Сьцяг Эстоніі
Нацыяна́льны сьцяг Эсто́ніі ўяўляе сабой сьцяг-трыкалёр, улучальны ў сябе тры роўныя гарызантальныя стужкі: сіні (верхні), чорны (сярэдзіна) і белы. Стандартны памер сьцягу складае 105 × 165 см. У эстонскай мове ў нефармальным становішчы яго часта завуць «sinimustvalge» (літаральна «сіне-чорна-белы»).
Сьцяг Эстоніі | |
Эстонія | |
Сьцяг Эстоніі | |
Прапорцыі | 11:7[d] |
---|---|
Прыняты | 21 лістапада 1918 |
Гісторыя
рэдагавацьТрыкалёр у цяперашнім выглядзе быў прыняты эстонскай студэнцкай асацыяцыяй 29 верасьня 1881 году ў унівэрсытэце Тарту, а 4 чэрвеня 1884 году быў асьвячоны ў будынку пастората гораду Атэпя. Той самы сьцяг у сапраўдны момант захоўваецца ў Эстонскім нацыянальным музэі. На нацыянальных песенных фэстах 1894 і 1896 гадоў разьдзімалася мноства такіх трыкалёраў.
Незалежнасьць
рэдагавацьСьцяг стаў асацыявацца з эстонскім нацыяналізмам. Так падчас рэвалюцыяў 1905 і 1917 гадоў, трыкалёр паднімалі народныя масы. З 24 лютага 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасьць Эстоніі, сіне-чорна-белы трыкалёр выкарыстоўваўся ў якасьці сьцягу новай рэспублікі. Афіцыйна гэта было замацавана 21 лістапада 1918 году.
Савецкая акупацыя
рэдагавацьУварваньне Савецкага Саюзу ў чэрвені 1940 году суправаджалася забаронай сьцягу. Калі 21 чэрвеня Эстонія была яшчэ фармальна незалежная, ён быў зьняты з самога сымбалічнага для Эстоніі месца — вежы Доўгі Герман у Таліне. На наступны дзень аб быў падняты разам з чырвоным сьцягам. Але ўжо 27 ліпеня 1940 году ён быў канчаткова заменены сьцягам Эстонскай ССР.
Нямецкая акупацыя
рэдагавацьПадчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў сьцяг быў распаўсюджаны ў якасьці сьцягу этнічных эстонцаў, аднак не як нацыянальны. Пасьля адступу нямецкіх войскаў з Таліна ў верасьні 1944 году трыкалёр ізноў быў падняты.
Пры ўладзе СССР
рэдагавацьКалі 22 чэрвеня Чырвонае войска ўвайшло ў Талін, трыкалёр быў зьняты і на яго месцы ўзьнялі сьцяг СССР. Сьцяг заставаўся забароненым да эпохі перабудовы ў канцы 1980-х, калі 24 лютага 1989 году сіня-чорна-белы сьцяг стаў разьдзімацца на вежы Доўгі Герман у Таліне. Афіцыйна становішча было замацавана 1 жніўня 1990 году, трохі менш чым за год да ўзнаўленьня поўнай незалежнасьці.
Сымболіка
рэдагавацьЗыходная трактоўка колераў была такой:
- сіні — колер неба, азёр і моры Эстоніі; акрамя таго, сымбалізуе пэўнасьць нацыянальным ідэям;
- чорны — колер роднай зямлі і нацыянальных эстонскіх пінжакоў. Чорны як адлюстраваньне ўсіх нягод эстонскага народу;
- белы ўвасабляе чалавечае шчасьце, імкненьне да волі і надзею на лепшае будучыню.
-
Сьцяг прэзыдэнта Эстоніі
-
Альтэрнатыўны «паўночны» дызайн сьцягу Эстоніі
Колеры сьцягу
рэдагавацьАдценьне сіняга колеру строга замацаваны ў эстонскім законе аб сьцягу. Сіняму колеру ў міжнароднай табліцы колераў PANTONE адпавядае значэньне 285 °C. CMYK эквівалент: C=91, M=43, Y=0, K=0
Альтэрнатыўныя прапановы
рэдагавацьУ 2001 эстонскі палітык Каарэл Таранд прапанаваў зьмяніць трыкалёр на скандынаўскі крыжовы сьцяг з тымі жа самымі колерамі.[1] Прыхільнікі гэтага варыянту сьцьвярджаюць, што існы трыкалёр надае Эстоніі выява пост-савецкай і ўсходнеэўрапейскай краіны, тады як сьцяг з крыжом павінен сымбалізаваць цесную сувязь з паўночнымі краінамі.
Эстонцы схільныя лічыць сябе хутчэй паўночным народам, чым балтамі.[2][3] Гэты погляд заснаваны на даўніх моўных, культурных і гістарычных сувязях з Швэцыяй, Даніяй і, асабліва, з Фінляндыяй. У сьнежні 1999 году міністэрства замежных справаў Эстоніі і цяперашні прэзыдэнт Эстоніі — Тоомас Гендрык Ільвэс — выступілі з прамовай, азагалоўленай «Эстонія і Паўночныя краіны».[4]
Некаторыя выступаюць за адначасовую зьмену і назвы краіны ў ангельскай і некаторых іншых мовах з Estonia на Estland (так гучыць назва краіны ў дацкай, галяндзкай, нямецкай, швэцкай і шматлікіх іншых германскіх мовах).[5] Некаторыя сьцягі з паўночным крыжом былі прапанаваныя ўжо ў 1919 годзе, калі афіцыйны сьцяг ужо быў прыняты, аднак, паколькі існы трыкалёр адлюстроўвае важныя нацыянальныя сымбалі, то прапанова не атрымала шырокага распаўсюджваньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20080126101143/http://www.epl.ee/artikkel_92271.html
- ^ Паведамленьне міністэрства замежных справаў Эстоніі, 2002
- ^ Паведамленьне міністэрства замежных справаў Эстоніі, 2004
- ^ https://web.archive.org/web/20070927210717/http://www.vm.ee/eng/nato/1210.html
- ^ http://www.epl.ee/?artikkel=91324
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяг Эстоніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў