Мэмарыял (арганізацыя)
Міжнароднае гісторыка-асьветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства «Мэмарыял» (НКА) па-расейску: Международное историко-просветительское, правозащитное и благотворительное общество «Мемориал» — расейская няўрадавая арганізацыя, асноўнай задачай якой першапачаткова было дасьледаваньне палітычных рэпрэсій у СССР. Пераўтварылася ў садружнасьць дзесяткаў арганізацый у Расеі, Нямеччыне, Казахстане, Італіі, Чэхіі, Бэльгіі, Францыі і Украіне, якія вядуць дасьледчую, праваабарончую і асьветніцкую працу. Адзін з ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру ў 2022 годзе[1].
Мэмарыял (арганізацыя) |
Гісторыя
рэдагаваць«Мэмарыял» паўстаў як нефармальная арганізацыя ў 1987 годзе. Афіцыйна заснаваны 26—28 студзеня 1989 году на ўстаноўчай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў доме культуры Маскоўскага авіяцыйнага інстытуту.
У 1991 годзе для арганізацыі і каардынацыі праваабарончай працы таварыства «Мэмарыял» быў створаны праваабарончы цэнтар «Мэмарыял»[2].
З 1999 году «Мэмарыял» праводзіў штогадовыя ўсерасійскія конкурсы гістарычных дасьледчых работ старшакляснікаў «Чалавек у гісторыі. Расея — XX стагодзьдзе»[3].
15 ліпеня 2009 году, пасьля забойства ў Чачні супрацоўніцы «Мэмарыялу» Натальлі Эстэміравай кіраўнік праваабарончага цэнтра «Мэмарыял» Алег Арлоў усклаў на Рамзана Кадырава адказнасьць за гэта забойства:
«Я ведаю, я ўпэўнены, хто вінаваты ў забойстве Натальлі Эстэміравай. Мы ўсе ведаем гэтага чалавека — гэта Рамзан Кадыраў»
«Рамзан Кадыраў асабіста ёй пагражаў у асабістай гутарцы, калі ён яе выганяў з пасады кіраўніка Грамадзкага савету Грознага»
17 ліпеня 2009 году Кадыраў падаў пазоў супраць Арлова. Усьлед за гэтым, Арлоў заявіў, што ён не абвінавачваў Кадырава ў зьдзяйсненьні злачынства, а меў на ўвазе тое, што Кадыраў, як прэзыдэнт, нясе адказнасьць за тое, што адбываецца ў рэспубліцы[5].
6 кастрычніка 2009 году суд часткова задаволіў пазоў Кадырава, прызнаў выказваньні Арлова аб асабістай або апасродкаванай віне Кадырава ў гібелі Эстэміравай тымі, якія ганьбяць гонар і годнасьць прэзыдэнта і пастанавіў спагнаць 20 тысяч рублёў з Арлова і 20 тысяч рублёў з «Мэмарыялу»[6][7]. Упаўнаважаны па правах чалавека ў Чачэнскай Рэспубліцы Нурдзі Нухажыеў заявіў, што «з паказаньняў Арлова складваецца ўражаньне, што „Мэмарыял“ — гэта арганізацыя, якая спэцыялізуецца на наўмыснай дыскрэдытацыі прэзыдэнта Кадырава».
У сьнежні 2009 году «Мэмарыял» падтрымаў ініцыятыву Расейскай ЛГБТ-сеткі аб прызнаньні асуджаных у СССР гомасэксуалаў ахвярамі палітычных рэпрэсій[8][9][10].
У красавіку 2012 году «Мэмарыял» апынуўся ў цэнтры скандалу з публікацыяй сакрэтных дакумэнтаў з Архіву ФСБ Расеі, прысьвечаных пазасудоваму расстрэлу савецкімі органамі дзяржбясьпекі сябраў фарміраваньняў «Арміі Краёвай» у 1945 годзе[11].
У ліпені 2012 году кіраўнік «Мэмарыялу» Арлоў абвясьціў аб тым, што «Мэмарыял» не стане адмаўляцца ад атрыманьня замежнай дапамогі, але пры гэтым не плянуе выконваць патрабаваньні закона «Аб некамэрцыйных арганізацыях» і зарэгістравацца ў якасьці замежнага агента[12]. 21 лістападу 2012 году закон РФ «Аб некамэрцыйных арганізацыях» уступіў у сілу, аднак «Мэмарыял» па-ранейшаму не выканаў устаноўленыя законам патрабаваньні аб рэгістрацыі.
У траўні 2013 году ПЦ «Мэмарыял» быў прызнаны «замежным агентам».
«Міжнародны Мэмарыял» быў ліквідаваны пастановай расейскага суда ад 28 сьнежня 2021 году, праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» быў ліквідаваны па пастанове суда 29 сьнежня 2021 году ў сувязі з парушэньнем заканадаўства аб «замежных агентах».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў», Радыё Свабода, 7-10-2022
- ^ Правозащитный центр «Мемориал» Архівавана 5 сакавіка 2007.
- ^ Сайт конкурса "Человек в истории. Архівавана 15 красавіка 2007.
- ^ Олег Орлов: «Это не последняя смерть» // Радио «Свобода», 15 июля 2009 (Праверана 1 траўня 2010)
- ^ Кадыров назвал «неэтичным» заявление о его вине в смерти Эстемировой // РИА «Новости» от 17 июля 2009
- ^ Суд взыскал с правозащитников 70 тысяч рублей в пользу Кадырова. РИА Новости (6 октября 2009). Праверана 2010-08-13 г. Архіўная копія ад 17 лютага 2012 г.
- ^ Омбудсмен Чечни считает слишком мягким вердикт суда в отношении Орлова. РИА Новости (7 октября 2009). Праверана 2010-08-13 г. Архіўная копія ад 17 лютага 2012 г.
- ^ Марк Крутов, Татьяна Вольтская. Петербургские правозащитники поддержали инициативу объявить 2009 год годом памяти геев и лесбиянок, ставших жертвами политических репрессий // «Радио Свобода» от 29 декабря 2009
- ^ «Мемориал» провёл семинар памяти геев и лесбиянок — жертв политических репрессий // Газета.
- ^ Петербургский «Мемориал» поддержал идею признать осужденных по 121-й статье жертвами политрепрессий // электронный журнал «Gaynews» от 25 декабря 2008
- ^ Олег Двинский. Кто является «кротом» общества «Мемориал» в ФСБ? Архівавана 2 мая 2017. // «Российские вести», № 13 (2087) от 17-23 апреля 2012
- ^ Правозащитники не намерены выполнять требования закона об НКО // РИА «Новости» от 21 июля 2012
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт таварыства «Мэмарыял»
- Краснаярскае таварыства «Мэмарыял»
- Омскае аддзяленьне таварыства «Мэмарыял» Архівавана 13 лістапада 2018.
- Архіўныя, музэйныя і кніжныя фонды «Мэмарыялу» Архівавана 26 лістапада 2016.
- База даных «Ахвяры палітычнага тэрору ў СССР»
- Аб «нацыянальных вобразах мінулага» XX стагодзьдзе і «вайна памяці». Зварот Міжнароднага Таварыства «Мэмарыял»
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |