Канстытуцыя Эстонскай рэспублікі (1920)
Канстыту́цыя Эсто́нскай рэспу́блікі 1920 року — першая канстытуцыя Эстонскай рэспублікі, прынятая Эстонскім устаноўчым сходам 15 чэрвеня 1920. Набыла моц 21 сьнежня таго ж року.
Гэтая канстытуцыя — адзіная, якая была прынятая не на рэфэрэндуме, у адрозьненьне ад пазьнейшых канстытуцыяў 1934 і 1938 рокаў.
Канстытуцыя ўвасобіла ідэі Русо пра нацыянальны сувэрэнітэт. Адной зь яе істотных адметнасьцей было прызнаньне фундамэнтальных правоў асобы. Улада была падзеленая на судовую, выканаўчую і заканадаўчую ў адпаведнасьці з прынцыпамі Мантэск’ё. Канстытуцыя надавала пашыраныя магчымасьці грамадзянскім ініцыятывам і волевыяўленьню. Кіраўніком дзяржавы зьяўляўся старшыня ўраду. Аднак аднапалатны парлямэнт меў надзвычайныя паўнамоцтвы над выканаўчай і судовай галінамі, што прывяло да нестабільнасьці і частых адставак ураду.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭстонская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |