Эстонскія швэды
Эстонскія швэды (па-швэдзку: Estlandssvenskar, па-эстонску: eestirootslased і rannarootslased) — зборная назва швэдзкай меншасьці ў Эстоніі[1][2], якая адыгрывала важную ролю ў гісторыі сярэднявечнай Эстоніі і зьяўлялася прыкметнай этна-моўнай меншасьцю ажно да канца Другой сусьветнай вайны.
Гісторыя
рэдагавацьЭстонскія (прыбярэжныя) швэды — нашчадкі старажытных, а затым і пазьнейшых нешматлікіх, але даволі ўплывовых, германскіх перасяленцаў са Скандынавіі (у X—XI стагодзьдзях тут аселі вікінгі, затым уласна швэды, датчане і часткова немцы), якія кантралявалі прыбярэжныя тэрыторыі Эстоніі ў X-XVIII стагодзьдзях).
У 1561—1721 гадох землямі эстаў (цяперашняй Эстоніяй) валодала Швэцыя. Таму ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя колькасьць эстонскіх швэдаў дасягнула свайго піку — каля 12 000 чалавек. Тым часам яны складалі прыкметную долю насельніцтва малалюднай Эстоніі — ад 5 % да 10 %.
Пасьля далучэньня Эстоніі да Расейскай імпэрыі, германскія меншасьці галоўным чынам захоўвалі сваё прывілеяванае эканоміка-сацыяльнае становішча ў рэгіёне, але, у адрозьненьне ад Фінляндыі, якая мела статус аўтаномнага вялікага княства ў складзе Расейскай імпэрыі, статус швэдаў і швэдзкай мовы ў Эстоніі ня быў афіцыйна замацаваны, і яны працягвалі павольна асымілявацца зь мясцовым насельніцтвам. Кацярына II выдала ўказ пра перасяленьне ўсяго[3] швэдзкага насельніцтва як нядобранадзейнага з востраву Хіюмаа (парадку 1800 чалавек) ва Ўкраіну, дзе яны заснавалі паселішча Старашвэдзкае.
Паводле перапісу 1934 году ў тады ўжо незалежнай Эстонскай рэспубліцы пражываў 7 641 чалавек, які лічыў роднай швэдзкую мову (0,7 % ад насельніцтва краіны). На шматлікіх астравах Балтыйскага мора швэды складалі абсалютную большасьць насельніцтва (напрыклад, на Рухну і Вормсі), пры гэтым колькасьць швэдзкага насельніцтва ўвесь час зьмяншалася.
Пасьля акупацыі Эстоніі Савецкім Саюзам, а менавіта ў 1943—1944 гадох, большасьць швэдаў Эстоніі, а таксама некаторыя эстонскія сем’і, эмігравалі ў Швэцыю і ЗША.
Эстонскія швэды ў XXI стагодзьдзі
рэдагавацьУ наш час швэды, якія пражываюць у Эстоніі, зьяўляюцца галоўным чынам экспатрыянтамі, якія працуюць на швэдзкія кампаніі, галоўным чынам у банкаўскім сэктары (нерухомасьць, крэдыт).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Сайт савету па культуры швэдзкай нацыянальнай меншасьці ў Эстоніі
- ^ Гімназія з выкладаньнем на швэдзкай мове.
- ^ Шведы со Змеевки Журнал «Вокруг Света» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Падрабязны даклад пра гісторыю і культуры швэдзкага насельніцтва Эстоніі
- Ляанэмааскі музэй у Хаапсалу (на эстонскай, расейскай і ангельскай мовах)
- Музэй берагавых швэдаў у Хаапсалу (на эстонскай і швэдзкай мовах)
- сайт швэдзкай царквы Сьвятога Міхаіла ў Таліне (эстонская, швэдзкая, нямецкая)