Сьпіс памерлых у 2016 годзе
Студзень
рэдагаваць- 2 студзеня: Німр ан-Німр (56) — шыіцкі прапаведнік, шэйх [1].
- 3 студзеня: Ігар Сяргун (58) — расейскі ваеначальнік, начальнік Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня (2011—2016), генэрал-палкоўнік (2015)[2].
- 4 студзеня: Мішэль Галябру (93) — францускі актор тэатру і кіно[3].
- 10 студзеня: Дэйвід Боўі (69) — брытанскі рок-сьпявак, аўтар песень[4].
- 14 студзеня: Леанід Жабацінскі (77) — знакаміты ўкраінскі савецкі штангіст, які выступаў у супэрцяжкай вазе[5].
- 18 студзеня: Глен Фрай (67) — амэрыканскі музыкант[6].
- 19 студзеня: Этарэ Скола (84) — італьянскі кінарэжысэр[7].
- 20 студзеня: Міколас Буракявічус (88) — савецкі партыйны дзяяч і гісторык КПСС, першы сакратар Камуністычнай партыі Летувы (1990—1991)[8].
- 30 студзеня: Франсыска Флёрэс (56) — сальвадорскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Сальвадору (1999—2004)[9].
Люты
рэдагаваць- 10 лютага: Анатоль Ільін (84) — савецкі футбаліст, трэнер. Нападнік маскоўскага «Спартака» і зборнай СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1957), Алімпійскі чэмпіён летніх гульняў у Мэльбурне (1956)[10].
- 11 лютага: Валеры Керамясаў (57) — расейскі трэнер па вольнай барацьбе, майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізычнай культуры Расейскай Фэдэрацыі[11].
- 15 лютага: Джордж Гэйнз (98) — амэрыканскі актор.
- 16 лютага: Бутрас Бутрас-Галі (93) — эгіпецкі дыплямат, 6-й Генэральны сакратар ААН (з 1992 па 1996 год)[12].
- 17 лютага: Анджэй Жулаўскі (75) — польскі кінарэжысэр і пісьменьнік[13].
- 19 лютага: Гарпэр Лі (89) — амэрыканская пісьменьніца, аўтарка раману «Забіць перасьмешніка»[14].
- 19 лютага: Умбэрта Эка (84) — італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік[15].
- 23 лютага: Рамон Кастра (91) — старэйшы брат Фідэля Кастра, адна з постацяў Кубінскай рэвалюцыі[16].
Сакавік
рэдагаваць- 2 сакавіка: Ёган Георг фон Гагэнцолерн (83) — нямецкі гісторык мастацтваў, прынц дому Гагэнцолерн-Зыгмарынген дынастыі Гагэнцолернаў. Зяць караля Швэцыі Карла XVI Густава.
- 3 сакавіка: Натальля Крачкоўская (77) — савецкая і расейская акторка тэатру і кіно[17].
- 6 сакавіка: Нэнсі Рэйган (94) — жонка 40-га прэзыдэнта ЗША Роналда Рэйгана, першая лэдзі ЗША з 1981 па 1989 гады[18].
- 12 сакавіка: Лойд Шэплі (92) — амэрыканскі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (2012)[19].
- 18 сакавіка: Гіда Вэстэрвэле (54) — нямецкі палітык, Міністар замежных спраў Нямеччыны (2009—2013)[20].
- 19 сакавіка: Аркадзь Брыш (98) — савецкі вучоны, адзін са стваральнікаў ядзернай зброі ў СССР, Герой Сацыялістычнай Працы, удзельнік менскага падпольля ў гады Вялікай Айчыннай вайны[21].
- 29 сакавіка: Ніл Гілевіч (84) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі (1991)[22].
- 31 сакавіка: Імрэ Кертэс (86) — вугорскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2002)[23].
- 31 сакавіка: Заха Хадзід (65) — брытанскі архітэктар і дызайнэр, першая ў гісторыі жанчына-архітэктар, узнагароджаная Прытцкераўскай прэміяй (2004)[24].
- 31 сакавіка: Ганс-Дытрых Геншэр (89) — нямецкі палітык, Міністар замежных спраў ФРН (1974—1992)[25].
Красавік
рэдагаваць- 9 красавіка: Зьміцер Саўка (50) — беларускі мовазнаўца, адзін з укладальнікаў БКП-2005[26].
- 13 красавіка: Іржы Марван (56) — чэскі мовазнаўца, прафэсар славянскай і балцкай філялёгіі[27].
- 17 красавіка: Вітаўт Мартыненка (56) — беларускі музыказнаўца, публіцыст[28].
- 19 красавіка: Ўолтэр Кон (93) — амэрыканскі фізык-тэарэтык аўстрыйскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі (1998)[29].
- 21 красавіка: Прынс (57) — амэрыканскі сьпявак[30].
- 24 красавіка: Кляўс Зыбэрт (60) — нямецкі біятляніст і трэнер, срэбны прызэр зімовых Алімпійскіх гульняў 1980 году ў эстафэце, трэнэр жаночай зборнай каманды Беларусі па біятлёне (2008—2014)[31].
- 29 красавіка: Дзьмітры Гнацюк (91) — савецкі і ўкраінскі опэрны і камэрны сьпявак[32].
- 30 красавіка: Гаральд Крота (76) — брытанскі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі (1996).
Травень
рэдагаваць- 5 траўня — Аляксандар Талерчык, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог, мэцэнат
- 18 траўня: Лілія Тамашова (81) — беларуская літаратуразнаўца [33].
- 20 траўня: Валянцін Герасімаў (77) — беларускі дзяржаўны дзяяч, Міністар паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (1992—1997)[34].
Чэрвень
рэдагаваць- 1 чэрвеня: Андрэй Тур (62) — беларускі эканаміст, намесьнік Міністра эканомікі Беларусі (1995—2011)[35].
- 3 чэрвеня: Махамад Алі (74) — амэрыканскі баксэр, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960) ў паўцяжкай вазе, адзін з самых вядомых баксэраў у гісторыі сусьветнага боксу[36].
- 4 чэрвеня: Фарыд Сэйфуль-Мулюкаў (85) — савецкі журналіст-міжнароднік, усходазнаўца-арабіст[37].
- 5 чэрвеня: Аляксей Жаркоў (68) — савецкі й расейскі актор[38].
- 6 чэрвеня: Віктар Карчной (85) — савецкі й швайцарскі шахматыст[39].
- 7 чэрвеня: Барыс Дрывацінаў (93) — беларускі нэўроляг, Заслужаны лекар Рэспублікі Беларусь[40].
- 8 чэрвеня: Кахар Махкамаў (84) — таджыкістанскі дзяржаўны дзяяч, Прэзыдэнт Рэспублікі Таджыкістан (1990—1991)[41].
- 9 чэрвеня: Сьцяпан Бондараў (93) — савецкі военачальнік, намесьнік камандуючага войскамі Паўночна-Заходняй ваеннай акругі, намесьнік камандуючага Паўночнай групай войскаў, генэрал-лейтэнант у адстаўцы (з 1984)[42].
- 13 чэрвеня: Алег Каравайчук (88) — савецкі і расейскі кампазытар[43].
- 13 чэрвеня: Дзьмітры Мірон (41) — расейскі актор тэатру і кіно[44].
- 14 чэрвеня: Валеры Кучынскі (68) — беларускі сьпявак, заслужаны артыст БССР[45].
- 19 чэрвеня: Антон Яльчын (27) — амэрыканскі актор расейскага паходжаньня[46].
- 20 чэрвеня: Уладзімер Ісат (59) — беларускі тэлерэжысэр і прадусар[47].
- 26 чэрвеня: Сяргей Картэс (81) — беларускі кампазытар, народны артыст Рэспублікі Беларусь (1999)[48].
- 26 чэрвеня: Расьціслаў Янкоўскі (86) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно[49].
- 28 чэрвеня: Вольга Караткевіч (43) — беларуская журналістка, пісьменьніца[50].
- 28 чэрвеня: Юры Шыпіцын (53) — савецкі і беларускі хакеіст, срэбны прызэр чэмпіянату СССР (1991)[51].
Ліпень
рэдагаваць- 2 ліпеня: Мішэль Ракар (85) — францускі дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Францыі (1988—1991)[52].
- 12 ліпеня: Горан Хаджыч (57) — харвацкі палітык сэрбскага паходжаньня, прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбская Краіна (1992—1994)[53].
- 16 ліпеня: Алег Сыраквашка (54) — беларускі футбаліст і трэнер, брамнік берасьцейскага «Дынама» (1981—1988 і 1989), менскага «Дынама»[54].
- 20 ліпеня: Павал Шарамет (44) — беларускі і расейскі журналіст[55].
- 27 ліпеня: Дамінік Грушаўскі (90) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзяяч, Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь (1996—2001)[56].
- 27 ліпеня: Міхаіл Дзямчук (70) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзяяч, чалец-карэспандэнт НАН Беларусі, Намесьнік Старшыні Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991—1994, 2000—2001)[57].
- 28 ліпеня: Іван Пташнікаў (83) — беларускі празаік, заслужаны работнік культуры Беларусі (1983), ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978)[58].
- 31 ліпеня: Фазіль Іскандэр (87) — расейскі пісьменьнік[59].
Жнівень
рэдагаваць- 6 жніўня: Валянцін Фісенка (81) — беларускі дыплямат, юрыст-міжнароднік, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Аўстрыі (1994—2000)[60].
- 10 жніўня: Алесь Рашчынскі (66) — беларускі кампазытар і фальклярыст[61].
- 19 жніўня: Ніна Панамарова (87) — савецкая лёгкаатлетка, кідальніца дыска, васьмікратная чэмпіёнка СССР, першая ў гісторыі СССР алімпійская чэмпіёнка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка, рэкардсмэнка сьвету[62].
- 22 жніўня: Аляксандар Бяспалы (67) — беларускі актор тэатру і кіно, заслужаны артыст Беларусі[63].
- 23 жніўня: Барыс Фаерштэйн (96) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік абароны Берасьцейскай крэпасьці[64].
- 24 жніўня: Вальтэр Шэел (97) — нямецкі палітык, Фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны (1974—1979)[65].
- 30 жніўня: Вера Часлаўска (74) — легендарная чэская гімнастка, сямікратная алімпійская чэмпіёнка, чатырократная чэмпіёнка сьвету[66].
Верасень
рэдагаваць- 2 верасьня: Іслам Карымаў (80) — узбэкістанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Ўзбэкістану (1989—1991), прэзыдэнт Узбэкскай ССР (1990—1991), прэзыдэнт Узбэкістану (1991—2016)[67].
- 11 верасьня: Юры Хадыка (78) — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзяяч[68].
- 13 верасьня: Арцём Бязродны (37) — расейскі футбаліст, паўабаронца («Баер» Левэркузэн, «Спартак» Масква, «Араз» Азэрбайджан)[69].
- 28 верасьня: Шымон Пэрэс (93) — ізраільскі палітык, прэм’ер-міністар Ізраілю (1984—1986, 1995—1996), прэзыдэнт Ізраілю (2007—2014), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1994)[70].
Кастрычнік
рэдагаваць- 4 кастрычніка: Уладзімер Ягораў (76) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (1990—1994), старшыня КДБ Беларусі (1994—1995)[71].
- 5 кастрычніка: Ніна Віленчык (71) — беларуская пісьменьніца і тэатральны рэжысэр[72].
- 6 кастрычніка: Міхал Ковач (86) — славацкі палітык, першы Прэзыдэнт Славаччыны (1993—1998)[73].
- 9 кастрычніка: Анджэй Вайда (90) — выбітны польскі тэатральны дзяяч і кінарэжысэр[74].
- 13 кастрычніка: Пуміпон Адульядэт (88) — кароль Тайлянду (1946—2016)[75].
- 13 кастрычніка: Дарыа Фо (90) — італьянскі драматург, рэжысэр, тэарэтык сцэнічнага майстэрства, жывапісец, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1997)[76].
- 15 кастрычніка: Клім Чурумаў (79) — савецкі і ўкраінскі астраном, адкрывальнік камэтаў Чурумава — Герасіменка і Чурумава — Саладоўнікава[77].
- 16 кастрычніка: Кігелі V (80) — кароль Руанды (1959—1961)[78].
- 16 кастрычніка: Арсэн Паўлаў (Матарола) (33) — удзельнік узброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, камандзір супрацьтанкавага спэцыяльнага падразьдзяленьня Данецкай Народнай Рэспублікі[79].
- 20 кастрычніка: Сьвятлана Пенкіна (65) — беларуская савецкая акторка, удава Уладзімера Мулявіна[80].
- 23 кастрычніка: Іван Яшкін (84) — беларускі мовазнаўца[81].
- 28 кастрычніка: Аляксандар Ярашэвіч (76) — беларускі мовазнаўца[82].
- 31 кастрычніка: Уладзімер Зельдзін (101) — савецкі й расейскі актор[83]
Лістапад
рэдагаваць- 2 лістапада: Алег Папоў (86) — савецкі й расейскі артыст цырку (клоўн), актор. Народны артыст СССР (1969)[84].
- 5 лістапада: Мікалай Лазавік (65) — беларускі дзяржаўны дзяяч, сакратар ЦВК Беларусі (2000—2016)[85].
- 7 лістапада: Леанард Коэн (82) — канадзкі паэт, пісьменьнік, сьпявак і аўтар песень[86].
- 25 лістапада: Фідэль Кастра (90) — кубінскі палітычны дзяяч[87]
Сьнежань
рэдагаваць- 1 сьнежня: Алесь Белакоз (88) — беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.
- 7 сьнежня: Віктар Данілаў (89) — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар[88]
- 8 сьнежня: Джон Глен (95) — амэрыканскі астранаўт[89].
- 11 сьнежня: Марат Афанасьеў (70) — дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня[90].
- 12 сьнежня: Уладзімер Сінельшчыкаў (68) — беларускі трэнер па акадэмічным веславаньні, Заслужаны трэнер СССР, Заслужаны трэнер Беларусі[91].
- 17 сьнежня: Леанід Маракоў (58) — беларускі пісьменьнік, журналіст, гісторык, энцыкляпэдыст[92].
- 19 сьнежня: Андрэй Карлаў (62) — расейскі дыплямат, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расеі ў Турэччыне (з 2013 году)[93].
- 21 сьнежня: Вячаслаў Шалевіч (82) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, Народны артыст Расеі[94].
- 22 сьнежня: Яўген Джугашвілі (80) — расейскі і грузінскі грамадзка-палітычны дзяяч, унук Ёсіфа Сталіна[95].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Савудаўскай Арабіі пакаралі сьмерцю 47 чалавек, у тым ліку вядомага прапаведніка. Шыіты пратэстуюць
- ^ У 58 гадоў ад невядомых прычын памёр начальнік ГРУ Расіі Ігар Сяргун
- ^ У Францыі памёр акцёр Мішэль Галабру (рас.)
- ^ Памёр Дэвід Боўі
- ^ Памёр кумір Шварцэнэгера, легендарны цяжкаатлет Леанід Жабацінскі
- ^ У ЗША памёр заснавальнік гурта Eagles Глен Фрай
- ^ Памёр італьянскі кінарэжысёр Этарэ Скола
- ^ Памёр апошні кіраўнік Кампартыі Летувіскай ССР (рас.)
- ^ Экс-прэзідэнт Сальвадора памёр ва ўзросце 56 гадоў
- ^ Легендарны футбаліст Анатоль Ільін памёр на 85-м годзе жыцця
- ^ Вядомы расейскі трэнер загінуў у трайным ДТЗ у Беларусі
- ^ Памёр былы генеральны сакратар ААН Бутрас Бутрас Галі
- ^ Памёр польскі рэжысёр Анджэй Жулаўскі, былы муж Сафі Марсо
- ^ Памерла пісьменніца Харпер Лі
- ^ Пайшоў з жыцця Умбэрта Эка
- ^ Памёр «Монга», старэйшы брат Фідэля і Раўля Кастра
- ^ Памерла артыстка Наталля Крачкоўская
- ^ Памерла Нэнсі Рэйган, былая першая лэдзі ЗША
- ^ Памёр нобэлеўскі ляўрэат Лойд Шэплі
- ^ Памёр былы міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле
- ^ Адзін са стваральнікаў ядзернай зброі Аркадзь Брыш памёр на 99-м годзе жыцьця (рас.)
- ^ Памёр беларускі паэт Ніл Гілевіч
- ^ Памёр нобелеўскі лаўрэат Імрэ Кертэс
- ^ Памерла авангардны архітэктар Заха Хадзід
- ^ Памёр Ганс-Дзітрых Геншэр(недаступная спасылка)
- ^ Памёр выбітны мовазнаўца Зьміцер Саўка
- ^ Памёр Іржы Марван — сябар беларусаў і беларускай культуры
- ^ Памёр музычны крытык Вітаўт Мартыненка
- ^ Памёр Ўолтэр Кон (анг.)
- ^ Памёр амерыканскі спявак Прынс
- ^ Памёр былы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Клаўс Зіберт
- ^ Памёр геніяльны ўкраінскі спявак Дмытро Гнацюк
- ^ Пайшла з жыцця літаратуразнаўца Лілія Тамашова
- ^ Памёр першы міністр энергетыкі Беларусі
- ^ Памёр вядомы беларускі эканаміст Андрэй Тур
- ^ Памёр Махамед Алі
- ^ Памёр вядучы «Міжнароднай панорамы» Фарыд Сейфуль-Мулюкаў
- ^ Памёр актор Аляксей Жаркоў
- ^ Памёр вядомы шахматыст Віктар Карчной
- ^ Мінск сёння развітваўся з заслужаным медыкам Беларусі Барысам Дрывацінавым(недаступная спасылка)
- ^ Памёр першы Презідэнт Рэспублікі Таджыкістан Кахар Махкамаў (рас.)
- ^ С.М.Бондараў (рас.)
- ^ Памёр кампазытар Алег Каравайчук (рас.)
- ^ На 42-м годзе жыцця памёр акцёр беларускага паходжання Дзмітрый Мірон
- ^ Памёр заслужаны артыст БССР Валерый Кучынскі
- ^ Трагічная смерць: галівудскага акцёра знайшлі заціснутым паміж аўтамабілем і вялікай паштовай скрыняй
- ^ Памёр беларускі тэлерэжысёр і прадусар Уладзімір Ісат
- ^ Памёр народны артыст Беларусі кампазітар Сяргей Картэс
- ^ Памёр артыст Расціслаў Янкоўскі
- ^ Памерла журналістка Вольга Караткевіч
- ^ Памёр вядомы беларускі хакеіст Юрый Шыпіцын
- ^ У Парыжы памёр былы прэм'ер-міністар краіны Мішэль Ракар (рас.)
- ^ Памёр лідэр харвацкіх сэрбаў Горан Хаджыч
- ^ Памёр легендарны брамнік брэсцкага «Дынама» Алег Сыраквашка
- ^ У Кіеве ў выніку выбуху загінуў журналіст Павал Шарамет(недаступная спасылка)
- ^ Памёр былы апостальскі нунцый у Беларусі Дамінік Грушоўскі
- ^ Памёр Міхаіл Дзямчук
- ^ Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў
- ^ Памёр пісьменнік Фазіль Іскандэр
- ^ Памёр адзін з ветэранаў беларускай дыпламатычнай службы Валянцін Фісенка
- ^ Памёр беларускі кампазытар і зьбіральнік фальклёру Алесь Рашчынскі
- ^ Памерла першая савецкая алімпійская чэмпіёнка Ніна Панамарова
- ^ На 68-м годзе жыцця памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы
- ^ Памёр апошні абаронца Брэсцкай крэпасці
- ^ Памёр былы прэзідэнт Германіі Вальтэр Шэель
- ^ Памерла легендарная чэская гімнастка, якая ў 1968 на Алімпіядзе праігнаравала савецкі гімн
- ^ Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў пахаваны ў Самаркандзе
- ^ У Менску справілі паніхіду па Юрыю Хадыку
- ^ Памёр Арцём Бязродны (рас.)
- ^ Памёр былы прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс
- ^ Памёр генерал Уладзімір Ягораў
- ^ Ніна Львоўна Віленчык пайшла з жыцьця (рас.)
- ^ Памёр першы прэзідэнт Славакіі Міхал Ковач
- ^ Памёр знакаміты польскі рэжысёр Анджэй Вайда
- ^ Ён перажыў 19 дзяржаўных пераваротаў. Памёр кароль Тайланду
- ^ Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Дарыа Фо
- ^ Памёр астраном, адкрывальнік камет Клім Чурумаў
- ^ Апошні манарх Руанды памёр ў ЗША (анг.)
- ^ У Данецку забіты адзін з кіраўнікоў ДНР па мянушцы Матарола
- ^ Памерла ўдава Уладзіміра Мулявіна Святлана Мулявіна-Пенкіна
- ^ Памёр мовазнаўца Іван Яшкін
- ^ Пайшоў з жыцця мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч
- ^ Памёр легендарны расійскі акцёр Уладзімір Зельдзін
- ^ Алег Папоў памёр падчас гастроляў у Растове-на-Доне
- ^ Памёр былы сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік
- ^ Памёр Леанард Коэн
- ^ Памёр Фідэль Кастра
- ^ У Яраслаўлі памёр першы ў БССР грэка-каталіцкі святар Віктар Данілаў
- ^ Памёр Джон Глен — першы астранаўт ЗША, які выйшаў на арбіту Зямлі
- ^ Памёр дэпутат Вярхоўнага савету 13 скліканьня Марат Афанасьеў
- ^ Пайшоў з жыцьця У. В. Сінельшчыкаў (рас.)
- ^ Памёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў
- ^ У Анкары былы паліцэйскі ў жывым эфіры расстраляў пасла Расіі
- ^ На 83 годзе жыцьця памёр актор Вячаслаў Шалевіч
- ^ Памёр унук Іосіфа Сталіна Яўген Джугашвілі