне дэпартаваных[148]. Эстонская камуністычная партыя атрымала некаторую ступень незалежнасьці ад Масквы ў кіраваньні рэспублікай. Пазьней палітыка лібэралізацыі была перагледжаная. Як адказ на гэта ў Эстоніі ўзьнікла палітычнае іншадумства й рух супраць саветызацыі. Гэты рух высоўваў патрабаваньні незалежнасьці й шырокага выкарыстаньня эстонскае мовы ў адкуацыі й грамадзкім жыцьці[130].

За кошт прамысловага росту да 1970 году Эстонія была найбольш урбанізаванай з балтыйскіх рэспублік, 65% насельніцтва жыло ў гарадох[149]. Узровень жыцьця ў Эстонскай ССР быў значна вышэйшы за сярэдні па СССР[150].

У другой палове 1970-х актывізаваўся дысыдэнцкі рух. У канцы верасьня-пачатку кастрычніка 1980 году ў Эстоніі прайшлі антысавецкія студэнцкія хваляваньні, здушаныя праваахоўнымі органамі. 28 кастрычніка гэтага ж году быў апублікаваны «Ліст 40(en)» — маніфэст супраць саветызацыі, падпісаны 40 вядомымі эстонскімі інтэлектуаламі[130][151].

У 1975 годзе лідэры краінаў Эўропы, ЗША й Канады падпісалі ў Хэльсынкі Заключны акт НБСЭ (Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе). На думку МЗС Расеі, гэта азначала прызнаньне дэ-факта ўключэньня Эстоніі ў склад СССР (непарушнасьць межаў)[152]. Аднак увесь пэрыяд савецкага кіраваньня краіны Захаду пастаянна нагадвалі аб непрызнаньні аэнксіі краінаў Балтыі. 29 верасьня 1960 году Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю 189 (1960) з нагоды дваццатае гадавіны «акупацыі й прымусовага ўключэньня ў склад СССР трох эўрапейскіх дзяржаваў — Эстоніі, Латвіі й Летувы»[122]. 13 студзеня 1983 году Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю па пытаньні балтыйскіх дзяржаваў, у якой асудзіў факт анэксіі як неадпаведны міжнароднаму праву й абавязьніцтвам СССР па двухбаковых перамовах з балтыйскімі краінамі, падкрэсьліўшы міжнароднае непрызнаньне анэксіі[153][154].

Аднаўленьне незалежнасьці

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Аднаўленьне незалежнасьці Эстоніі

У 1987 годзе пачалося нацыянальнае абуджэньне, выкліканае перабудовай савецкага грамадзтва, абвешчанай новым лідэрам СССР Міхаілам Гарбачовым. Пратэсты супраць сыстэмы савецкага кіраваньня сталі адкрытымі і частымі.

3 красавіка 1987 году пляны ўраду пачаць распрацоўку фасфарытнага радовішча на поўначы Эстоніі прывялі да кампаніі пратэстаў у сродках масавай інфармацыі і ўзьнікненьня руху «зялёных»[155][156]. У 1987 годзе была распрацавана праграма эканамічнага сувэрэнітэту, якая атрымала назву Эканамічна незалежная Эстонія (эст. Isemajandav Eesti, скарочана IME (ЦУД))[157].

У 1988 годзе пачалася моцная палітычная актывізацыя грамадзтва. У красавіку быў створаны Народны фронт Эстоніі пад кіраўніцтвам Эдгара Савісаара — новы грамадзка-палітычны рух у падтрымку перабудовы. 10—14 чэрвеня на полі Талінскага песеннага фэстывалю (Сьпеўным полі) падчас штогадовага фэстывалю дзясяткі тысячаў чалавек сьпявалі патрыятычныя песьні пад сіне-чорна-белымі сьцягамі. Зьявіўся больш радыкальны нацыянальны рух, накіраваны на дасягненьне незалежнасьці. Адной з найбуйнейшых падзеяў стала акцыя Балтыйскі шлях, у якой узялі ўдзел каля 2 млн чалавек зь Летувы, Латвіі і Эстоніі. 16 лістапада 1988 году Вярхоўны Савет Эстонскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Эстоніі. Адначасова актывізаваліся палітычныя сілы, якія прадстаўлялі расейскамоўнае насельніцтва і былі накіраваны на захаваньне Эстоніі ў складзе СССР[158].

 
Мітынг у Тарту 24 лютага 1989 году

Народны фронт стаў найбуйнейшай палітычнай сілай Эстоніі, перамогшы на выбарах дэлегатаў Зьезду народных дэпутатаў СССР і ў Вярхоўны Савет ЭССР у 1989—1990. Да гэтага часу яго праграмная пазыцыя складалася з дасягненьня незалежнасьці на аснове абвяшчэньня новай эстонскай дзяржавы (г. зв. трэцяй рэспублікі). 12 лістапада Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ануляваў сваю дэклярацыю ад 22 ліпеня 1940 году аб уваходжаньні ЭССР у СССР. 16 лістапада Вярхоўны Савет Эстонскай ССР большасьцю галасоў прыняў дэклярацыю аб сувэрэнітэце. 23 сакавіка таго ж году Камуністычная партыя Эстонскай ССР абвясьціла пра выхад з КПСС. 30 сакавіка была прынята пастанова Вярхоўнага Савету «Аб дзяржаўным статусе Эстоніі», паводле якой дзяржаўная ўлада СССР у Эстоніі прызнавалася незаконнай з моманту ўсталяваньня, і абвяшчаўся пачатак аднаўленьня Эстонскай Рэспублікі. У гэты ж час грамадзяне Эстонскай рэспублікі і іх нашчадкі абралі Кангрэс Эстоніі, які дзейнічаў як паралельны парлямэнт[158].

3 красавіка 1990 году Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, які абвяшчаў юрыдычна неправамоцнымі дэклярацыі Вярхоўных Саветаў прыбалтыйскіх рэспублік аб ануляваньні ўваходжаньня ў СССР і як сьледзтва — прававыя наступствы і рашэньні. Нягледзячы на гэта, улады Эстоніі працягнулі курс на дасягненьне незалежнасьці. 8 траўня Эстонская ССР была пераназвана ў Эстонскую Рэспубліку.

 
Рэгістрацыйная картка грамадзянства Эстоніі з 1989 году

12 студзеня 1991 году Старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын зьдзейсьніў візыт у Талін, падчас якога падпісаў са Старшынём Вярхоўнага Савету Эстонскай Рэспублікі Арнольдам Руйтэлем Дамову аб асновах міждзяржаўных адносінаў РСФСР з Эстонскай Рэспублікай, у якім бакі прызналі адзін аднаго незалежнымі дзяржавамі[159].

3 сакавіка адбыўся рэфэрэндум па пытаньні незалежнасьці Эстонскай Рэспублікі, у якім узялі ўдзел асобы, якія пражывалі ў Эстоніі да савецкай анексіі і іх нашчадкі, а таксама тыя, хто атрымалі так званыя «зялёныя карткі» Кангрэса Эстоніі[d]. 77,8% прагаласавалых падтрымалі ідэю нацыянальнай незалежнасьці ад СССР[160]. Эстонія байкатавала Ўсесаюзны рэферэндум аб захаваньні Саюзу ССР, які адбыўся 17 сакавіка, але ў паўночна-ўсходніх раёнах, населеныя пераважна расейцамі, мясцовыя ўлады арганізавалі галасаваньне[161].

20 жніўня 1991 году, на наступны дзень пасьля спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве, Вярхоўны Савет Эстоніі прыняў рэзалюцыю «Аб дзяржаўнай незалежнасьці Эстоніі». 23 жніўня ў Таліне была зрынута з пастамэнту статуя Леніна, якая стаяла перад будынкам Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Эстоніі[162]. 6 верасьня Дзяржаўны Савет СССР афіцыйна прызнаў незалежнасьць Эстоніі. Паводле афіцыйнай пазыцыі Эстоніі, 20 жніўня 1991 году была адноўлена незалежнасьць Эстонскай Рэспублікі, абвешчанай 24 лютага 1918 году[163]. 17 верасьня 1991 году Эстонія стала паўнапраўным сябрам ААН[91][164]. Грамадзянства і ўласнасьць у Эстонскай Рэспубліцы былі адноўлены на аснове правапераемнасьці[165].

Незалежная Эстонія

рэдагаваць

28 чэрвеня 1992 году на рэфэрэндуме была прынята 4-я канстытуцыя Эстоніі[e], якая дэкляравала пераемнасьць у адносінах да дзяржавы, анэксаванай у 1940 годзе Савецкім Саюзам, і пацьвярджала аднаўленьне Эстонскай Рэспублікі шляхам рэстытуцыі і вяртаньня да дзяржаўнага ладу, які дзейнічаў да 1940 году[166]. Апошнія часткі расейскага войска былі выведзеныя з краіны 31 жніўня 1994 году[167][168][169]. У Эстоніі засталося каля 10 тысячаў былых расейскіх афіцэраў, а цяпер пэнсіянэраў, і чальцоў іхніх сем’яў. Істотная частка (звыш 400 тысячаў чалавек, пераважна этнічныя расейцы) былых савецкіх грамадзянаў, якія перасяліліся пасьля анэксіі 1940 году, засталася без грамадзянства. Заканадаўства аб грамадзянстве стала прычынай крытыкі Эстоніі з боку міжнародных арганізацыяў і абвастрэньня стасункаў з Расеяй[170]. Нягледзячы на істотнае скарачэньне ліку неграмадзянаў (менш за 90 тыс. на 2014 год[171]), гэтая праблема некаторымі назіральнікамі лічыцца актуальнай і цяпер[130].

Фрагмэнтаваная партыйная сыстэма, якая ўключала ў сябе вялікую колькасьць партыяў, зьяўлялася на мяжы стагодзьдзяў крыніцай палітычнае нестабільнасьці[170]. На выбарах, што адбыліся ў сакавіку 1999, у склад парлямэнту ўвайшлі прадстаўнікі 7 партыяў. У кастрычніку 2001 парлямэнт рэспублікі абраў прэзыдэнтам краіны былога старшыню Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Эстонскай ССР Арнольда Руйтэля, у верасьні 2006 яго зьмяніў Тоомас Ільвэс[130].

Урад Эстоніі арыентаваўся на Захад і мкнуўся інтэгравацца ў эўрапейскія структуры[130]. У красавіку 2004 году Эстонія стала сябрам НАТО, а 1 траўня таго ж году разам зь іншымі сям’ю дзяржавамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Кіпрам і Мальтай уступіла ў Эўрапейскі зьвяз[18][166].

У той жа пэрыяд краіны Захаду пацьвердзілі нязьменнасьць сваёй ацэнкі гістарычным падзеям 1940—1991 гадоў. У траўні — ліпені 2005 году Сэнат і Кангрэс ЗША прынялі рэзалюцыі, у якіх патрабавалі прызнаньня Расеяй факту акупацыі балтыйскіх краінаў[172][173][174]. 22 чэрвеня 2005 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю па пытаньні выкананьня Расеяй умоваў сяброўства ў гэтай арганізацыі. У пункце 14-IV рэзалюцыі ПАРЭ патрабуе тэрміновай выплаты кампэнсацыі ахвярам акупацыі балтыйскіх дзяржаваў[175][176].

Са свайго боку Расея высунула прэтэнзіі Эстоніі ў частцы дыскрымінацыі некарэннага насельніцтва, у першую чаргу этнічных расейцаў, а таксама ў спробах рэвізіі вынікаў Другой сусьветнай вайны. 26—29 красавіка 2007 году адбыліся масавыя акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня ў Таліне і гарадох павету Іда-Вірумаа (дзе большасьць насельніцтва складаюць расейскія мігранты), справакаваныя дзеяньнямі ўраду Эстоніі па пераносе помніку «Воіну-вызваліцелю» («Бронзавы жаўнер») зь пераносам на могілкі вайсковага пахаваньня. Наступныя хваляваньні ў Таліне суправаджаліся пагромамі і рабаваньнямі[177][178].

 
Дынаміка рэальнага ВУП Эстоніі (2000—2011)

Эстонская эканоміка з 1991 па 2010 год кардынальна зьмянілася: былі праведзены лібэралізацыя, стабілізацыя, прыватызацыя, структурныя і інстытуцыянальныя рэформы[179]. З усіх былых савецкіх рэспублік Эстонія ў 2003 годзе першай аднавіла ўзровень ВУП 1991 году[180]. У той жа час эканамічныя рэформы, якія праводзіліся ўвесь пэрыяд пасьля здабыцьця незалежнасьці, сталі прычынай сацыяльных праблемаў, стварыўшы вялікую дыфэрэнцыяцыю паміж палітычнай і эканамічнай элітай і неабароненымі плястамі насельніцтва, нягледзячы на шэраг пазытыўных вынікаў у сацыяльнай сфэры: павышэньне заработнай платы, паляпшэньне становішча беспрацоўных, пэнсійная рэформа[170]. У 2008—2009 гадох эстонская эканоміка істотна пацярпела ад сусьветнага крызісу, але ўжо ў 2010 пачаўся новы эканамічны рост[181][182]. У гэтым жа годзе Эстонія першай сярод постсавецкіх краінаў стала паўнапраўным сябрам АЭСР[183]. З 1 студзеня 2011 году Эстонія адмовілася ад нацыянальнай валюты і перайшла на эўра, стаўшы першай постсавецкай краінай, якая адмовілася ад нацыянальнай валюты на карысьць эўра.

Пэрыяды эстонскай гісторыі

рэдагаваць

Рознымі колерамі паказаны пэрыяды ўваходжаньня тэрыторыяў, якія належаць сучаснай Эстоніі, у склад розных дзяржаваў, і пэрыяды незалежнасьці.

  1. ^ Рэпатрыяваліся ў 1940-м годзе.
  2. ^ Эмігравалі ў 1943—1944-м
  3. ^ Эвакуяваныя або загінулі ў часе Галакосту
  4. ^ умовай атрыманьня карткі была вусновая заява аб падтрымцы незалежнасьці Эстонскай Рэспублікі
  5. ^ 1-я — 1920, 2-я — 1934, 3-я — 1938 — без уліку савецкіх
  1. ^ Siim Veski and other. Early Holocene coastal settlements and palaeoenvironment on the shore ofthe Baltic Sea at Parnu, southwestern Estonia  (анг.) // Quaternary International. — Elsevier, 2005. — Т. 130. — С. 75–85. — ISSN 1040-6182.
  2. ^ Kriiska A. The Chronology of the Estonian Stone Age // Stone age Settlement and Economic Processes in the Estonian Coastal Area and Islands. — University of Helsinki. — ISBN 951-45-9858-X
  3. ^ Subrenat 2004. С. 23-27.
  4. ^ Taagepera R. 1993. С. 11.
  5. ^ Крийска А., Тваури А. (15.03.2010) Каменный век. ЭстонікаПраверана 29-9-2013 г.
  6. ^ а б Советская историческая энциклопедия 1976. С. 603—606.
  7. ^ Каменныя могільнікі // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  8. ^ Первобытнообщинный строй // Советская Эстония. Энциклопедический справочник. — Таллин: Валгус, 1979.
  9. ^  Marcantonio, Angela. The Uralic language family: facts, myths and statistics. — Oxford, UK: 2002. — P. 21—23. — ISBN 0-631-23170-6
  10. ^ Collinder B. An Introduction to the Uralic Languages. — University of California Press, 1975. — P. 12. — 167 p..
  11. ^ Брей У. Балты // Археологический словарь / Редкол.: В. П. Алексеев (отв. ред.) и др. — М.: Прогресс, 1990. — 366 с.
  12. ^ Taagepera R. 1993. С. 13.
  13. ^ а б в г д Baltic states // Encyclopædia Britannica.
  14. ^ Жеребцов И. Л. Климат в древней истории финно-угорских народов // Известия Коми научного центра УРО РАН. — Сыктывкар: 2010. — В. 1. — С. 87—92.
  15. ^ Крийска А., Тваури А. (15.03.2010) Железный век. ЭстонікаПраверана 29-9-2013 г.
  16. ^ Артыкул Мааканд, Большой энциклопедический словарь.
  17. ^ Taagepera R. 1993. С. 14.
  18. ^ а б в г д е ё ж Даты эстонскай гісторыі. Амбасада Эстоніі ў Маскве. Праверана 27-9-2013 г.
  19. ^ Toivo Miljan 2004. С. 1.
  20. ^ Tuchtenhagen R. 2005. С. 8.
  21. ^ Адносіны са Старажытна-Рускай дзяржавай Histrodamus. НКА Цэнтар Жывой Гісторыі Эстоніі. Праверана 1-4-2014 г.
  22. ^ Кала Т. (06.10.2009) Источники. ЭстонікаПраверана 01-10-2013 г.
  23. ^ а б в Кала Т. (06.10.2009) Завоевания и формирование нового административного деления. ЭстонікаПраверана 1-10-2013 г.
  24. ^ Toivo Miljan 2004. С. 2-3.
  25. ^ Вареп Э. Ф., Тармисто В. Ю. Эстония / М. И. Ростовцев. — М.: Мысль, 1967. — С. 189. — 253 с.
  26. ^ а б в Estonia. German conquest
  27. ^ Taagepera R. 1993. С. 18.
  28. ^ 1976. С. 607—608.
  29. ^ Toivo Miljan 2004. С. 5.
  30. ^ Toivo Miljan 2004. С. 6.
  31. ^ Tuchtenhagen R. 2005. С. 24.
  32. ^ а б 1976. С. 609.
  33. ^ а б в г Эстонія ў энцыкляпэдыі «Кругасьвет»
  34. ^ а б Taagepera R. 1993. С. 19.
  35. ^ 1976. С. 609—610.
  36. ^ Кала Т. (08.10.2009) Старая Ливония в XV в. Аристократия, духовенство, крестьяне. ЭстонікаПраверана 12-4-2014 г.
  37. ^ а б 1976. С. 610.
  38. ^ Toivo Miljan 2004. С. 7.
  39. ^ Кала Т. (08.10.2009) Развитие городов в XIV—XV вв. Церковная жизнь в городах. ЭстонікаПраверана 12-4-2014 г.
  40. ^ Рэфармацыя ў Эстоніі Histrodamus. НКА Цэнтар Жывой Гісторыі Эстоніі (2010). Праверана 15-4-2014 г.
  41. ^ Кала Т. (08.10.2009) Религиозная жизнь в конце Средневековья. Реформация. ЭстонікаПраверана 13-4-2014 г.
  42. ^ а б в г Taagepera R. 1993. С. 22.
  43. ^ Королюк В. Д. Ливонская война: к истории внешней политики Русского централизованного государства во 2-й половине XVI века. — АН СССР, 1954.
  44. ^ а б Кыйв Л. (06.10.2009) Шведские, датские, русские и польские войны из-за Эстонии/. ЭстонікаПраверана 30-9-2013 г.
  45. ^ а б Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  46. ^ Кыйв Л. (26.11.2009) Эстония, разделенная между Швецией, Польшей и Данией. ЭстонікаПраверана 4-10-2013 г.
  47. ^ Кыйв Л. (08.10.2009) Эстония в составе Шведского королевства. 1629 —1710 гг.. ЭстонікаПраверана 3-5-2014 г.
  48. ^ Taagepera R. 1993. С. 25-26.
  49. ^ Taagepera R. 1993. С. 25.
  50. ^ Taagepera R. 1993. С. 26.
  51. ^ а б Toivo Miljan 2004. С. 169.
  52. ^ а б Юрйо И. (25.10.2009) Население: этнический и сословный состав. ЭстонікаПраверана 30-9-2013 г.
  53. ^ Taagepera R. 1993. С. 27.
  54. ^ а б в г Baltic states. Russian hegemony
  55. ^ Юрйо И. (25.10.2009) Остзейский особый порядок. ЭстонікаПраверана 28-6-2014 г.
  56. ^ Титульный лист первой библии на эстонском языке, вышедшей в 1739 г.. ЭстонікаПраверана 20-4-2014 г.
  57. ^ Юрйо И. (25.10.2009) Влияния пиетизма и братств. ЭстонікаПраверана 28-6-2014 г.
  58. ^ Юрйо И. (25.10.2009) Просвещение и просвещенный абсолютизм. ЭстонікаПраверана 28-6-2014 г.
  59. ^ Taagepera R. 1993. С. 29.
  60. ^ Kristiina Ross. Eduard Ahrens (1803—1863) (эст.). EEVA. Праверана 1-6-2014 г.
  61. ^ Юрйо И. (25.10.2009) Движение за смену вероисповедания и завершающая аграрная реформа. ЭстонікаПраверана 28-6-2014 г.
  62. ^ 1976. С. 614.
  63. ^ Neil Taylor 2010. С. 15-16.
  64. ^ а б Роля нацыянальнай інтэлігенцыі ў фармаваньні этнічнай самасьвядомасьці народаў Прыбалтыкі. Расейскі этнаграфічны музэйПраверана 1-6-2014 г.
  65. ^ Neil Taylor 2010. С. 16.
  66. ^ а б Карьяхярм Т. (29.04.2010) Период русификации. ЭстонікаПраверана 17-2-2014 г.
  67. ^ Копытин И. Эстонская национальная дивизия в составе Российской армии // Очерки об истории Эстонской армии 1918-1940 гг. — Таллин: Tribune, 2011. — ISBN 9789949216819
  68. ^ Крёэнстрём М. (08.10.2009) Эстонцы в царской армии. ЭстонікаПраверана 18-5-2014 г.
  69. ^ Estonian national awakening
  70. ^ Карьяхярм Т. (29.04.2010) Революция 1905 г. и возникновение политических партий. ЭстонікаПраверана 17-2-2014 г.
  71. ^ Паюр А. (07.11.2009) Губернский комиссар. ЭстонікаПраверана 30-9-2013 г.
  72. ^ Паюр А. (06.11.2009) Земский совет. ЭстонікаПраверана 30-9-2013 г.
  73. ^ Крёэнстрём М. (08.10.2009) Эстонские национальные воинские части в российской армии (1917 – 1918). ЭстонікаПраверана 30-9-2013 г.
  74. ^ Розенталь Р. (26.10.2009) Первая мировая война. ЭстонікаПраверана 30-9-2013 г.
  75. ^ Michael B. Barrett. Operation Albion: The German Conquest of the Baltic Islands. — Indiana University Press, 2008. — ISBN 9780253003539
  76. ^ Эстляндская трудовая коммуна // Большая советская энциклопедия. — 1969-1978.
  77. ^ К. Сииливаск, А. Либман. Революция, гражданская война и иностранная интервенция в Эстонии (1917-1920). — Ээсти раамат, 1988. — С. 350. — 716 с. — ISBN 9785450004556
  78. ^ Жоосеп Саат, Карл Сииливаск. Великая Октябрьская социалистическая революция в Эстонии. — Ээсти раамат, 1977. — С. 372. — 394 с.
  79. ^ Маніфэст незалежнасьці. Сайт Прэзыдэнта Эстоніі. Праверана 2-1-2014 г.
  80. ^ Kudas meil hertsogiriiki tehti // Päewaleht. Nr. 23. 12. nowembril 1918
  81. ^ Паюр А. (08.10.2009) Балтийское герцогство. ЭстонікаПраверана 25-9-2013 г.
  82. ^ Розенталь Р. (26.10.2009) Первая мировая война. ЭстонікаПраверана 1-4-2014 г.
  83. ^ а б в г Розенталь Р. (26.10.2009) Эстонская Освободительная война. ЭстонікаПраверана 18-3-2014 г.
  84. ^ Крёэнстрём М. Эстонские офицеры на фронтах гражданской войны в России // TUNA. — Тарту — Таллин: Национальный архив, 2010. — С. 26. — ISSN 1736-4558.
  85. ^ Граф М. Эстония и Россия 1917—1991: Анатомия расставания. — Таллин: Арго, 2007. — С. 193. — ISBN 9789949415984
  86. ^ Розенталь Р. (8.10.2009) Северо-Западная армия. ЭстонікаПраверана 15-3-2014 г.
  87. ^ Нутт М. (06.10.2010) Первая конституция Эстонской Республики (1920—1933 гг.). ЭстонікаПраверана 15-3-2014 г.
  88. ^ Rauch G. Die Geschichte der baltischen Staaten (München: Deutsche Taschenbuch Verlag, 1990, s. 82
  89. ^ а б Паюр А. Три перелома во внутренней политике Эстонии (1918–1934) // TUNA. — Тарту - Таллин: Национальный архив, 2010. — С. 45-58. — ISSN 1736-4558.
  90. ^ Бромлей Ю. В. Актуальные проблемы национальных отношений в свете новой конституции СССР: материалы к Всесоюзной научной конференции. — Институт истории СССР, 1979. — С. 97. — 219 с.
  91. ^ а б Estonia's history (анг.). Estonia.eu. Праверана 27-9-2013 г.
  92. ^ Хийо Т. (8.10.2009) Попытка коммунистического переворота 1 декабря 1924 года. ЭстонікаПраверана 3-1-2014 г.
  93. ^ Baltic states. Independent statehood. Economy
  94. ^ Леймус И. (13.11.2009) Деньги в Эстонии в ХХ веке. ЭстонікаПраверана 15-3-2014 г.
  95. ^ Советско-эстонские договоры 1920, 1932, 1939 // Советская историческая энциклопедия / гл. ред. Е. М. Жуков. — М.: «Советская энциклопедия», 1971. — Т. 13.
  96. ^ Пронин А. А. Советско-германские соглашения 1939 г. Истоки и последствия // Международный исторический журнал. — 2000.
  97. ^ Паюр А. (26.11.2009) Годы Великого Кризиса. ЭстонікаПраверана 18-3-2014 г.
  98. ^ а б Паюр А. (26.11.2009) Годы авторитарного режима. ЭстонікаПраверана 23-3-2014 г.
  99. ^ Раукас А. Эстония. Энциклопедический справочник. — Таллин: Изд. Эстонской энциклопедии, 2008. — С. 320. — 766 с.
  100. ^ Рэспубліка Эстонія. runivers.ru. Праверана 14-10-2013 г.
  101. ^ Кульков Е. Н. Война 1941-1945 гг. Факты и документы. — ОЛМА Медиа Групп, 2011. — С. 17. — 496 с. — ISBN 9785373039550
  102. ^ Tauber J. 2012. С. 24-25.
  103. ^ John Hiden, Patrick Salmon 1994. С. 110.
  104. ^ Пакт о взаимопомощи между СССР и Эстонской Республикой // Полпреды сообщают… — М.: Международные отношения, 1990. — С. 62—64
  105. ^ Зубкова Е. Ю. 2008. С. 99.
  106. ^ а б Варес П. На чаше весов: Эстония и Советский Союз, 1940 год и его последствия. — Таллин: Евроуниверситет, 1999. — 446 с. — ISBN 9985-9209-1-0
  107. ^ а б Семиряга М. И. Глава 4. Тревожное лето. 1. На Балтике прохладно // Тайны сталинской дипломатии 1939—1941. — Москва: Высшая школа, 1992. — 303 с. — ISBN 5-06-002525-X
  108. ^ Зубкова Е. Ю. 2008. С. 80—84.
  109. ^ а б Estonia 1940-1945: Reports of the Estonian International Commission for the Investigation of Crimes Against Humanity / ed. T. Hiio, M. Maripuu, I. Paavle. — Tallinn: Estonian Foundation for the Investigation of Crimes gainst Humanity, 2005. — P. 79-98. — 1357 p.. — ISBN 978-9949130405
  110. ^ Taagepera R. De-choicing of elections: July 1940 in Estonia  (анг.) // Journal of Baltic Studies. — Fall 1983. — Т. 14. — С. 215—246.
  111. ^ Baltic states (2007). Encyclopædia Britannica
  112. ^ Зубкова Е. Ю. 2008. С. 85—91.
  113. ^ Taagepera R. 1993. С. 62.
  114. ^ Tauber J. 2012. С. 27.
  115. ^ Миронов Н. В. Правовое регулирование внешних сношений СССР, 1917-1970 гг. — Международные отношения, 1971. — С. 129. — 294 с.
  116. ^ Зубкова Е. Ю. 2008. С. 98.
  117. ^ Baltic states. Soviet occupation(недаступная спасылка)
  118. ^ Estonia у энцыкляпэдыі «Калюмбія», 2000
  119. ^ Мягков М. Ю. В поисках будущего: американская оценка участия СССР в послевоенном устройстве Европы 1941—1945 гг. // Вестник МГИМО (У) МИД РФ. — 2008. — № 3.
  120. ^ Комментарий Департамента информации и печати МИД России в отношении «непризнания» вступления прибалтийских республик в состав СССР. Посольство Российской Федерации в Латвийской республике (7 траўня 2005 году). Праверана 06-06-2014 г.
  121. ^ Мялксоо Л. Советская аннексия и государственный континуитет: международно-правовой статус Эстонии, Латвии и Литвы в 1940—1991 гг. и после 1991 г.. — Тарту: Издательство Тартуского университета, 2005. — С. 149—154. — 399 с. — ISBN 9949–11–144–7
  122. ^ а б John Hiden & other. The Baltic Question During the Cold War. — Routledge, 2008. — P. 119. — 224 p.. — ISBN 9781134197309
  123. ^ Гурьянов А.Э. Масштабы депортации населения в глубь СССР в мае-июне 1941 г.. НИПЦ «Мемориал»Праверана 8-6-2014 г.
  124. ^ Дзяржаўная канцылярыя (2 студзеня 2014) Дзяржаўныя сьвяты і знамянальныя даты. Дэпартамэнт дзяржаўнай інфасыстэмы. Праверана 28-6-2014 г.
  125. ^ Subrenat Jean-Jacques 2004. С. 139.
  126. ^ Кузнецов С., Курилов И., Нетребский Б. Вооружённое националистическое подполье в Эстонии в 40-50-х годах // Известия ЦК КПСС. 1990. № 8, с. 171
  127. ^ Под грифом «Judenfrei»: Холокост на территории оккупированной нацистами Эстонии, 1941—1944. Таллин: Еврейская община Эстонии, 2009; с. 9-11
  128. ^ Марипуу М. (02.12.2009) Немецкая оккупационная власть в Эстонии. ЭстонікаПраверана 21-4-2014 г.
  129. ^ Пра ўдзел эстонскага легіёна СС у ваенных злачынствах у 1941—1945 гг. і спробах перагляду ў Эстоніі прысуду Нюрнбэрскага трыбунала. Міністэрства замежных справаў Расейскай Федэрацыі (13.02.2004). Праверана 28-6-2014 г.
  130. ^ а б в г д е ё Эстонія ў энцыкляпэдыі «Кругасьвет»
  131. ^ а б John Hiden, Patrick Salmon 1994. С. 130.
  132. ^ а б в г д е Estonian International Commission for Investigation of Crimes Against Humanity Этап III — Оккупация Эстонии Советским Союзом с 1944 года. The Estonian Institute of Historical Memory. Праверана 8-4-2014 г.
  133. ^ 1976. С. 624—625.
  134. ^ Таннберг Т. (04.12.2009) Территория и административное деление ЭССР. ЭстонікаПраверана 4-11-2013 г.
  135. ^ Страны и народы: научно-популярное географо-этнографическое издание в 20 томах / отв. ред. Г. М. Лаппо. — М.: Мысль, 1984. — Т. Советский Союз. Прибалтика. Белоруссия. Украина. Молдавия. — С. 26.
  136. ^ Зубкова Е. Ю. 2008. С. 303—318.
  137. ^ Taagepera R. 1993. С. 83.
  138. ^ Зубкова Е. Ю. 2008. С. 256.
  139. ^ а б John Hiden, Patrick Salmon 1994. С. 129.
  140. ^ Депортации из Эстонии в 1941 г. и 1949 г. Посольство Эстонии в Москве
  141. ^ Aleksandr R Djukov. Deporteerimised Eestis : kuidas see toimus tegelikult. — Tallinn: Tarbeinfo OÜ, 2009. — С. 129. — 208 с.
  142. ^ Зубкова Е. Ю. 2008. С. 182, 255.
  143. ^ Президент Эстонии Арнольд Рюйтель. Разве мы восхваляем нацизм?. Аргументы и факты № 12 (1273) от 23.03.2005. Праверана 28-6-2014 г.
  144. ^ Subrenat Jean-Jacques 2004. С. 137.
  145. ^ Хийо Т. (02.12.2009) Завоевание Эстонии Красной армией в 1944 г.. ЭстонікаПраверана 14-5-2014 г.
  146. ^ 23 августа 1939 года: общеевропейский день памяти жертв всех тоталитарных и авторитарных режимов. Посольство Эстонии в Москве. Праверана 1-7-2014 г.
  147. ^ Леймус И. (13.11.2009) Эстонская ССР как советская союзная республика. ЭстонікаПраверана 16-2-2014 г.
  148. ^ Subrenat Jean-Jacques 2004. С. 142—143.
  149. ^ John Hiden, Patrick Salmon 1994. С. 131.
  150. ^ Таннберг Т. (19.02.2010) Командная экономика и ее последствия. ЭстонікаПраверана 21-5-2014 г.
  151. ^ «Письмо сорока». ЭстонікаПраверана 16-2-2014 г.
  152. ^ Комментарий Департамента информации и печати МИД России в отношении «непризнания» вступления прибалтийских республик в состав СССР. Посольство России в Латвии. Праверана 1-7-2014 г.
  153. ^ Ineta Ziemele. Baltic Yearbook of International Law. — Martinus Nijhoff Publishers, 2003. — Т. 3. — P. 156. — 361 p.. — ISBN 9789004137462
  154. ^ Europarliament 13-01-1983 — фатакопія, On January 13, 1983, the European Parliament adopted the following resolution regarding the Baltic States — тэкст рэзалюцыі (анг.)
  155. ^ Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Эстоніі: Выкапні
  156. ^ Лийвик О. (07.11.2009) Фосфоритная война. ЭстонікаПраверана 5-4-2014 г.
  157. ^ Хийо Т. (08.10.2009) Хозрасчетная Эстония. ЭстонікаПраверана 5-4-2014 г.
  158. ^ а б Вярэ Э. (11.02.2010) Переломные годы. ЭстонікаПраверана 6-4-2014 г.
  159. ^ Дагаворы пра асновы міждзяржаўных адносін РСФСР — Эстонія — Латвія. РІА НавіныПраверана 1-7-2014 г.
  160. ^ Вярэ Э. (11.02.2010) Путь к независимости. ЭстонікаПраверана 3-1-2014 г.
  161. ^ Маркедонов С. М. (1 красавіка 2011) Референдум распада (рас.). Полит.ру. Праверана 15 сакавіка 2014 г.
  162. ^ По Ленинским местам: смотрите, где в Эстонии ещё остались памятники вождю мирового пролетариата. Postimees.ru (23 красавіка 2013). Праверана 1-7-2014 г.
  163. ^ Прэзыдэнт Рэспублікі 22-я гадавіна аднаўленьня незалежнасьці Эстонскай Рэспублікі 20 жніўня 2013 г., ружоўнік у Кадрыёргу. Сайт прэзыдэнта Эстоніі. Праверана 2-1-2014 г.
  164. ^ Даведнік па практыцы Савету Бясьпекі—Дадатак за 1989—1992 гады, ААН
  165. ^ Будущему гражданину Эстонской Республики / Редактор: Кярт Янес-Капп. — 2. — Таллин: Фонд интеграции и миграции "Наши люди", 2010. — С. 12. — ISBN 978-9949-9083-5-6
  166. ^ а б Нутт М. (6.10.2010) Восстановление независимости и четвертая конституция (1992-…). ЭстонікаПраверана 3-1-2014 г.
  167. ^ В Эстонии хотят отмечать день окончания оккупации 31 августа. Postimees (31 августа 2012). Праверана 3-1-2014 г.
  168. ^ 31 августа всем надо праздновать День свободной Эстонии - эстонский министр сказал. Портал русской общины Эстонии (31.08.2013). Праверана 3-1-2014 г.
  169. ^ Эстония намерена отмечать 31 августа день окончания российской оккупации. Росбалт.ру (01.09.2012). Праверана 3-1-2014 г.
  170. ^ а б в Эстонія ў энцыкляпэдыі «Larousse»
  171. ^ Citizenship (анг.). estonia.eu (1 March 2014). Праверана 29-6-2014 г.
  172. ^ Сенат США принял резолюцию с требованием к России признать и принести извинения за «незаконную оккупацию и аннексию» Латвии, Литвы и Эстонии. E-xecutive (20.05.2005). Праверана 9-2-2014 г.
  173. ^ Сенат США принял резолюцию с требованием к России извиниться за оккупацию и аннексию стран Балтии. newsru.com (20 мая 2005). Праверана 9-2-2014 г.
  174. ^ Конгресс США потребовал от России признать «незаконную оккупацию и аннексию» СССР стран Балтии. newsru.com (22 июля 2005). Праверана 9-2-2014 г.
  175. ^ Черкасов А. (27 июня 2005) Документы, принятые на сессии ПАСЕ 22 июня 2005 года. Ежедневный Журнал. Праверана 18-12-2013 г.
  176. ^ 22 июня 2005 года в Страсбурге на сессии ПАСЕ рассматривался вопрос о соблюдении России обязательств, принятых на себя при вхождении в Совет Европы. МемориалПраверана 18-12-2013 г.
  177. ^ У Эстоніі пракурор адмовіўся ад абвінавачваньня абаронцы Бронзавага жаўнера ў арганізацыі беспарадкаў. NEWSru.com (9 января 2009). Праверана 12-5-2014 г.
  178. ^ На Вайсковых могілках у Таліне апаганілі Бронзавага салдата. Известия (2012). Праверана 8-6-2014 г.
  179. ^ Islam, Shafiqul, Conclusion: Problems of Planning a Market Economy, New York: Council on Foreign Relations Press, 1993, з.183-184
  180. ^ Вашанов В. А. Двадцать лет после распада // Независимая газета. — 11.11.2011.
  181. ^ Тере Й. МВФ: Эстония хорошо справилась с кризисом // The Baltic Course. — 26.03.2010.
  182. ^ ВУП вырас летась на 3,1%. Postimees (11. март 2011). Праверана 22-5-2014 г.
  183. ^ З сённяшняга дня Эстонія — паўнапраўны сябра АЭСР. Міністэрства замежных справаў Эстоніі (09.12.2010). Праверана 21-5-2014 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Subrenat Jean-Jacques. Estonia: identity and independence. — Amsterdam: Rodopi, 2004. — 320 p.. — ISBN 978-9042008908
  • А. Мяэсалу, Т. Лукас, М. Лаур, Т. Таннберг. История Эстонии. Ч.1. Таллинн, Авита, 1997
  • Советская историческая энциклопедия / гл. ред. Е. М. Жуков. — М.: «Советская энциклопедия», 1976. — Т. 16. — С. 604—633. — 1002 с. — 56 000 ас.
  • Зубкова Е. Ю. Прибалтика и Кремль. 1940-1953. — М.: Российская политическая энциклопедия, 2008. — 351 с. — 2000 ас. — ISBN 978-5-8243-0909-6
  • Neil Taylor. Estonia. — Bradt Travel Guides, 2010. — 296 p.. — ISBN 9781841623207
  • Toivo Miljan. Historical Dictionary of Estonia. — Scarecrow Press, 2004. — 624 p.. — ISBN 9780810865716
  • Rein Taagepera. Estonia: Return to Independence. — Boulder, CO: Westview Press, 1993. — 288 p.. — ISBN 9780813317038
  • Romuald J. Misiunas, Rein Taagepera. The Baltic States, Years of Dependence, 1940-1990. — University of California Press, 1993. — 400 p.. — ISBN 9780520082274
  • John Hiden, Patrick Salmon. The Baltic Nations and Europe: Estonia, Latvia and Lithuania in the Twentieth Century. — London: Routledge, 1994. — 240 p.. — ISBN 978-0582256507
  • Tuchtenhagen R. Geschichte der baltischen Länder. — München: C.H. Beck, 2005. — ISBN 9783406508554
  • Tauber J. Die Geschichte der baltischen Staaten bis 1945  (ням.) // Die politischen Systeme der baltischen Staaten: Eine Einführung. — VS Verlag für Sozialwissenschaften, 2012. — ISBN 978-3531195551. — DOI:10.1007/978-3-531-19556-8_2

Фільмаграфія

рэдагаваць
Мастацкія фільмы
Дакумэнтальныя фільмы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гісторыя Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў