Ота Штрандман

эстонскі палітык

Ота Аўгуст Штрандман (Страндман) (па-эстонску: Otto August Strandman, 30 лістапада 1875, вёска Ванду — 5 лютага 1941, Кадрына, Эстонская ССР) — эстонскі палітык.

Ота Штрандман
па-эстонску: Otto August Strandman
9 траўня 1919 — 18 лістапада 1919
Папярэднік Канстантын Пятс
Наступнік Яан Тынісан
9 ліпеня 1929 — 12 лютага 1931
Папярэднік Аўгуст Рэй[d]
Наступнік Канстантын Пятс
26 кастрычніка 1920 — 14 студзеня 1921
Папярэднік Ада Бірк[d]
Наступнік Антс Пійп[d]
1933 — 1939
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 лістапада 1875(1875-11-30)
Памёр: 5 лютага 1941(1941-02-05) (65 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Эстонскага Чырвонага крыжа II ступені Estonian Red Cross Order Fifth Class Крыж Свабоды 1st Class of the Order of the Cross of the Eagle

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1899—1901), скончыў юрыдычны факультэт Юр’еўскага ўнівэрсытэту(1903). Ганаровы доктар права Тартускага ўнівэрсытэту (1928) і Варшаўскага ўнівэрсытэту (1930).

Да паступленьня ва ўнівэрсытэт працаваў у Рэвельскай канторы Дзяржаўнага банку. У 1903—1905 гадах быў юрыстам у Нарве і Рэвелі. У 1904—1905 і 1917 годзе — галосны гарадзкой думы Рэвеля. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 году, у 1905—1909 гадах пражываў у эміграцыі ў Швэйцарыі. У 1909—1917 гадах займаўся адвакацкай практыкай у Рэвелі. У 1917 годзе, пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, расейскі Часовы ўрад прызначыў яго пракурорам Рэвельскага акруговага суду. У 1917—1918 гадах узначальваў часовы зямны савет Эстляндзкай губэрні.

У 1918 годзе — міністар юстыцыі Эстоніі. У 1918—1919 гг. — міністар сельскай гаспадаркі ў Часовым урадзе Эстоніі. У 1918 г. быў арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі войскамі. З 9 траўня 1919 па 18 лістапада 1919 году — прэм’ер-міністар і ваенны міністар. У 1920—1921 гг. — міністар замежных спраў. У 1921 годзе — старшыня Рыйгікогу. Быў чальцом Рыйгікогу першага — пятага скліканьня. У 1924 г. — міністар замежных спраў, затым міністар фінансаў. У 1927—1929 гг. — амбасадар Эстоніі ў Польшчы, Чэхаславаччыне і Румыніі. З 9 ліпеня 1929 году па 12 лютага 1931 году — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1933—1939 гг. — пасол Эстоніі ў Францыі, Бэльгіі, Гішпаніі і Ватыкане.

Быў адным зь лідэраў Эстонскай партыі працы. У 1939 годзе вярнуўся на радзіму, жыў на сваім хутары ў Кадрына. У 1941 годзе атрымаў позву зьявіцца ў НКУС, што азначала немінучы арышт, таму застрэліўся.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць