Бітва пад Вільяндзі
Бітва пад Вільяндзі, Бітва на дзень Сьвятога Мацьвея (па-эстонску: Madisepäeva lahing) — адна з найбольш значных бітваў між немцамі і эстамі, якая адбылася ля места Вільяндзі 21 верасьня 1217 году, у часе Лівонскага крыжовага паходу.
Бітва пад Вільяндзі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
мааконды Старажытнай Эстоніі | Ордэн мечаносцаў лівы латгалы | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Лембіт | Волкўін Каўпа | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
6000 | 3000 | ||||||||
Страты | |||||||||
1000—1400 забітыя | ? | ||||||||
Удзельнікі
рэдагавацьЗ боку эстаў выступала кааліцыя шасьці асноўных правінцыяў (маакондаў) кантынэнтальнай Эстоніі: Равала (Рэвель), Ляэнемаа (Раталія), Хар'юмаа (Гарыэн), Вірумаа (Віронія), Ярвамаа (Гэрвен) і Сакала. Іхняе войска налічвала каля шасьці тысячаў жаўнераў.
Супраць эстаў выступіла трохтысячнае лівонскае войска, якое складалася з войскаў рыскага біскупа, крыжакоў графа Альбэрта з Гальштыніі, ордэну мечаносцаў і рушэньня нядаўна навернутых у хрысьціянства латгалаў (летаў) і ліваў.
Хада бітвы
рэдагавацьКрыжакі нанесьлі эстам сакрушальную паразу. Агульныя страты кааліцыі склалі амаль 1000 чалавек, ня лічачы загінулых падчас уцёкаў. Загінулі таксама Лембіт (правадыр эстаў) і Каўпа (навернуты правадыр лівонцаў).
Немцам дасталіся каля двух тысячаў баявых коняў.
Вынікі
рэдагавацьГэтая перамога германцаў значна прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі, якія былі скораныя цягам двух наступных гадоў. У канцы XIII стагодзьдзя аўтар сярэдневечнай Лівонскай рыфмаванай хронікі пісаў, што пасьля гэтае бойкі эстаў прымусілі плаціць царкоўную дзесяціну, будаваць замкі і цэрквы.
Крыніцы і заўвагі
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / С. А. Аннинский. — М.; Л., 1938. (лацінскі тэкст з расейскім перакладам)
- Livlandishe Reinchronik mit Anmerkungen, Namenverzeichniss und Glossar. Herausgeben von Leo Meyer. — Paderborn, 1876.
- Чешихин Е. В. История Ливонии с древнейших времен. В 3 тт. Т.1. — Рига, 1884.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |