Іда-Вірумаа
Іда-Вірумаа (па-эстонску: Ida-Virumaa) — найбуйнейшы павет (мааконд) на паўночным усходзе Эстоніі, межы якога распасьціраюцца да Фінскага заліва на поўначы, да ракі Нарвы на ўсходзе і на поўдні — да Чудзкага возера. На захадзе і паўднёвым захадзе павету мяжа цягнецца празь лясы і балоты, уздоўж тэрыторыі паветаў Ляэнэ-Віру і Йыгева. Плошча Іда-Віру — 3364,05 км², што складае 7,4% ад плошчы ўсёй краіны. У цэнтры павету, за 165 км ад Таліна, знаходзіцца адміністрацыйны, фінансавы і культурны цэнтар Іда-Віру — Йыхві. Буйныя гарады Нарва, Пюсі.
Іда-Вірумаа | |
Ida-Virumaa | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Эстонія |
Статус | павет Эстоніі |
Адміністрацыйны цэнтар | Йыхві |
Найбольшы горад | Нарва |
Старэйшына | Рыха Брэйвэль |
Насельніцтва (2010) | 168 656[1] чалавек |
Шчыльнасьць | 50,1 чал./км² |
Плошча | 3364 км² |
Месцазнаходжаньне Іда-Вірумаа | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | EE-44 |
Код аўтам. нумароў | I |
![]() |
Дадатковыя зьвесткіРэдагаваць
- У цэнтры павету — горадзе Йыхві дзейнічае Беларуска-эстонскае згуртаваньне.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 2010-04-19.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Іда-Вірумаа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў