Грамадзянскае непадпарадкаваньне

Грамадзянскае непадпарадкаваньне — форма негвалтоўнага грамадзянскага супраціву, што выяўляецца праз актыўную, дэкляраваную адмову грамадзяніна падначальвацца пэўным законам, распараджэньням ці вымогам урада ці службовых асоб.

Панятак быў уведзены Генры Дэвід Торам у сваім эсэ «Грамадзянскае непадпарадкаваньне(en)», у якім у якасьці прыкладу прыводзілася пашыраная практыка адмовы ад выплаты падаткаў як эфэктыўны спосаб пратэсту супраць несправядлівай палітыкі дзяржаўных дзеячаў, без выкарыстаньня гвалтоўных мэтадаў.

Грамадзянскае непадпарадкаваньне выкарыстоўвалася такімі лідарамі як Сьюзан Энтані (жаночы выбарчы рух у ЗША пад канец 1800-х гадоў), Саад Заглул (егіпецкая рэвалюцыя 1919 году супраць брытанскай акупацыі), Магатма Гандзі (пратэсты за Індыю супраць Брытанскай Індыі), Мартын Лютэр Кінг (рухі за грамадзянскія правы ў ЗША 1960-х гадоў).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Грамадзянскае непадпарадкаваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў