Віскулі́[2] — хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Каля хутару разьмешчаная беларуская ўрадавая рэзыдэнцыя, яна знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальным парку Белавеская пушча.

Віскулі
трансьліт. Viskuli
RIAN archive 22982 Agreement on the setup of the CIS was signed in this building.jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шарашэўскі
Вышыня: 190 м н. у. м.
Насельніцтва: 10 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225176[1]
СААТА: 1256762013
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′2″ пн. ш. 23°57′15″ у. д. / 52.61722° пн. ш. 23.95417° у. д. / 52.61722; 23.95417Каардынаты: 52°37′2″ пн. ш. 23°57′15″ у. д. / 52.61722° пн. ш. 23.95417° у. д. / 52.61722; 23.95417
Віскулі на мапе Беларусі ±
Віскулі
Віскулі
Віскулі
Віскулі
Віскулі
Віскулі

МесцазнаходжаньнеРэдагаваць

Паляўнічая сядзіба, разьмешчаная ў цэнтры Белавескай пушчы, за 2 км на поўдзень ад шашы Р81, за 9 км на ўсход ад мяжы з Польшчай.

ГісторыяРэдагаваць

У 1950-я гады ў Віскулях быў пабудаваны комплекс будынкаў, які служыў рэзыдэнцыяй кіраўнікоў былога СССР, а цяпер Беларусі.

У 1991 годзе тут былі падпісаны Белавескія дамовы па спыненьні існаваньня СССР і ўтварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Пасьля гэтай падзеі Віскулі атрымалі сусьветную вядомасьць.

29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіў хутар, ператвораны ў сельсавет[3].

НасельніцтваРэдагаваць

  • 2010 год — 10 чалавек
  • 1999 год — 26 чалавек

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Алфавитный список улиц по Вискули(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 244
  3. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(рас.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць