Земскі сход Эстляндыі
Зе́мскі сход Эстля́ндыі (па-эстонску: Eestimaa Kubermangu Ajutine Maanõukogu, Eesti Maanõukogu), скарочана Маапяэў (эст. Maapäev) быў скліканы пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 як нацыянальны сход Эстляндзкай губэрні(en) Расейскае імпэрыі.
28 лістапад 1917, пасьля кастрычніцкага перавароту, сход самаабвясьціўся сувэрэннай уладай Эстоніі і заклікаў да выбараў у Эстонскі ўстаноўчы сход. Аднак ва ўмовах надыходу нямецкіх войскаў ён прызначыў Камітэт выратаваньня Эстоніі і 24 лютага 1918 выдаў Дэклярацыю незалежнасьці.
Мінуўшчына
рэдагаваць12 красавіка 1917 Часовы ўрад Расеі выдаў дэкрэт пра часовую аўтаномію Эстляндыі. Эстляндзкая губэрня была аб’яднаная з эстонамоўнай паўночнай часткай Ліфляндзкай губэрні і пераўтвораная ў аўтаномію. Часовы ўрад Расеі таксама пастанавіў стварыць земскі сход шляхам ускосных выбараў.
Абраньне 62 дэпутатаў праходзіла ў некалькі этапаў; прадстаўнікі ад вясковых грамадаў абіраліся двухузроўневымі выбарамі ў траўні-чэрвені, мескія прадстаўнікі абіраліся ў ліпені-жніўні 1917. Дзеля ўдзелу ў выбарах ствараліся і рэарганізоўваліся партыі.
У склад сходу трапілі прадстаўнікі шасьці партыяў, тры незалежныя дэпутаты і два прадстаўнікі нямецкае і швэдзкае мяншыняў.
Партыя | Ідэалёгія | дэпутатаў | % ад агульнай |
---|---|---|---|
Эстонскі краёвы народны зьвяз(et) (з Эстонскім фэрмэрскім зьвязам) | аграрная, кансэрватыўная | 13 | 23,6% |
Эстонскае сацыял-дэмакратычнае задзіночаньне(en) | сацыял-дэмакратычная | 9 | 16,4% |
Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў | сацыяльна-рэвалюцыйная | 8 | 14,5% |
Эстонская дэмакратычная партыя(et) | правацэнтрысцкая | 7 | 12,7% |
Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікоў)(ru) | камуністычная | 5 | 9,1% |
Эстонская радыкальная сацыялістычная партыя(et) | левая | 4 | 7,3% |
Эстонская радыкальная дэмакратычная партыя(et) | лібэральная | 4 | 7,3% |
Балтыйскія немцы | інтарэсы меншасьці | 1 | 1,8% |
Эстонскія швэды | інтарэсы меншасьці | 1 | 1,8% |
Незалежныя | — | 3 | 5,5% |
Пасьля кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе, калі бальшавіцкі Эстонскі рэвалюцыйны камітэт зладзіў пераварот, Маапяэў адмовіўся прызнаць іхнюю ўладу. Бальшавікі зьдзейсьнілі спробу распусьціць сход. На сваім апошнім пасяджэньні 28 лістапада [ст. ст. 15 лістапада] Маапяэў абвясьціў сябе найвышэйшай законнай уладай Эстоніі да скліканьня Ўстаноўчага сходу. 26 лістапада Земскі сход быў гвалтоўна разагнаны бальшавікамі[1], і ягоныя чальцы працягнулі дзейнасьць у падпольлі.
У зладжаных бальшавікамі на пачатку 1918 року выбарах ва Ўстаноўчы сход дзьве траціны выбарцаў падтрымалі партыі, якія дамагаліся нацыянальнай дзяржаўнасьці. Пасьля гэтага бальшавікі абвясьцілі выбары несапраўднымі і анулявалі іхнія вынікі. 19 лютага Камітэт старэйшынаў Земскага сходу Эстляндыі вырашыў абвясьціць незалежнасьць. Дзеля гэтае мэты быў створаны Камітэт выратаваньня (у складзе трох сябраў, абраных Маапяэвам на час, пакуль дзейнасьць Устаноўчага сходу немагчымая). 24 лютага, калі бальшавікі пакінулі Талін перад уваходам у яго нямецкіх войскаў, Камітэт выратаваньня апублікаваў Дэклярацыю незалежнасьці Эстонскай рэспублікі.
Пасьля сканчэньня нямецкай акупацыі Маапяэў працягваў сваю дзейнасьць да 1919.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Maesalu, Lukas, Lauer, Pajur and Tannberg, History of Estonia, AS BIT 2002, ISBN 9985-2-0606-1
Літаратура
рэдагаваць- Seppo Zetterberg. Historian jännevälit // Viro — Historia, Kansa, Kulttuuri. — Finnish Literature Society, 1995. — ISBN 951-717-806-9