Аліўскі мір
Алі́ўскі мір — мірная дамова паміж Швэцыяй і Рэччу Паспалітай зь яе хаўрусьнікамі Аўстрыяй і Брандэнбургам, падпісаная 3 траўня 1660 году ў Аліўскім манастыры паблізу Гданьску пры пасярэдніцтве Францыі. Завяршыў (разам з Капэнгагенскім мірам) Паўночную вайну 1655—1660 гадоў. Паводле Аліўскага міру кароль Рэчы Паспалітай Ян ІІ Казімер адмовіўся ад прэтэнзіяў на швэдзкую карону. Швэцыя замацавала за сабою Эстляндыю з выспамі Эзель і амаль усю Ліфляндыю, захопленыя ёю ў XVI — пачатку XVII ст.
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Дамова}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |