Трыюмвірат (па-лацінску: triumvirātus) — палітычны рэжым, дзе дамінуюць тры ўплывовых асобы ці арганізацыі, кожны зь якіх называецца трыюмвірам. Такая дамова можа быць фармальнай ці нефармальнай, і не зважаючы на тое, што тры кіруючыя сілы, як правіла, роўныя на паперы, на самой справе гэта рэдкі выпадак. Тэрмін таксама можа быць выкарыстаны для апісаньня стану з трыма рознымі ваеннымі лідэрамі, кожны зь якіх сьцьвярджае, што зьяўляецца аднаасобным лідэрам. Першапачаткова выкарыстоўваўся ў якасьці апісаньня палітычнага пагадненьня, зьвяза ўплывовых палітычных дзеячаў і палкаводцаў у Старажытным Рыме ў пэрыяд грамадзянскіх войнаў I стагодзьдзя да н. э., накіраванага на захоп дзяржаўнай улады[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць