Часовы ўрад Эстоніі
Часовы ўрад Эстоніі (па-эстонску: Eesti Ajutine Valitsus) быў сфармаваны 24 лютага 1918 Камітэтам выратаваньня, абраным Маапяевам — сходам Эстляндзкай губэрні. У склад Часовага ўраду ўвайшлі Канстантын Пятс (старшыня), Юры Вільмс (міністар юстыцыі), Яан Поска (міністар замежных справаў), Юхан Кук (міністар фінансаў), Яан Рамат (міністар харчаваньня і сельскай гаспадаркі), Андрэс Лярка (міністар вайны), Вілем Масік (міністар працы і сацыяльнага забесьпячэньня), Фэрдынанд Пэтэрсэн (міністар дарог) і Пэтэр Пыльд (міністар адукацыі)[1].
Асноўнымі задачамі Часовага ўраду былі лабісцкая дзейнасьць дзеля дыпляматычнага прызнаньня незалежнасьці Эстоніі, супрацьстаяньне нямецкай акупацыі і падрыхтоўка выбараў у Эстонскі ўстаноўчы сход.
Неўзабаве Эстонія была акупаваная нямецкімі войскамі, і краіна трапіла пад адміністрацыйны кантроль Обэр Осту. У выніку нямецкае рэвалюцыі і ейнае капітуляцыі ў I сусьветнай вайне 11 лістапада[2] акупанты 19 лістапада фармальна перадалі ўладу ў Эстоніі ў рукі Эстонскага часовага ўраду[3].
Часовы ўрад склаў свае паўнамоцтвы 8 траўня 1919 року ў сувязі з скліканьнем 23 красавіка Эстонскага ўстаноўчага сходу.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Toivo Miljan. Historical Dictionary of Estonia. — Scarecrow Press, 2004. — ISBN 978-0-8108-4904-4
- ^ C. Kortmann, J. Fleuren. Constitutional Law of 10 EU Member States. — Kluwer, 2004. — ISBN 978-90-13-03468-4
- ^ Andres Kasekamp. The Radical Right in Interwar Estonia. — Macmillan, 2000. — ISBN 978-0-312-22598-8