Курэсаарэ (па-эстонску: Kuressaare) — горад у Эстоніі, які месьціцца на востраве Саарэмаа, найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтар павету Саарэмаа. Былая назва гораду да 1917 году — Арэнсбург (ням. Arensburg). У 1952—1988 гадох горад меў назоў Кінгісэп (эст. Kingissepa). У горадзе месьціцца марская гавань і аднайменны аэрапорт.

Курэсаарэ
эст. Kuressaare
Курэсаарэ
Kuressaare coatofarms.png Kuressaare lipp, 2010.jpg
Герб Курэсаарэ Сьцяг Курэсаарэ
Першыя згадкі: 1381
Краіна: Эстонія
Павет: Саарэмаа
Плошча: 14,95 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 13 441 чал.[1]
шчыльнасьць: 899,06 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372
Паштовы індэкс: 93813
Нумарны знак: K
Геаграфічныя каардынаты: 58°15′ пн. ш. 22°29′ у. д. / 58.25° пн. ш. 22.483° у. д. / 58.25; 22.483Каардынаты: 58°15′ пн. ш. 22°29′ у. д. / 58.25° пн. ш. 22.483° у. д. / 58.25; 22.483
Курэсаарэ на мапе Эстоніі
Курэсаарэ
Курэсаарэ
Курэсаарэ
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kuressaare.ee/

ГісторыяРэдагаваць

Сучасны Курэсаарэ разьмешчаны на месцы былога замка сьвятароў, упершыню згаданага ў летапісах ад 1381 году. У 1559 годзе ён быў прададзены Дацкаму каралеўству, пасьля чаго 8 траўня 1563 году яму была прадастаўленая гарадзкая хартыя й адпаведна статус гораду па прыкладзе Рыгі. Паводле Брэмсэбрускай дамовы 1645 году горад быў перададзены пад кіраваньне Швэдзкага каралеўства, пад юрысдыкцыяй якога і знаходзіўся да 1721 году.

Упершыню швэдзкі кантроль над горадам і востравам быў спынены ў 1710 годзе, калі расейская армія 15 (26) жніўня спаліла горад, які тады насіў назоў Арэнсбург, паколькі асноўную масу ягоных жыхароў складалі балтыйскія швэды, немцы й датчане. У 1721 годзе паводле Ніштадзкай дамовы горад афіцыйна ўвайшоў у склад Расейскай імпэрыі.

СлавутасьціРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Курэсаарэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў