Ліфляндзкая губэрня
губэрня Расейскай імпэрыі
Ліфля́ндзкая губэ́рня — губэрня Расейскай імпэрыі, сярэдняя з трох Прыбалтыйскіх губэрняў, знаходзілася на беразе Рыскага заліву Балтыйскага мора. Створана ў 1721 годзе зь Ліфляндыі, з прыходам Савецкай улады ў 1918 годзе губэрня была падзеленая: паўночная частка ўвайшла ў склад Эстоніі, паўднёвая — у склад Латвіі.
Ліфляндзкая губэрня падзялялася на 9 паветаў:
- Валскі,
- Вэндэнскі,
- Вераскі,
- Вольмарскі,
- Пэрнаўскі,
- Рыскі,
- Фэлінскі,
- Эзэльскі,
- Юр’еўскі (Дэрпцкі).
Паветы падзяляліся на ўчасткі (станы), якімі кіравалі памочнікі кіраўніка павету.
Асобы
рэдагаваць- Вільгельм Кнорыньш (1890—1938), савецкі грамадзка-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1927—1928).