Тарту

места ў Эстоніі

Та́рту (па-эстонску: Tartu, па-нямецку: Dorpat i па-швэдзку: Dorpat; у 1030—1224 і ў 1893—1918 Юр’еў) — горад у Эстоніі, у гістарычнай Лівоніі, цэнтар Тартумаа, на рацэ Эмайыгі, другі паводле колькасьці насельніцтва (93 865 чалавек у 2019 годзе) горад краіны, пасьля Таліну. Знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад Таліну.

Тарту
эст. Tartu
Town Hall23 2008.JPG
Tartu coat of arms.svg Tartu flag.svg
Герб Тарту Сьцяг Тарту
Першыя згадкі: 1030
Горад з: 1224
Былыя назвы: Юр’еў
Дорпат (Дэрпт)
Краіна: Эстонія
Павет: Тартумаа
Кіраўнік: Урмас Кляас
Плошча: 39 км²
Насельніцтва
колькасьць: 93 865 чал. (2019)[1]
шчыльнасьць: 2406,79 чал./км² (2019)
этнічны склад:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372
Паштовы індэкс: 50050–51111
Нумарны знак: T
Геаграфічныя каардынаты: 58°22′ пн. ш. 26°43′ у. д. / 58.367° пн. ш. 26.717° у. д. / 58.367; 26.717Каардынаты: 58°22′ пн. ш. 26°43′ у. д. / 58.367° пн. ш. 26.717° у. д. / 58.367; 26.717
Тарту на мапе Эстоніі
Тарту
Тарту
Тарту
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У горадзе знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1632 годзе швэдзкім каралём Густавам II Адольфам, і Эстонскі аграрны ўнівэрсытэт.

ГісторыяРэдагаваць

СярэднявеччаРэдагаваць

У 1030 годзе кіеўскі князь Яраслаў заснаваў на месцы сучаснага Тарту фартэцыю Юр’еў. Фартэцыя згарэла, верагодна, у 1061 годзе, на яе месцы былі пабудаваныя новыя ўмацаваньні, захопленыя рыцарамі Ордэну мечаносцаў у 1224 годзе і названыя імі Дорпат. Горад стаў цэнтрам біскупства і важным гандлёвым месцам паміж Ганзай, сябрам якой ён стаў у 1280-х гадох, і Русьсю.

У 1558 годзе Дорпат быў захоплены маскоўцамі, у 1582 годзе ўвайшоў у склад Рэчы Паспалітай, у 1601—1603 гадох быў часова акупаваны Швэцыяй, а ў 1625 годзе адышоў да апошняй на больш працяглы час. У той час абарончыя функцыі выконвала абарончая вежа Доўгі Гэрман.

Пэрыяд швэдзкага панаваньняРэдагаваць

Асноўны артыкул: Швэдзкая Лівонія

У 1631 годзе ў Тарту зьявілася першая ў сучаснай Эстоніі друкарня[2]. У 1632 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт (другі ў тагачаснай Швэцыі, пасьля Ўпсальскага). У 1699 годзе ён быў пераведзены ў Пярну і ў 1710 годзе, у сувязі з расейскай акупацыяй, на доўгі час спыніў сваё існаваньне.

З XVIII стагодзьдзя да пачатку Першай сусьветнай вайныРэдагаваць

Падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1704 годзе горад быў акупаваны расейскім царом Пятром I. Асобы швэдзкай нацыянальнасьці былі гвалтоўна пераселеныя ў Расею, аднак этнічным эстонцам і немцам было дазволена застацца. Дорпат, або як яго сталі называць па-расейску Дэрпт, становіцца цэнтрам павету Ліфляндзкае губэрні. З 1780-х гадоў пацярпеўшы ад шматлікіх войнаў горад адбудоўваецца ў стылі нэаклясыцызму: у прыватнасьці, у 1789 годзе быў узьведзены будынак ратушы, а ў 1809 годзе — будынак ўнівэрсытэту (новы, нямецкамоўны ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1802 годзе).

Міжваенны пэрыядРэдагаваць

У 1917 годзе Лівонія была падзеленая паміж Латвіяй і Эстоніяй, і Тарту ўвайшоў у склад апошняй, стаўшы важным культурным і гандлёвым цэнтрам незалежнай краіны. Нягледзячы на істотны прыток у горад этнічных эстонцаў, да 1930-х гадоў найбольшую частку насельніцтва складалі немцы.

У складзе СССРРэдагаваць

У 1940 годзе Тарту быў акупаваны СССР, у 1941—1944 гадох быў заняты нямецкімі войскамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны пад Тарту знаходзіўся важны савецкі вайсковы аэрадром, таму горад быў закрытым.

У складзе незалежнай ЭстонііРэдагаваць

У наш час Тарту зьяўляецца значным акадэмічным цэнтрам Эстоніі. У 2019 годзе быў абраны культурнай сталіцай Эўропы 2024 году[3].

ЭканомікаРэдагаваць

У сучасным Тарту разьвітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасьць, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасьць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасьць (бровар A. le Coq). З 2000 году пачалі разьвівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналёгіяў.

ТранспартРэдагаваць

Тарту — вузел чыгуначных лініяў і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расеяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.

АдукацыяРэдагаваць

КультураРэдагаваць

Музычна-драматычны тэатар «Ванэмуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музэй (заснаваны ў 1909, у 1940-88 — этнаграфічны музэй Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народу. У Тарту больш за 20 музэяў — мастацкі музэй, музэй спорту; літаратурны музэй ім. Ф. Р. Крэйцвальда, музэй клясычных старажытнасьцяў пры ўнівэрсытэце, заалягічны муэей з аддзелам геалёгіі, музэй гісторыі ўнівэрсытэту і інш.

Беларуская дыяспараРэдагаваць

У траўні 2017 году прадстаўнікі беларускае дыяспары Тарту заснавалі Беларускае таварыства «Спадкі», якое выступае з канцэртамі ў розных гарадах Эстоніі і Беларусі[4][5].

СлавутасьціРэдагаваць

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Tallinna elanike arv (эст.) Праверана 28 сакавіка 2016
  2. ^ Miljan, Toivo (2004). Historical dictionary of Estonia. European historical dictionaries ; no. 43. Lanham, Md.: Scarecrow Press, p. 467
  3. ^ Tartu wird Kulturhauptstadt Europas 2024(ням.)
  4. ^ Эстонскія «Спадкі» святкуюць трохгоддзе!
  5. ^ Организации белорусской диаспоры(рас.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць