Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР, па-ангельску: Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD) — гэта міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае разьвітыя краіны, што прызнаюць прынцыпы дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Яна была створаная ў 1948 годзе як Арганізацыя эўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (АЭЭС) дзеля дапамогі рэалізацыі Пляну Маршала па рэканструкцыі Эўропы пасьля Другой сусьветнай вайны. Пазьней удзел у арганізацыі быў дазволены і для неэўрапейскіх краінаў, і ў 1961 годзе АЭЭС была ператвораная ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця
па-ангельску: Organisation for Economic Co-operation and Development

     Дзяржавы-заснавальніцы

     Далучыліся пазьней

Абрэвіятура АЭСР
Дэвіз Дзеля больш моцнай, здаровай і справядлівай сусьветнай гаспадаркі
Дата ўтварэньня 16 красавіка 1948 (76 гадоў таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штаб-кватэра Парыж, Францыя
Сяброўства 34 дзяржавы
Афіцыйныя мовы ангельская, француская
Генэральны сакратар Хасэ Гурыя
Сайт www.oecd.org
Колішняя назва Арганізацыя эўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (да 30 верасьня 1961 г.)

Мэты і дзейнасьць

рэдагаваць
 
Плякат у падтрымку Пляну Маршала

Арганізацыя яўляе сабой плятформу для ўрадаў для абмену досьведам, дыскусіі па актуальных пытаньнях, каардынацыі ўнутранай і зьнешняй палітыкі. Гэта міжнародны форум для пабудовы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і ўрадамі, выпрацаваньня базы для двух- і шматбаковых пагадненьняў.

Арганізацыяй абмену інфармацыі і аналізам займаецца сакратарыят АЭСР у Парыжы, які зьбірае інфармацыю, займаецца маніторынгам, аналізам, прагнозам эканамічнага разьвіцьця. Таксама сакратарыят займаецца дасьледваньнямі грамадзтва і дасьледваньнямі эканамічных мадэляў, экалёгіі, агрыкультуры, падаткаў і іншых сфэраў.

АЭСР закліканая спрыяць урадам у падвышэньні ўзроўню жыцьця праз эканамічны рост, забесьпячэньне фінансавай стабільнасьці, інвэстыцыі, разьвіцьцё гандлю, тэхналёгій, прадпрымальніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Яна дапамагае забясьпечваць арганічнасьць эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця, а таксама абароны навакольнага асяродзьдзя.

Ужо больш за 40 гадоў АЭСР зьяўляецца адной з буйнешых і найбольш надзейных крыніцаў параўнальнай статыстычнай інфармацыі і аналізу. Базы дадзеных АЭСР ахопліваюць сыстэму нацыянальных рахункаў, розныя эканамічныя індыкатары, працоўная сіла, міграцыя, гандаль, энэргетыка, ахова здароўя, прамысловасьць, падаткі, адукацыя, навакольнае асяродзьдзе. Шмат матэрыялаў па дасьледваньнях і аналізу публікуецца ў інтэрнэце і друку выдавецтвам OECD Publishing[1].

За апошняе дзесяцігодзьдзе АЭСР таксама актыўна наладжвала супрацоўніцтва зь бізнэсам, прафэсійнымі зьвязамі і іншымі прадстаўнікамі грамадзкай супольнасьці.

Сярод іншага, АЭСР актыўна займаецца праблемай карупцыі. У лютым 1999 году ўступіла ў сілу Канвэнцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй.

Генэральны сакратар

рэдагаваць

З 1996 году сакратарыят АЭСР узначальваецца канадцам Донам Джонстанам. З чэрвеню 2006 году генэральным сакратаром абраны мэксыканскі эканаміст Хасэ Анхель Ґурыя.

На дадзены момант арганізацыя мае 33 паўнапраўныя сябры. Зь іх 24 апісваюцца ў справаздачы Ўсясьветнага банку за 2003 як краіны з разьвітой рынкавай эканомікай.

Краіны-заснавальнікі (1961):
Далучыліся пазьней (з годам далучэньня):

Мальта падала заяву на ўступленьне 24 верасьня 2005.

Рэспубліка Кітай (Тайвань) мае статус назіральніка ў двух камітэтах АЭСР, але з-за спрэчнага статусу гэтай дзяржавы не зьяўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі.

Камісія Эўрапейскага зьвязу удзельнічае ў працы АЭСР побач з асобнымі краінамі ЭЗ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць