8-я армія (Нямецкая імпэрыя)
8-я А́рмія (па-нямецку: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
8 Армія | |
8. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня |
2 жніўня 1914 — 29 верасьня 1915 30 сьнежня 1915 — 21 студзеня 1919 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Удзел у |
Першая сусьветная вайна |
Вядомыя камандзіры |
Генэрал-палкоўнікі Максіміліян фон Прытвіц, Паўль фон Гіндэнбург, генэрал ад інфантэрыі Ота фон Бэлаў |
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на аснове І Армейскай інспэкцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі супраць войскаў Расейскай імпэрыі.
- I фармаваньне. Кіраўніцтва і палявы штаб арміі створаны 2 жніўня 1914 году. 8 армія расфармавана 29 верасьня 1915 году.
- II фармаваньне. Кіраўніцтва і палявы штаб арміі створаны 30 сьнежня 1915 году ў надбалтыйскім рэгіёне. 8 армія расфармавана 21 студзеня 1919 году.
Гісторыя баявых дзеяньняў
рэдагавацьЗгодна з плянам Шліфэна Нямеччына разгарнула асноўныя сілы (сем арміяў) на Заходнім фронце, а на Ўсходзе сканцэнтравала супраць Расеі толькі 8-ю армію, у склад якой увайшлі 4 вайсковыя карпусы[1].
Войскі 8-й арміі, выкарыстоўваючы асаблівасьці мясцовасьці, не займалі суцэльнага фронту, а разьмяшчаліся асобнымі групамі (па корпусе) на ўмацаваных раёнах на галоўных кірунках. Усяго 8-я армія на пачатку вайны складалася з 15 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізіяў (200 тысячаў чалавек), 1044 гармат (у тым ліку 156 цяжкіх), 56 самалётаў. Начале арміі стаяў генэрал-палкоўнік фон Прытвіц[1].
Галоўнай мэтаю 8-й арміі была абарона Ўсходняй Прусіі і дапамога аўстра-вугорскім войскам, якія, паводле пляну нямецкага камандаваньня, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расеяй.
Баявы склад на 1914 год
рэдагаваць- I Корпус (Генэрал-лейтэнант Герман фон Франсуа), Кралявец
- 1-я пяхотная дывізія
- 2-я пяхотная дывізія
- XVII Корпус (Генэрал ад кавалерыі Аўгуст фон Макензен), Данцыг
- 35-я пяхотная дывізія
- 36-я пяхотная дывізія
- XX Корпус (Генэрал ад інфантэрыі Фрыдрых фон Шольц), Аленштайн
- 37-я пяхотная дывізія
- 41-я пяхотная дывізія
- I Рэзэрвовы корпус (Генэрал-лейтэнант Ота фон Бэлаў), фармаваўся падчас мабілізацыі
- 1-я рэзэервовая пяхотная дывізія
- 36-я рэзэервовая пяхотная дывізія
- 3-я Рэзэрвовая дывізія (Генэрал-лейтэнант Курт фон Морген), фармавалася падчас мабілізацыі
- 1-я Кавалерыйская дывізія (Генэрал-лейтэнант Герман Брэхт), фармавалася падчас мабілізацыі
- Корпус Ляндвэра (Генэрал ад інфантэрыі Рэмус фон Войрш)
Камандуючыя
рэдагавацьПершае фармаваньне
рэдагаваць- Генэрал-палкоўнік Максіміліян фон Прытвіц (1914)
- Генэрал-палкоўнік Паўль фон Гіндэнбург (1914)
- Генэрал ад артылерыі Рыхард фон Шуберт (1914)
- Генэрал ад інфантэрыі Герман фон Франсуа (1914)
- Генэрал ад інфантэрыі Ота фон Бэлаў (1914)
- Генэрал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц (1915)
Другое фармаваньне
рэдагаваць- Генэрал ад інфантэрыі Ота фон Бэлаў (1915)
- Генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабек (1916)
- Генэрал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра (1916)
- Генэрал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц (1917)
- Генэрал ад інфантэрыі Оскар фон Гут’ер (1917)
- Генэрал ад інфантэрыі (пасьля генэрал-палкоўнік) Гюнтэр фон Кірхбах (1917)
- Генэрал ад інфантэрыі Г’юга фон Катэн (1918)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Hermann Cron, Imperial German Army 1914-18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937], 2002, Helion & Co, ISBN 1-874622-70-1.
- Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.