Тарту
Та́рту (па-эстонску: Tartu, па-нямецку: Dorpat i па-швэдзку: Dorpat; у 1030—1224 і ў 1893—1918 Юр’еў) — горад у Эстоніі, у гістарычнай Лівоніі, цэнтар Тартумаа, на рацэ Эмайыгі, другі паводле колькасьці насельніцтва (93 865 чалавек у 2019 годзе) горад краіны, пасьля Таліну. Знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад Таліну.
Тарту | |||||
эст. Tartu | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1030 | ||||
Горад з: | 1224 | ||||
Былыя назвы: | Юр’еў Дорпат (Дэрпт) | ||||
Краіна: | Эстонія | ||||
Павет: | Тартумаа | ||||
Кіраўнік: | Урмас Кляас | ||||
Плошча: | 39 км² | ||||
Вышыня: | 79 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 93 865 чал. (2019)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2406,79 чал./км² (2019) | ||||
этнічны склад: | |||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +372 | ||||
Паштовы індэкс: | 50050–51111 | ||||
Нумарны знак: | T | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°22′48″ пн. ш. 26°43′21″ у. д. / 58.38° пн. ш. 26.7225° у. д.Каардынаты: 58°22′48″ пн. ш. 26°43′21″ у. д. / 58.38° пн. ш. 26.7225° у. д. | ||||
Тарту | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://tartu.ee/ |
У горадзе знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1632 годзе швэдзкім каралём Густавам II Адольфам, і Эстонскі аграрны ўнівэрсытэт.
Гісторыя
рэдагавацьСярэднявечча
рэдагавацьУ 1030 годзе кіеўскі князь Яраслаў заснаваў на месцы сучаснага Тарту фартэцыю Юр’еў. Фартэцыя згарэла, верагодна, у 1061 годзе, на яе месцы былі пабудаваныя новыя ўмацаваньні, захопленыя рыцарамі Ордэну мечаносцаў у 1224 годзе і названыя імі Дорпат. Горад стаў цэнтрам біскупства і важным гандлёвым месцам паміж Ганзай, сябрам якой ён стаў у 1280-х гадох, і Русьсю.
У 1558 годзе Дорпат быў захоплены маскоўцамі, у 1582 годзе ўвайшоў у склад Рэчы Паспалітай, у 1601—1603 гадох быў часова акупаваны Швэцыяй, а ў 1625 годзе адышоў да апошняй на больш працяглы час. У той час абарончыя функцыі выконвала абарончая вежа Доўгі Гэрман.
Пэрыяд швэдзкага панаваньня
рэдагавацьУ 1631 годзе ў Тарту зьявілася першая ў сучаснай Эстоніі друкарня[2]. У 1632 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт (другі ў тагачаснай Швэцыі, пасьля Ўпсальскага). У 1699 годзе ён быў пераведзены ў Пярну і ў 1710 годзе, у сувязі з расейскай акупацыяй, на доўгі час спыніў сваё існаваньне.
З XVIII стагодзьдзя да пачатку Першай сусьветнай вайны
рэдагавацьПадчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1704 годзе горад быў акупаваны расейскім царом Пятром I. Асобы швэдзкай нацыянальнасьці былі гвалтоўна пераселеныя ў Расею, аднак этнічным эстонцам і немцам было дазволена застацца. Дорпат, або як яго сталі называць па-расейску Дэрпт, становіцца цэнтрам павету Ліфляндзкае губэрні. З 1780-х гадоў пацярпеўшы ад шматлікіх войнаў горад адбудоўваецца ў стылі нэаклясыцызму: у прыватнасьці, у 1789 годзе быў узьведзены будынак ратушы, а ў 1809 годзе — будынак ўнівэрсытэту (новы, нямецкамоўны ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1802 годзе).
Міжваенны пэрыяд
рэдагавацьУ 1917 годзе Лівонія была падзеленая паміж Латвіяй і Эстоніяй, і Тарту ўвайшоў у склад апошняй, стаўшы важным культурным і гандлёвым цэнтрам незалежнай краіны. Нягледзячы на істотны прыток у горад этнічных эстонцаў, да 1930-х гадоў найбольшую частку насельніцтва складалі немцы.
У складзе СССР
рэдагавацьУ 1940 годзе Тарту быў акупаваны СССР, у 1941—1944 гадох быў заняты нямецкімі войскамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны пад Тарту знаходзіўся важны савецкі вайсковы аэрадром, таму горад быў закрытым.
У складзе незалежнай Эстоніі
рэдагавацьУ наш час Тарту зьяўляецца значным акадэмічным цэнтрам Эстоніі. У 2019 годзе быў абраны культурнай сталіцай Эўропы 2024 году[3].
Эканоміка
рэдагавацьУ сучасным Тарту разьвітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасьць, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасьць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасьць (бровар A. le Coq). З 2000 году пачалі разьвівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналёгіяў.
Транспарт
рэдагавацьТарту — вузел чыгуначных лініяў і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расеяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.
Адукацыя
рэдагавацьКультура
рэдагавацьМузычна-драматычны тэатар «Ванэмуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музэй (заснаваны ў 1909, у 1940-88 — этнаграфічны музэй Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народу. У Тарту больш за 20 музэяў — мастацкі музэй, музэй спорту; літаратурны музэй ім. Ф. Р. Крэйцвальда, музэй клясычных старажытнасьцяў пры ўнівэрсытэце, заалягічны муэей з аддзелам геалёгіі, музэй гісторыі ўнівэрсытэту і інш.
Беларуская дыяспара
рэдагавацьУ траўні 2017 году прадстаўнікі беларускае дыяспары Тарту заснавалі Беларускае таварыства «Спадкі», якое выступае з канцэртамі ў розных гарадах Эстоніі і Беларусі[4][5].
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Сьвятога Яна
- Царква Сьвятога Пятра
- Ратуша (1789 год)
- Руіны катэдры
- Абсэрваторыя (знаходзіцца на Дузе Струвэ)
- Галоўны корпус унівэрсытэту
- Скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998)
- Г. зв. «Падаючы дом» (Музэй мастацтва)
Галерэя
рэдагаваць-
Царква Сьвятога Пятра
-
Ратуша
-
«Падаючы дом»
-
Руіны Катэдры
-
Царква Сьвятога Яна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Tallinna elanike arv (эст.) Праверана 28 сакавіка 2016
- ^ Miljan, Toivo (2004). Historical dictionary of Estonia. European historical dictionaries ; no. 43. Lanham, Md.: Scarecrow Press, p. 467
- ^ Tartu wird Kulturhauptstadt Europas 2024 (ням.)
- ^ Эстонскія «Спадкі» святкуюць трохгоддзе!
- ^ Организации белорусской диаспоры (рас.)